НЯБАЧНАЕ

“Бо Яго нябачнае добра відаць праз зробленае ад стварэньня сьвету, як Яго вечную звышздольнасьць (δύναμις / дінаміс), так і ўлгімнасьць (θειότης / тіотіс), каб яны ня мелі выбачэньня”, (Рымлянаў 1:20).

“Які (Яўгушуа Месія) ёсьць выяваю нябачнага Ўлгіма Яўгу, першанароджаным усялякага стварэньня. Бо Ім ўсё стваралася, як на небе, так і на зямлі, бачнае й нябачнае, як то пасады, ці валадары, ці першыя асобы, ці ўлады – усё было створана Ім і для Яго.

І Ён ёсьць перад усім, і ў Ім усё злучаецца разам. Ён ёсьць Галавою Цела (духоўнага), Галавою Дома Яўгу Ўлгіма (ἐκκλησίας / эклезіас). Ён ёсьць пачаткам, першанароджаным зь мёртвых, каб Ён мог быць ва ўсім, маючы выключнасьць.

Бо прыемна Айцу, каб у Ім атрымала жыхарства ўся паўніня. І, каб у Ім, замірыць усё з Сабою, зрабіў мір Крывёю Яго крыжа, як з тым, што на зямлі, так і з тым, што на нябёсах, празь Яго”, (Калосцаў 1:15-20).

“Мы не разгубляемся, і хоць наш вонкавы чалавек блажыцца, дык унутраны чалавек аднаўляецца дзень у дзень. Бо нашая лёгкая короткая бяда выпрацоўвае для нас празьмерна большую вечную вагу славы, гледзячы не на бачнае, а на нябачнае.

На самой справе тое, што ёсьць бачным, ёсьць часовым, а што ёсьць нябачным, ёсьць вечным”, (2 Карыньцянаў 4:16-18).

“Цяпер Цару вякоў, несьмяротнаму, нябачнаму, адзінаму Ўлгіму Яўгу няхай будзе пашана й слава на векі вечныя. Амнам”, (1 Цімафея 1:17). 

“Ён па веры пакінуў Егіпет, не забаяўшыся гневу цара, бо ён быў цьвёрдым, гледзячы на Нябачнага”, (Габрэяў 11:27).