ЖЫЦЬЦЁ ВЕЧНАЕ

Жыцьцё (ζωή / зоі), сустракаецца ў Новым Запавеце 135 разоў.

«Праўду, праўду Я вам кажу, калі вы ня будзеце есьці Плоць Сына Чалавечага й піць Яго Кроў, вы ня будзеце мець жыцьця ў саміх сабе.  

Той, хто есьць Маю Плоць (спажывае Маё Слова напісанае) і п’е Маю Кроў (спажывае Маё Слова прамоўленае), той мае жыцьцё вечнае й Я падыму яго ў апошні дзень. Бо Маё Цела ёсьць сапраўднаю ежаю й Мая Кроў ёсьць сапраўдным пітвом.  
Той, хто есьць Маё Цела й п’е Маю Кроў, той пражывае ў Мяне, а Я ў ім.  

Як Айцец, які жыве, паслаў Мяне, і Я жыву ад Айца, так той, хто есьць Мяне, якраз той будзе жыць Мною. Гэта той хлеб, які зышоў зь нябёсаў, ня такі, які айцы вашыя елі й памерлі. Той, хто есьць гэты хлеб, будзе жыць заўсёды», (Яна 6:53-58).

«Праўду вам кажу: няма чалавека, які б пакінуў дом, ці братоў, ці сясьцёр, ці бацьку, ці маці, ці жонку, ці дзяцей, ці землі дзеля Мяне й Дабравесьця, калі не атрымае стокроць цяпер, у гэты час, дамоў, братоў, сясьцёр, мацярок, дзяцей, зямель зь перасьледамі, а таксама ў веку, які мае прыйсьці, у жыцьці вечным», (Марка 10:29-30, Лукі 18:29-30).

«Кожны, хто пап’е гэтае вады будзе смаглы зноў, а хто-колечы пап’е вады, якое Я яму дам, ніколі ня будзе смаглы, але вада, якую Я яму дам, стане ў ім крыніцаю вады, якая б’е ў жыцьцё вечнае», (Яна 4:13-14).

“А сьведчаньне такое, што Ўлгім Яўгу даў нам жыцьцё вечнае, і жыцьцё гэтае ў Сыне Ягоным. Той, хто мае Сына, мае жыцьцё; той, хто ня мае Сына Ўлгіма Яўгу, ня мае жыцьця”, (1 Яна 5:11-12).

“Мы ведаем, што Сын Улгіма Яўгу зьявіўся й даў нам разумение, каб мы маглі ведаць Таго, хто ёсьць сапраўдным. I мы існуем у Тым, хто сапраўдны, у Сыне Яго, Яўгушуа Месіі. Ён ёсьць сапраўдным Улгімам і жыцьцём вечным”, (1 Яна 5:20).

«Як Мэгушуа (Майсей) падняў зьмея (бронзавага зьмея на кій, Лікі 21:8) ў пустыні, так і Сыну Чалавечаму належыць быць паднятым, каб хто-колечы верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае», (Яна 3:14-15).

«Праўду, праўду вам кажу: той, хто верыць – мае жыцьцё вечнае. Я ёсьць хлебам жыцьця», (Яна 6:47-48).

«Мае авечкі чуюць Мой голас, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною, і Я даю ім жыцьцё вечнае, і яны давеку не загінуць, і ніхто ня вырве іх з рукі Маёй», (Яна 10:27-28).

«Такая воля Таго, хто паслаў Мяне, каб кожны, хто бачыць Сына й верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае й Я падыму яго ў апошні дзень», (Яна 6:40).

«Праўду, праўду Я вам кажу: той, хто слухае Маё Слова й верыць у Таго, хто паслаў Мяне, той мае жыцьце вечнае й не патрапіць у пракляцьце, а перадаецца ад сьмерці да жыцьця», (Яна 5:24)

«Не працуй на ежу, якая зьнішчаецца, а на ежу, якая трывае да жыцьця вечнага, якую Сын Чалавечы дасьць табе, бо Яго пазначыў пячаткаю Айцец, Улгім Яўгу», (Яна 6:27).

