БАНК АБЯЦАНЬНЯЎ ЯЎГУ ЎЛГІМА

Усе абяцаньні адбыліся
“Цяпер глядзеце, сёньня я зьбіраюся пайсьці па ўсёй зямлі й вы ведаеце ўсім сэрцам вашым і ўсёю душою вашаю, што ні адно Слова з усіх добрых Словаў, якія Яўгу, ваш Улгім, мовіў датычна вас, не падвяло. Усё адбылося для вас, ні адно Слова зь іх не падвяло”, (Яўгушуа сына Нуна 23:14).

Каштоўныя й выдатныя абяцаньні
“Шымон Пётра, раб (δουλος / дулос) і апостал Яўгушуа Месіі, тым, хто здабыў такога ж самага кшталту каштоўную веру, як нашая, у праведнасьці нашага Малхіýла й Збаўцы Яўгушуа Месіі, хай вам будзе памножаныя любоў і мір (адзінства, згода й гармонія) празь веданьне Ўлгіма Яўгу й Яўгушуа Месію, Госпада нашага,

адпаведна, як Яго звышздольнасьць (δυνάμεως / дінамеос) надала нам усё, патрэбнае для жыцьця й піетэту, празь веданьне Таго, хто паклікаў нас Сваёю славаю й цнотаю, якою нам даюцца каштоўныя і выдатныя абяцаньні, каб празь іх вы маглі бы стаць удзельнікамі сутнасьці ўлгімнай, унікнуўшы псаваньня, якое існуе ў сьвеце празь юр і прагу”, (2 Пётры 1:1-4).

Дар Сьвятога Духа
“Пакайцеся кожны з вас і будзьце бапцізеныя ў Імя Яўгушуа Месіі дзеля вызваленьня ад сплаты за грэх, і вы атрымаеце дар (δωρεὰν / дореан) Сьвятога Духа. Бо гэтае абяцаньне вам і дзецям вашым і ўсім, хто далёка, якраз усім, каго Сам Госпад наш, Улгім Яўгу пакліча”, (Дзеі 2:38-39).

Мой народ
«Яны будуць Маім народам, а Я буду іхнім Улгімам. Я дам ім адзінае сэрца й адзіны шлях, каб яны маглі баяцца Мяне заўсёды, ім на дабро й дзецям іхнім пасьля іх. І Я зраблю зь імі вечнае пагадненьне, каб Я не адвярнуўся ад іх рабіць ім дабро, але Я пакладу страх перада Мною ў сэрца іхняе, каб яны не адыйшлі ад Мяне», (Ераміі 32:38-40).

Жыцьцё вечнае
“А што да вас, хай жыве ў вас тое, што вы чулі спачатку (дактрыну пра Айца й Сына). Калі тое, што вы чулі спачатку застанецца ў вас, тады вы таксама працягняце заставацца ў Сыне й у Айцы. І гэта ёсьць абяцаньнем, якое Ён абяцаў нам, якраз жыцьцё вечнае”, (1 Яна 2:24-25).

Шлях жыцьця
“Бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле й не дазволіш сьвятому Свайму ўбачыць псаваньне. Ты мне пакажаш шлях жыцьця. У Тваёй прысутнасьці радасьць поўная, і прыемнасьці каля Тваёй правай рукі – заўсёды”, (Псальма 16:10-11).

«Я правяду сьляпых па шляху, які яны ня ведалі й буду весьці іх па хадох, зь якімі яны не знаёмыя. Я ЗРАБЛЮ ЦЕМРУ СЬВЯТЛОМ ПЕРАД ІМІ Й КРЫВОЕ ПРОСТЫМ. Гэта Я зраблю ім і не пакіну іх», (Ісаі 42:16).

“Я буду раіць табе й пакажу табе шлях, па якім ты мусіш ісьці. Вокам Маім Я буду правадыром табе”, (Псальма 32:8).

Намеры міру
«Бо Я ведаю намеры, якія Я маю да вас, – кажа Яўгу Ўлгім, – намеры міру (שָׁלוֹם / шалом), а не благасьці (לְרָעָה / ра), каб даць вам чаканы канец (бабілёнскага палону). Тады вы паклічаце мяне, і пойдзеце й памоліцеся Мне, і Я буду слухаць вас. І вы будзеце шукаць Мяне й знойдзеце Мяне, калі шукаць будзеце ўсім сэрцам сваім», (Ераміі 29:11-13).

