ЛЮБОЎ

Любоў (ἀγάπη / агапі, ἀγαπάω / агапао) сустракаецца ў Новым Запавеце 259 разоў, мае сэнс любові бяз усялякіх умоваў, як бацькі любяць сваіх дзецяй без усялякіх умоваў, якія б яны ні былі. Тобок Улгім Яўгу праяўляе да нас бацькоўскую любоў, калі адкрывае й дае нам тое, што мы не заслужылі.
Любоў (φιλέω / філео) сустракаецца ў Новым Запавеце 25 разоў, мае сэнс сяброўскай любові, прыхільнасьці, пяшчотнасьці.

Улюбёныя, нам трэба любіць адзін аднаго, бо любоў існуе ад Улгіма Яўгу й кожны, хто любіць, народжаны ад Улгіма й ведае Ўлгіма Яўгу. Той, хто ня любіць, ня ведае Ўлгіма Яўгу, бо Ўлгім Яўгу ёсьць любоўю.

Вось як у нас выявілася любоў Улгіма. Улгім Яўгу паслаў у сьвет адзінага народжанага ад Сябе Сына, каб мы маглі жыць празь Яго. Любоў, ня ў тым, што мы любілі Ўлгіма Яўгу, а ў тым, што Ён палюбіў нас, і паслаў Свайго Сына улашчваньнем (ἱλασμὸν / іласмон) за грахі нашыя. 

Улюбёныя, калі Ўлгім Яўгу так нас палюбіў, дык мы таксама мусім любіць адзін аднаго. Ніхто ніколі ня бачыў Улгіма Яўгу. Калі мы любім адзін аднаго, Улгім Яўгу жыве ў нас, і Яго любоў удасканальваецца ў нас. Вось адкуль у нас веданьне, што мы жывем у Ім, а Ён у нас – Ён даў нам яго ад Свайго Духа”, (1 Яна 4:7-13).

“Глядзі, якую любоў дараваў нам Айцец, такую, каб нас называлі дзецьмі Ўлгіма Яўгу, і мы імі ёсьць. Таму сьвет ня ведае нас, бо ён ня ведае Яго”, (1 Яна 3:1).

«Як Айцец палюбіў Мяне, так і Я палюбіў вас. Жывеце ў любові Маёй. Калі вы дбаеце пра загады Мае, будзеце жыць ў Маёй любові, як Я трымаюся загадаў Айца Майго, і жыву ў любові Яго. Гэта Я сказаў вам, каб радасьць Мая магла жыць ў вас, і каб вашая радасьць магла быць поўнай», (Яна 15:9-11).

«Аднак Я маю штосьці супраць цябе, бо ты пакінуў сваю першую любоў. Таму ўзгадай адкуль ты ўпаў і пакайся, і рабі свае першыя ўчынкі. А калі не, Я зьяўлюся да цябе й прыбяру твой сьвяцільнік зь ягонага месца, калі ты не пакаесься», (Адкрыцьцё 2:4-5).

“Нават калі я моўлю мовамі людзей і анёлаў, а любові ня маю – я станаўлюся, як медзь, што раздаецца, ці талеркі, што бразгаюць. І, нават, калі я маю дар прароцтва й разумею ўсе таямніцы, і ўсе веды, і, нават, калі я маю ўсю веру так, што я мог бы горы перасунуць, а любові ня маю – дык я ёсьць нічым. І, нават, калі я аддаю ўсю маю маёмасьць, і, калі я аддаю цела сваё на спаленьне, а любові ня маю – гэта не дае мне ніякае карысьці.  

Любоў цярплівая й дабразычлівая. 
Любоў не зайздросьціць. 
Любоў не выхваляецца, не напышваецца,
ня дзейнічае непрыстойна, не шукае свайго,
ня лёгка правакуецца, не злапомная,
ня радуецца зь няправеднасьці, а радуецца з праўды,
усё пераносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, ўсё трывае.

Любоў ніколі ня гіне. А ці будуць прароцтвы – яны скончацца, будуць мовы – яны памруць, будзе веданьне – яно стане нулём. 

Часткова мы сапраўды ведаем і часткова мы прарочым, але калі з’явіцца дасканалае, тады частковае стане нічым. 

Калі я быў дзіцём, я размаўляў, як дзіцё, я думаў, як дзіцё, я разважаў, як дзіцё; але калі я стаў дарослым, я адкінуў дзіцячае. 

На самой справе мы цяпер бачым, як у дрэннай люстры, цьмяна, а тады будзем – твар-у-твар. Цяпер я ведаю часткова, а тады буду ведать поўнасьцю, як мяне ведаюць. 

А пакуль што трымаюцца вера, надзея, любоў. Гэтыя тры. Але ж найвялікшая зь іх ЛЮБОЎ”, (1 Карыньцянаў 13).

«Той, хто любіць (φιλῶν / філон, філоніць) душу сваю, губляе яе, а той, хто ненавідзіць душу сваю ў гэтым сьвеце, захавае яе да жыцьця вечнага», (Яна 12:25).

«На колькі Я люблю (φιλῶ / філо), на столькі Я папракаю й дысцыпліную. Таму будзь зацяты й пакайся», (Адкрыцьцё 3:19).

“Калі хто ня любіць (φιλεῖ / філі) Госпада, хай яму будзе анатэма (ἀνάθεμα = пракляцьце). Маран-ата (μαρὰν ἀθά = дачакаўся прыходу Яўгушуа Месіі)”, (1 Карыньцянам 16:22).