«Праўду Я вам кажу: пакуль вы не перанакіруецеся й ня станеце, як дзеці, вы ня ўвойдзеце ў Царства (βασιλεία / васіліа) Нябесаў», (Мацьвея 18:3).

«Ніхто, паклаўшы рукі на плуг, азіраецца назад, не пасуе да Царства Ўлгіма Яўгу», (Лукі 9:62).

“А ўчынкі плоці відавочныя. Гэта сэксуальная амаральнасьць (πορνεία / порніа), маральная нячыстасьць (ἀκαθαρσία / акатарсіа), распуста (ἀσέλγεια / асэлгіа), ідалапаклонства (εἰδωλολατρεία / ідололатріа), чарадзейства (φαρμακεία / фармакіа), варожасьць (ἔχθραι / эхтрэ), сварка (ἔρις / эріс), рэўнасьць (ζῆλος / зілос), шалёны гнеў (θυμοί / тімі), баламуцтва (ἐριθεῖαι / эрітіэ), раскол (διχοστασίαι / діхостасіэ), ерась (αἱρέσεις / эрэсіс), зайздрасьць (φθόνοι / фтоні), п’янства (μέθαι / мэтэ), разгул (κῶμοι / комі) і да таго падобнае, пра якія я вам кажу загадзя, як я папярэджваў раней, што хто такое чыніць, Царства Ўлгіма Яўгу не ўспадкуе”, (Галатаў 5:19-21).

“Праз шмат уціскаў належыць нам уваходзіць у Царства Ўлгіма Яўгу”, (Дзеі 14:22).

«Закон і прарокі былі пакуль не з’явіўся Ян. З таго часу Царства Ўлгіма Яўгу дабравесьціцца, і кожны чалавек прабіваецца ў яго», (Лукі 16:16).

«Праўду, праўду Я кажу табе, калі хто не народзіцца нанова (ад сьвету, які над гэтым), ён ня здолны ўбачыць Царства Ўлгіма Яўгу», (Яна 3:3). 

“Ці ведаеце вы, што няправедныя Царства Ўлгіма Яўгу не ўспадкуюць? Не падманецеся: ні сэксуальна амаральныя (πόρνοι / порні), ні ідалапаклоньнікі (εἰδωλολάτραι / ідололатрэ), ні чужаложнікі (μοιχοὶ / міхі), ні збачэнцы (μαλακοὶ / малакі), ні мужаложнікі (ἀρσενοκοῖται / арсэнокітэ), ні злодзеі (κλέπται / клептэ), ні хцівыя (πλεονέκται / плэонэктэ), ні п’яніцы (μέθυσοι / мэтусі), ні зламоўныя (λοίδοροι / лідорі), ні рэкеціры й вымагацелі (ἅρπαγες / арпагэс) Царства Ўлгіма Яўгу не ўспадкуюць. І такімі былі некаторыя з вас, але вы адмытыя, асьвячоныя й апраўданыя ў Імя Госпада Яўгушуа Месіі Духам нашага Ўлгіма Яўгу”, (1 Карыньцянаў 6:9-11).

«Царства Ўлгіма Яўгу ўнутры вас», (Лукі 17:21).

Царства Ўлгіма Яўгу ня ў словах, а ў здольнасьці (δυνάμει / дінамі)”, (1 Карыньцянаў 4:20).

Калі вы жывяцё зь Месіям Яўгушуа ў сэрцы сваем, дык вы ЎЖО распачалі жыцьцё вечнае, бо напісана:

“Калі вы былі паднятыя зь Месіям Яўгушуа, тады шукайце тое, што ў сьвеце, які над гэтым, дзе Месія Яўгушуа сядзіць каля правай рукі Ўлгіма Яўгу. Накіруйце свой розум на тое, што ў сьвеце, які над гэтым, а не на тое, што на зямлі. Бо вы памерлі, і вашае жыцьцё схавана зь Месіям Яўгушуа ва Ўлгіме Яўгу. Калі Месія Яўгушуа, які ёсьць вашым жыцьцём, зьявіцца, тады вы таксама зьявіцеся зь Ім у славе”, (Каласянаў 3:1-4).