Збавеньне
“І адбудзецца, што хто-колечы закліча Імя Яўгу Ўлгіма, будзе збаўлены, бо на гары Цыён (Сіён) і ў Ерусалеме будзе збавеньне, як сказаў Яўгу Ўлгім, і сярод рэшткаў (хто выжыў), якіх Яўгу Ўлгім пакліча”, (Ёіля 2:32).

Ён вас узвысіць
“Дык скарэцеся Ўлгіму Яўгу, супраціўцеся д’яблу (διαβόλῳ / д’яволо = паклёпнік), і ён уцячэ ад вас. Набліжайцеся да Ўлгіма Яўгу, і Ён наблізіцца да вас. Адмыйце рукі вашыя, грэшнікі, і ачысьціце сэрцы вашыя, дзьвюдушныя. Бядуйце, смуткуйце й плачце. Хай сьмех ваш зьменіцца на смутак і радасьць вашая на цяжар. Упакорцеся перад Госпадам, і Ён узвысіць вас”, (Яакóба 4:7-10).

Вы зь Ім не пасароміцеся
“Няхай ні адзін з тых, хто чакае Цябе, не пасароміцца. Хай пасаромяцца тыя, хто парушаюць мараль без прычыны”, (Псальма 25:3).

“Гляньце на Яго й зазьзяйце, каб твары вашыя ня былі засмучаныя”, (Псальма 34:5). 

Мы будзем замірыныя зь Улгімам Яўгу празь Месію Яўгушуа
“Бо калі мы былі яшчэ нямоглымі, у вызначаны час, Месія Яўгушуа памёр за тых, хто не шануе Ўлгіма Яўгу. Бо наўрацці хто памрэ за праведнага чалавека, хоць за добрага нехта якраз і наважыцца памерці. Але Ўлгім Яўгу сьведчыць нам пра Сваю любоў да нас тым, што пакуль мы былі яшче грэшнікамі Месія Яўгушуа памёр за нас.

І больш за тое, цяпер будучы апраўданымі Яго Крывёю, Ім мы будзем збавёныя ад гневу. Бо будучы ворагамі, мы былі замірыныя з Улгімам Яўгу праз сьмерць Яго Сына, дык тым болей, будучы замірынымі, мы будзем збавёныя Яго жыцьцём. І ня толькі гэта, мы таксама радуемся ва Ўлгіме Яўгу праз Госпада нашага Яўгушуа Месію, празь якога мы ўжо атрымалі замірэньне”, (Рымлянаў 5:6-11).

Ён будзе дараваць намі грахі нашыя
“Калі мы спавядаем грахі нашыя, Ён верны й справядлівы, каб дараваць нам грахі нашыя й ачысьціць нас ад кожнае нeправеднасьці”, (1 Яна 1:9).

Ён верны й будзе з намі заўсёды
«Я НІКОЛІ НЕ ПАКІНУ ЦЯБЕ Й НЕ АДПУШЧУ АД СЯБЕ», (Габрэяў 13:5).

“Аднак верны Госпад, які ўмацуе вас і ўпільнуе вас ад таго, хто нясе няшчасьце”, (2 Тэсалёнцаў 3:3).

“Калі мы спавядаем грахі нашыя, Ён верны й справядлівы, каб дараваць нам грахі нашыя й ачысьціць нас ад кожнае неправеднасьці”, (1 Яна 1:9).

“Ня існуе (πειρασμὸς / пірасмос) спакусы / выпрабаваньня, якая бы захапіла вас, іншай, акрамя, як звычайнай чалавеку. Але Ўлгім Яўгу верны. Ён не дазволіць, каб вы спакушаліся больш, чым можаце, а разам з спакусаю забясьпечыць і выйсьце, каб вы былі здольныя выцярпець яе”, (1 Карыньцянаў 10:13).

Ён нас бароніць, як Сваё
“Але цяпер так кажа Яўгу Ўлгім, які стварыў цябе, Яакóбе, і Той, хто сфармаваў цябе, Ісраэле: «Ня бойся, бо Я выкупіў цябе, Я паклікаў цябе тваім імём. Ты Мой.

Калі ты будзеш праходзіць праз воды, Я буду с табою, і праз рэкі – яны не затопяць цябе. Калі ты будзеш праходзіць праз агонь, ты не апячэсься, і полымя не апаліць цябе. Бо Я, Яўгу, твой Улгім, Сьвяты Ісраэля, твой Збаўца. Я аддаў Егіпет выкупам за цябе, Этыёпію й Сэбу за цябе»”, (Ісаі 43:1-3).

