МУДРАСЬЦЬ

Мудрасьць (σοφία / софіа), сустракаецца ў Новым Запавеце 51 раз.

“Я, мудрасьць пражываю з разважнасьцю, зь веданьнем і здольнасьцю адрозьніваць і адшукваць. Страх перад Яўгу Ўлгімам ёсьць нянавісьцю да благасьці. Я ненавіджу празьмерны гонар, дрэнныя паводзіны й вусны наперакор. Я валодаю радаю і здатнасьцю; я маю разуменьне й сілу.
Хто прапускае мяне, той сам сабе шкодзіць, хто ненавідзіць мяне – любіць сьмерць”, (Прыпавесьці 8:12-14, 36).

“Адкуль прыходзіць мудрасьць? І дзе месьціцца разуменьне? Яна схаваная ад вачэй усяго жывога й прыхавана ад птушак нябесных. Царства мёртвых і сьмерць кажуць: “Мы чулі чуткі пра яе сваімі вушамі”. Але Ўлгім Яўгу разумее шлях да яе й Ён ведае месца яе, бо Ён глядзіць да краёў зямлі й бачыць усё пад нябёсамі, каб вызначыць ветру моц, Ён мераў ваду мераю.

Калі Ён вызначыў парадак дажджу й даў сьцежку грамавое маланцы, тады Ён бачыў яе й ацаніў яе. Ён заснаваў яе й дасьледаваў яе да канца. І Ён сказаў чалавеку: «Глядзі, страх перад Госпадам ёсьць мудрасьцю, і адыход ад благасьці ёсьць разуменьнем»”, (Ёва 28:20-28).

“Калі каму з вас не стае мудрасьці, хай ён просіць Улгіма Яўгу, які дае ўсім людзям свабодна й без дакораў. І будзе дадзена яму. Але хай ён просіць зь вераю й не вагаецца. Бо, хто вагаецца, той, як хваля на моры, якую вецер гоніць і распырсківае. Хай ня думае такі чалавек, што ён атрымае штосьці ад Госпада. Дзьвюдушны чалавек няўстойлівы на ўсіх шляхох сваіх”, (Яакóба 1:5-8).

Мудрасьць крычыць звонку. Яна ўзвышае свой голас на плошчах і вуліцах. Яна крычыць на людных месцах і на сходах людзей. У горадзе яна гучна мовіць свае словы, кажучы: “Дакуль вы, прасьцякі будзеце любіць прастату? І кпіўцы будуць цешыцца ў сваіх кпінах, а дурні будуць ненавідзець веды? Павярнецеся да маіх папрокаў – глядзеце, я вылью мой дух на вас, я зраблю вядомымі мае словы да вас.

Вось я клікала, а вы не хацелі слухаць. Я падавала руку сваю, а ніхто не заўважыў. І для вас усе мае парады ёсьць нічым, і мае папрокі былі б нішто таксама. Я пэўна буду сьмяяцца з вашай бяды. Я буду насьміхацца, калі прыйдзе страх ваш. А калі ваш страх прыйдзе, як спустошанасьць і вашае зьнішчэньне прыйдзе, як сьмерць, калі гора й пакуты прыйдуць на вас. 

Тады яны паклічуць мяне, а я не адклікнуся. Яны будуць шукать мяне зранку, але ня знойдуць мяне. Бо таму, што яны ненавідзелі веды й не хацелі баяцца Яўгу Ўлгіма, яны не пажадалі маіх парадаў, яны пагарджалі ўсімі маімі папрокамі.

Таму яны будуць есьці плады сваіх уласных шляхоў, і будуць поўныя сваімі ўласнымі распрацоўкамі. Бо адварот ад простага заб’е іх, а росквіт дурняў зьнішчыць іх. А хто-колечы прыслухаецца да мяне, той будзе пражываць бясьпечна, той будзе спакойны ад страху перад благасьцю””, (Прыпавесьці 1:20-33).

Мудрасьць апраўдваецца сваімі дзеямі”, (Мацьвея 11:19).

Мудрасьць апраўдалася ўсімі дзецьмі сваімі”, (Лукі 7:35).