ЖЫЦЬЦЁ НЯ ВЕЧНАЕ

“Сапраўды сьвятло салодкае й прыемна вачам бачыць сонца, а калі чалавек жыве шмат гадоў і вельмі радуецца ў іх усіх, хай ён узгадае пра дні цемры, бо іх будзе шмат. 

Усё, што зьяўляецца, ёсьць пыхаю. Вельмі радуйся хлопча ў юнацтве тваім і хай сэрца тваё весяліць цябе ў дні маладосьці тваёй. І паводзь сябе шляхамі сэрца твайго й бачаньнем вачэй тваіх, але ж ведай, што за ўсё гэта Ўлгім Яўгу прывядзе цябе на суд. 

Таму адкінь смутак ад сэрца твайго й адхілі благасьць ад цела твайго, бо дзяцінства й юнацтва ёсьць пыхаю. І ўзгадай Творцу твайго цяпер у дні юнацтва твайго, пакуль не зьявіліся нешчасьлівыя дні й гады твае не наблізіліся, калі ты будзеш казаць: “Няма мне ад іх асалоды”. 

Пакуль сонца, ці сьвятло, ці месяц, ці зоркі не пацямнелі й не вярнуліся хмары пасьля дажджу. У дзень, калі гаспадары дому (рукі) затрымцяць, і моцныя самі паклоняцца (сутульнасьць), і зубы спыняцца жаваць, бо іх мала, і пацямнеюць тыя, што выглядаюць з вакна (вочы), і дзьверы зачыняцца на вуліцах (вусны), калі гук жаваньня будзе рэдкі, і ты прачнесься на голас птушкі, і ўсе дочкі музыкі (музычны слых, голас …) супакояцца. 

А таксама, калі ты будзеш баяцца таго, што высока (каб не ўпасьці), і на дарозе табе будуць страхі, і міндаль заквітнее (сівізна), і конік будзе цяжкі (аб’еўся), і жаданьне падмане. Бо чалавек ідзе да свайго доўгага дому й людзі ў жалобе ідуць па вуліцы.

Пакуль не аслаб срэбраны шнурок (хрыбет), і не разьбілася залатая міса (таз), і не разьбіўся збанок ля крыніцы (жылы), і не зламалася кола калодзежу (сэрца). 

Пыл мусіць вярнуцца ў зямлю, як было, і дух мусіць вярнуцца да Ўлгіма Яўгу, які даў яго. Пыха пых, мовіць прапаведнік, усё ёсьць пыхаю. .. 

Давайце паслухаем выснову ўсёй справы: БОЙСЯ ЎЛГІМА ЯЎГУ Й ВЫКОНВАЙ ЯГО ЗАГАДЫ, бо гэта ўвесь абавязак чалавека. Бо Ўлгім Яўгу прывядзе на суд кожную працу, з кожнай таямніцаю, ці будзе гэта дабро, ці будзе гэта благасьць”, (Эклезіаста 11:7 – 12:8, 13-14).

КОМПАС ЖЫЦЬЦЯ (Прыпавесьці 3:5-12)

Усім сэрцам сваім давярай Яўгу Ўлгіму з надзеяю, і не схіляйся да свайго ўласнага разуменьня.
Ва ўсіх шляхох сваіх засведчывай Яго, і сьцежкі твае Ён накіруе.
Ня будзь мудрым у сваіх вачох уласных, але ж бойся Яўгу Ўлгімa й адхіляйся ад благасьці.
Тады будзе здароўе целу твайму і будзе тлушч касьцям тваім.

Шануй Яўгу Ўлгіма дабром тваім і першымі пладамі ўсяго прыбытку твайго. Каб твае засекі былі шчодра напоўненымі, і каб чавільні твае выбухалі маладым віном.

