БАПЦІЗІНЬНЕ

“У тыя дни зьявиўся Ян Бапціст, прапаведуючы ў пустыні Юдэйскай, кажучы: “Пакайцеся, бо царства нябеснае ужо блізка.”

“Тады выходзілі да яго Ерусалем і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдану, і былі бапцізеныя ім у рацэ Ярдан, спавядаючы грахі свае. А ўбачыўшы шмат фарысэяў і садукэяў, якія ішлі да яго бапцізіцца, ён сказаў ім: “Род зьмяіны, хто вас папярэдзіў уцякаць ад гневу, які набліжаецца? Дык учынеце плады, вартыя пакаяньня.”

“Я сапраўды бапцізю вас вадою дзеля пакаяньня, але за мною ідзе магутнейшы за мяне, Той, чыі сандалі я ня варты несьці. Ён будзе бапцізіць вас Сьвятым Духам і агнём. Веялка Ягоная ў руцэ Яго й Ён прачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а мякіну Ён спаліць агнём, які не загасіць.” 

Тады прыходзіць Яўгушуа Месія з Галілеі да Ярдану, да Яна, каб быць бапцізеным ім. Але Ян замінаў Яму, кажучы: “Мне трэба быць бапцізеным Табою, а Ты ідзеш да мяне?” 
Але Яўгушуа Месія, адказваючы, мовіў яму: «Дазволь гэтым разам. Бо так належыць нам выканаць усю праведнасьць». Тады ён дазволіў Яму. 

І Яўгушуа Месія, калі быў бапцізены, адразу выйшаў з вады. І вось! Нябёсы адчыніліся Яму, і Ён убачыў Духа Ўлгіма Яўгу, які спускаўся, як голуб, і зьяўляўся на Яго. 

І вось! Голас зь нябёсаў мовіць: «Гэта ёсьць Сын Мой улюбёны, у якім Я вельмі цешуся»”, (Мацьвея 3:1-2, 5-8, 11-17).

Слова бапцізіньне (βάπτισμα / баптізма) мае наступны сэнс – 1) акунаньне, паглыбленьне, занурэньне, затапленьне; 2) ачышчэньне праз акунаньне, паглыбленьне, занурэньне, затапленьне; 3) = 1) у пераносным сэнсе.

Тэрмін хрышчэньне азначае, што чалавек праходзіць рытуал пасьвячэньня Хрысту без удакладненьня якім чынам гэта робіцца.

Тэрмін бапцізіньне азначае, што чалавек ня толькі праходзіць рытуал пасьвячэньня Месіі / Хрысту, але мае на ўвазе, што гэта робіцца праз поўнае занурэньне ў ваду.

Калі чалавек: 
зразумеў, што ён грэшны; 
зразумеў, што ён сам сябе збавіць ад грэху ня ў стане, і ніхто зь людзей яго збавіць ня ў стане; 
– калі ён зьвярнуўся да Яўгушуа Месіі, як да свайго асабовага Збаўцу, які заплоціў за яго грэх Сваёю Крывёю; 
– калі гэты чалавек перад Ім шчыра пакаяўся за свае грахі й ёсьць гэтаму сьведкі; 
– і калі ён зразумеў, што яго жыцьцё цяпер належыць Яўгушуа Месію; 
– i калі ў яго ўжо ёсьць плады, вартыя пакаяньня, як загадваў Ян Бапціст у Мацьвея 3:8;
– і калі ён старанна вышукаў замірынае з Госпадам сумленьне праз уваскрэсеньне Яўгушуа Месіі, як сказана ў 1 Пётры 3:21.

Тады у яго зьявіцца жаданьнне слухацца Яўгушуа Месію й пераймаць яго ў паводзінах сваіх, у думках сваіх, цалкам пераймаць Яго ў сваім жыцьці. Гэтае жаданьне будзе ад Сьвятога Духа, які зьявіцца ў яго.

Тады ён будзе вельмі жадаць атрымаць пасьвячэньне свайму Госпаду Яўгушуа Месію праз бапцізіньне. І гэта ня толькі публічная дзея паслухмянства перад Яўгушуа Месіем, бо й Ён быў бапцізяны Янам, паказаўшы нам прыклад, але гэта ёсьць і асабовай мяжою паміж жыцьцём старога чалавека й нараджэньнем новага чалавека. 

Стары чалавек быў патоплены пад вадою, а чалавек, які народжаны зноў, выйшаў з вады й стаў старанна імкнуцца жыць новым жыцьцём бяз грэху, у паслухмянстве Госпаду Ўлгіму Яўгу Айцу й Яго Сыну Госпаду Малхіулу Яўгушуа Месію й Іхняму Духу – Сьвятому Духу, якія ёсьць Адно.

Для грэшніка ці ня шчырага чалавека бапцізіньне ня мае сэнсу. Ён толькі стане мокрым грэшнікам. А для верніка бапцізіньне ёсьць заключэньнем кантракту з Госпадам Яўгушуа Месіям. І прадмет кантракта такі: вернік абяцае слухацца свайго Госпада й жыць праведна, а Госпад абяцае Сьвятога Духа, каб дапамагать жыць, новае жыцьцё, якое перасягае усялякія чаканьні й жыцьцё вечнае.

А “калі мы спадзяемся на Месію Яўгушуа дзеля жыцьця толькі ў гэтым сьвеце, мы самые няшчасныя з усіх людзей”, (1 Карыньцяням 15:19).

“Бо тых, каго Ён ведаў наперад, Ён таксама перадвызначыў быць ПАДОБНЫМІ вобразу Яго Сына, каб Ён мог быць Першанароджаным сярод шмат братоў”, (Рымлянаў 8:29).

«Праўду, праўду Я кажу табе, калі хто не народзіцца ад вады й Духа, ён ня здольны ўвайсьці ў Царства Ўлгіма Яўгу», (Яна 3:5).

«Таму ідзеце й рабеце вучняў з усіх народаў, бапцізячы іх у Імя Айца й Сына й Сьвятога Духа, навучаючы іх пільнавацца ўсяго, што Я загадаў вам. І глядзеце, Я з вамі ўсе дні, да сканчэньня веку. Амнам», (Мацьвея 28:19-20).

Бапцізіньне (казань)

Бапцізіньне ў Бярэзіне (дзея)