Ён Сам будзе нас узрастаць
“Але Ўлгім усёй любові, які паклікаў нас у Сваю вечную славу ў Яўгушуа Месіі, пасьля таго, як вы трохі пацерпіце, Сам удасканаліць вас, сьцьвердзіць вас, умацуе вас і дасьць вам падмурак”, (1 Пётры 5:10).

Ён працуе ўнуры нас дзеля Сябе
“Выпрацоўвайце сваё уласнае збавеньне, бо гэта Ўлгім Яўгу працуе ў вас і на жаданьне, і на працаваньне дзеля Свайго задавальненьня”, (Піліпцаў 2:12-13).

Мы будзем мець Сьвятога Духа
«Я буду маліць Айца й Ён дасьць вам іншага Памагатага / Заступніка / Адваката / Дарадцу / Абаронца (Παράκλητον / Параклітон), каб Ён мог жыць з вамі вечна», (Яна 14:16).

Мы будзем мець моц ад Яго
«Ты, каго Я ўзяў ад канцоў зямлі, і паклікаў цябе ад галоўнага чалавека твайго (ад цябе самога), і сказаў табе – ты ёсьць слугою Маім. Я выбраў цябе й не адхілю цябе.

Ты ня бойся, бо Я з табою. Не палохайся, бо Я твой Улгім. Я ўмацую цябе, і Я дапамагу табе, і Я падтрымаю цябе праваю рукою Маёй праведнасьці», (Ісаі 41:9-10).

Ён задаволіць нашыя штодзённыя патрэбы
«Таму ня будзьце ў непакоі, кажучы: што нам есьці, ці што нам піць, ці на якія грошы нам апрануцца? Бо ўсё гэта этнасы шукаюць, бо ваш Айцец Нябесны ведае, што вы ў нястачы ўсяго гэтага», (Мацьвея 6:31-32).

Ён адкажа на малітвы
“І вось якую ўпэўненасьць мы маем у Ім: гэта кал што-колечы мы просім адпаведна волі Яго, Ён чуе нас. І калі Мы ведаем, што Ён чуе нас, дык што б мы не прасілі, мы ведаем, што маем прашэньні, якія жадалі ад Яго”, (1 Яна 5:14-15).

Ён будзе дзейнічаць на нашую карысьць
“Бо ад пачатку сьвету ні людзі ня чулі, ні ўспрымалі вухам, ні бачылі вокам ніякага Ўлгіма, акрамя Цябе, які бы нешта рабіў таму, хто чакае Яго”, (Ісаі 64:4).

Ён ня ўстрымае ад нас нічога добрага
“Бо Яўгу Ўлгім ёсьць сонцам і шчытом. Улгім Яўгу дае любоў і славу. Ён ня ўстрымае добрага ад тых, хто жыве сумленна”, (Псальма 84:11).

Ён нам дапамагае штодня
“Няхай будзе дабром асьвячоны Яўгу Ўлгім, які штодня носіць наш цяжар. Улгім нашага збавеньня”, (Псальма 68:19).

Ён зробіць абмяжаваньні нашым выпрабаваньням
“Ня існуе (πειρασμὸς / пірасмос) спакусы / выпрабаваньня, якая бы захапіла вас, іншай, акрамя, як звычайнай чалавеку. Але Ўлгім Яўгу верны.

Ён не дазволіць, каб вы спакушаліся больш, чым можаце, а разам з спакусаю забясьпечыць і выйсьце, каб вы былі здольныя выцярпець яе”, (1 Карыньцянаў 10:13).

Ён суцешыць нас у турбоце
“Няхай дабром будзе асьвячоны Ўлгім і Айцец нашага Госпада Яўгушуа Месіі, Айцец міласьцяў і Ўлгім ўсякага суцяшэньня.

Які суцяшае нас ва ўсіх нашых няшчасьцях дзеля таго, каб мы змаглі суцешыць тых, хто хоць у якой турбоце, суцяшэньнем ад Улгіма Яўгу, якім мы суцешылі сябе”, (2 Карыньцянаў 1:3-4).

Ён дасьць нам мудрасьць
“Калі каму з вас не стае мудрасьці, хай ён просіць Улгіма Яўгу, які дае ўсім людзям свабодна й без дакораў. І будзе дадзена яму”, (Яакóба 1:5).  