Сыне мой, не пагарджай дысцыплінаваньнем ад Яўгу Ўлгімa, і ня будзь змораны Яго выпраўленьнем. Бо каго Яўгу Ўлгім любіць, таго Ён выпраўляе, якраз як сына, у якім Ён вельмі цешыцца.

ЯК ЖЫЦЬ

Апостал Павел настаўляе нас, як жыць без непакою ў гэтым сьвеце.

“Радуйцеся ў Госпадзе заўсёды. І зноў кажу, радуйцеся. 
Хай далікатнасьць вашая будзе вядомая ўсім людзям. Госпад блізка. 
Непакойцеся нічым, але ж ва ўсім, праз малітву й умольваньне з удзячнасьцю, няхай звароты вашыя будуць вядомыя Ўлгіму Яўгу. 
І мір ад Улгіма Яўгу, які абмінае ўсялякае разуменьне, ахавае вашыя сэрцы й галовы ў Месіі Яўгушуа.

Нарэшце, браты, што толькі ёсьць праўдаю, 
што толькі ёсьць праведнасьцю, 
што толькі ёсьць ганаровым, 
што толькі ёсьць чыстым, 
што толькі ёсьць любым, 
што толькі ёсьць цудоўным, 
дзе толькі ёсьць выдатнасьць і вартасьць пахвалы – 
думайце пра гэта. 

Тое, што вы навучыліся, прынялі, чулі й бачылі ўва мне, практыкуйце, і Ўлгім Яўгу будзе з вамі”, (Піліпцам 4:4-9).

Прачытаўшы гэта можна падумаць, што апостал Павал піша піліпцам з пляжу на Міжземным моры. Але ж якраз наадварот. Ён у кайданох у рымскай вязьніцы, зь якой ён працягвае нас падбадзёрваць: 

“Я кажу ня ў сэнсе патрэбы, бо я сапраўды навучыўся быць задаволеным хоць у якім стане. 
Я ведаю, як быць у нястачы, і, як у лішыцы. 
Паўсюль і ва ўсім я навучыўся таямніцы, як быць сытым, і, як быць галодным, як быць у багацьці, і, як цярпець ад нястачы.
Я моцны ва ўсім, у Тым, хто мацуе мяне”, (Піліпцам 4:11-13).

Мы ведаем, што гэта сапраўды так, бо пацьверджаньнем гэтых словаў ёсьць тыя цярпеньні, якія прайшоў апостал Павал.

“Ад юдэяў пяць разоў па сорак бізуноў без аднаго я атрымаў. 
Тройчы я быў біты палкамі, 
аднойчы білі камянямі, 
тройчы я цярпеў караблекрушэньні, 
ноч і дзень я прабыў на глыбіні. 
У падарожжах, часьцяком у небясьпеках на рэках, 
у небясьпеках ад рабаўнікоў,
у небясьпеках ад землякоў,
у небясьпеках ад этнасаў,
у небясьпеках у горадзе, 
у небясьпеках на спустошанай зямлі, 
у небясьпеках на моры, 
у небясьпеках сярод фальшывых братоў, 
у стомленасьці й цяжкай працы, 
часьцяком у няспаньні, 
у голадзе й смазе, 
часьцяком у посьце, 
на холадзе й у галізьне. 
Гэта апрача ціску на мяне штодня – клопату за ўсе суполкі Дома Яўгу Ўлгіма. 
Хто слабы, зь кім я б ня быў слабы? 
Хто спатыкнуўся на грэху, за каго б я не запаліўся? 
Калі б хваліцца, буду хваліцца сваёй нямогласьцю. 
Улгім Яўгу й Айцец нашага Госпада Яўгушуа Месіі, які асьвячоны дабром навекі, ведае, што я не маню. 
У Дамаску губернатар цара Арэты атачыў горад дамаскійцаў войскам, каб схапіць мяне, а праз адтуліну ў муры я быў спушчаны ў кашы, і ўнікнуў ягоных рук”, (2 Карынцянаў 11:24-33).