ДАБРАВЕСЬЦЕ

Госпад Яўгу Ўлгім стварыў Адама й Еву і пасяліў іх у райскім садзе, дзе ў іх было добрае жіцьцё й усе іхнія патрэбы былі задаволеныя. Яны мелі мець жыцьце вечнае, але яны сграшылі й былі выгнаныя з райскага саду й празь іх грэх стаў памнажацца. Каін забіў брата Авеля й пайшло, і пайшло. Грэх заблытваў людзей і яны ня ведалі, як ад яго пазбавіцца. 

Яны прыносілі ахвяраваньні для сплаты за грэх, які не на сьмерць. Але, як напісана ў “Пасланьні да Габрэяў” 10:11: “Кожны сьвятар стаіць штодня служачы й прыносячы шматразова тыя самыя ахвяраваньні, якія ніколі ня могуць зьняць грахі.” І Айцец наш нябесны ведаў, што людзі ня здольныя знайсьці выйсьце самастойна, таму й сказаныя словы Яго Сынам Госпадам Яўгушуа Месіям у “Дабравесьці ад Яна” 3:16: «Бо Ўлгім Яўгу так любіў сьвет, што Ён аддаў Свайго адзінага ад Сябе Сына, каб хто-колечы верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае».

І гэтыя словы зьдзейсьненыя. Вось як напісана ў “Пасланьні да Габрэяў” 10:12-14: “А Ён, аднак, аддаўшы адну ахвяру за грахі, безупынна сеў справа каля Улгіма Яўгу, чакаючы з таго часу пакуль Яго ворагі ня будуць зробленыя падножжам Яго ног. Бо аднім ахвяраваньнем Ён назаўсёды ўдасканаліў тых, хто асьвячоны.”

Дык гэта ёсьць ня проста добрая навіна, гэта ёсьць самая лепшая навіна ад часоў стварэньня чалавека. Кожны, хто прыме Яўгушуа Месію сваім асабовым Збаўцам, і будзе шчыра лічыць, што за яго асабістыя грахі Месія Яўгушуа, ня маючы ніякага грэху, заплаціў Сваім жыцьцём на Кальварыі, будзе збаўлены ад усіх cваіх грахоў поўнасьцю й атрымае жыцьцё вечнае. І каб ня збочыцца з гэтага накірунку, вывучайма Біблію, якая ёсьць інструкцыяй для добрага жыцьця. 

Дык ці ёсьць навіна лепшая за гэтую?