Ён дасьць нам задавальненьне жыцьцём
«Прыходзьце да Мяне, усе, хто абцяжараны й стомляны працаю, і Я дам вам спачын. Вазьмеце ярмо Маё на сябе й навучэцеся ад Мяне, бо Я далікатны й сьціплы ў серцы, і вы знойдзеце спачын душам вашым. Бо Маё ярмо лёгкае й Мой цяжар лёгкі», (Мацьвея 11:28-30).

Ён дасьць нам мір (адзінства, згоду й гармонію)
“Вельмі радуйцеся ў Госпадзе заўсёды. І зноў кажу: вельмі радуйцеся. Хай далікатнасьць вашая будзе вядома ўсім людзям. Госпад блізка.

Непакойцеся нічым, але ж ва ўсім праз малітву й умольваньне з удзячнасьцю хай звароты вашыя будуць вядомыя Ўлгіму Яўгу.

І мір (εἰρήνη / іріні) ад Улгіма Яўгу, які абмінае усялякае разуменьне, ахавае вашыя сэрцы й галовы у Месіі Яўгушуа”, (Піліпцаў 4:4-7)

Ён задаволіць просьбы сэрца
“Цеш сябе ў Яўгу Ўлгіме, і просьбы сэрца твайго Ён задаволіць”, (Псальма 37:4).

“Ён споўніць жаданьні тых, хто баіцца Яго, і пачуе іхні лямант, і ўратуе”, (Псальма 145:19).

Ён дасьць дапамогу падчас нягодаў
“Улгім Яўгу ёсьць сілаю й прытулкам нашым, самаю наяўнаю дапамогаю ў турбоце.

Таму мы не забаімся, нават калі зямля затрасецца й горы будуць валіцца ў сярэдзіну мора, нават калі воды яго будуць раўсьці й штарміць і горы будуць трасьціся ад іх надзіманьня”, (Псальма 46:1-3).

Ён дасьць ацаленьне падчас хваробы
“Душа мая, асьвяці Яўгу Ўлгіма дабром. Усё, што ўнутры мяне, асьвяці дабром Яго Сьвятое Імя. Душа мая, асьвяці Яўгу Ўлгіма дабром, і не забывай усе ўзнагароды Ягоныя;

Які даруе ўсе твае беззаконьні; Які ацаляе ўсе твае хваробы; Які выкупляе жыцьцё тваё ад магілы; Які карануе цябе любазычлівасьцю й спачуваньнем; Які задавальняе жаданьні твае так, што твая маладосьць аднаўляецца, як у арла”, (Псальма 103:1-5)

Мы будзем квітнець і прыносіць плады ў сталым веку
“Праведны будзе квітнець, як пальма, будзе расьці, як кедр у Лібане. Тыя, хто будуць пасаджаныя ў Доме Яўгу, на падворках нашага Ўлгіма, квітнець будуць.

Яны й у сталым веку плады будуць прыносіць і будуць сакавітыя й квітнеючыя, каб заявіць, што сумленны Яўгу Ўлгім, мая цьвярдыня, і няма ў Ім ніякае няправеднасьці”, (Псальма 92:12-15).

Нішто ня зможа адзьдзяліць нас ад любові Яўгу Ўлгіма
“Бо я перакананы, што ні сьмерць, ні жыцьцё, ні анёлы, ні кіраўнікі, ні што існуе, ні што зьявіцца, ні вышыня, ні глыбіня, ні якое іншае стварэньне ня можа й ня зможа адзьдзяліць нас ад любові Ўлгіма Яўгу, якая ў Месіі Яўгушуа, Госпадзе нашым”, (Рымлянаў 8:38-39).

Мы будзем мець вечную бясьпеку
«Мае авечкі чуюць мой голас, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною, і Я даю ім жыцьцё вечнае, і яны ніколі ня будуць зьнішчаныя, і ніхто ня вырве іх з рукі Маёй», (Яна 10:27).

Мы будзем жыць у нябёсах
«Няхай сэрца вашае не турбуецца. Верыце ва Ўлгіма Яўгу й верце ў Мяне. У доме Айца Майго месцаў для жыхарства шмат, а калі б гэта было ня так, Я б сказаў вам, што Я іду падрыхтаваць месца для вас.

І калі пайду й падрыхтую месца для вас, тады прыйду зноў і вазьму вас да Сябе. Каб там дзе Я, там і вы былі таксама», (Яна 14:1-3).