ТРАДЫЦЫІ Ў СЬВЕЦЕ

“Тады прышлі кніжнікі й фарысеі зь Ерусалему да Яўгушуа Месіі, кажучы: “Чаму вучні Твае парушаюць традыцыю старэйшых? Бо ня мыюць рукі свае, калі ядуць хлеб”.

А Ён адказваючы ім сказаў: «А чаму вы таксама парушаеце загад Улгіма Яўгу на карысьць вашай традыцыі? Бо Ўлгім Яўгу загадаў: «Шануй бацьку й маці сваіх, і той, хто кажа благасьць на бацьку ці маці, мусіць быць аддадзены сьмерці».

А вы кажаце: “Хто-колечы скажа свайму бацьку ці маці: “Дар, якім бы вы маглі ад мяне скарыстацца, ужо аддадзены Ўлгіму Яўгу”, таму ня трэба шанаваць свайго бацьку ці сваю маці”. Так вы касуеце загад Улгіма Яўгу на карысьць вашай традыцыі»”, (Мацьвея 15:1-6).

“Таму, калі вы прынялі Месію Яўгушуа за Госпада, паводзьце сябе ў Ім, укараніўшыся й убудаваўшыся ў Ім і ўсталяваўшыся ў веры так, як вас навучалі, перапаўняючыся ў ёй з удзячнасьцю.

Глядзеце, каб ніхто не захапіў вас празь філязофію й пусты падман, паводле традыцыяў людзей, паводле асноўных прынцыпаў сьвету, а не паводле Месіі Яўгушуа.

Бо ў Ім пражывае ўся паўніня ўлгімнасьці целам. І вы цалкам напоўненыя ў Ім, Які ёсьць галавою ўсякага правіла й улады дзейнічаць”, (Калосцаў 2:6-10).