СЛОВА СЬВЯТОЕ

Слова Тваё ёсьць ліхтаром нагам маім і сьвятлом хадам маім”, (Псальма 119:105).

“Трава жухне й кветка вяне, а Слова нашага Ўлгіма Яўгу застанецца заўсёды”, (Ісаі 40:8).

“Бо Слова Ўлгіма Яўгу жывое й дзейснае (ἐνεργὴς / энэргiс), вастрэйшае за ўсялякі дзьвюхбаковы меч, пранікае ажно да разьдзяленьня душы й духу, суглобаў і мозгу касьцей, і здольнае судзіць думкі й намеры сэрца. І няма схаванага перад Ім стварэньня, а ўсё адкрыта й аголена перад Яго вычыма, Яму мы дадзім справаздачу”, (Габрэяў 4:12-13).

«Напісана: Чалавек ня мусіць жыць аднім толькі хлебам, а кожным словам, якое сыходзіць з вуснаў Улгіма Яўгу» (Мацьвея 4:4; Лукі 4:4; Другі закон 8:3).

«Дык Слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх, ня мусіць вяртацца да Мяне марным, а мусіць выканаць тое, што Я жадаю, і мусіць квітнець там, куды Я яго паслаў», (Ісаі 55:11).

Слова Сьвятое: «Я павяду сьляпых па шляху, які яны ня ведалі, і буду весьці іх па хадох, зь якімі яны не знаёмыя. Я зраблю цемру сьвятлом перад імі й крывоя простым. Гэта Я зраблю ім і не пакіну іх», (Ісаі 42:16).

Слова Сьвятое: «Я ёсьць і шляхам, і праўдаю, і жыцьцём. Ніхто не зьяўляецца Айцу, акрамя як празь Мяне», (Яна 14:6).

Слова Сьвятое: ” Ты аднак жыві ў тым, чаму навучыўся й заснаваўся, ведаючы ад каго ты гэтаму навучыўся, і, што зь дзяцінства ты ведаеш сакральныя Рукапісы, якія здольныя цябе зрабіць мудрым, каб збавіцца празь веру ў Месію Яўгушуа.

Кожны Рукапіс натхнёны Улгімам Яўгу й карысны да настаўленьня, да перакананьня, да выпраўленьня й да практыкаваньня ў праведнасьці, каб чалавек Улгіма Яўгу мог быць поўнасьцю ўзброеным да ўсялякай добрай працы”, (2 Цімафея 3:14-17).

Яна 15:1-17

«Я сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой – вінаградар. 
Кожную галіну ўва Мне, якая не дае плоду, Ён адцінае. 
I кожную галіну ўва Мне, якая дае плоду, Ён абразае, каб яна магла даць больш плоду. 

Цяпер вы ўжо чыстыя праз Слова, якое Я прамовіў вам. Жывеце ўва Мне, а Я ў вас.  
Як галіна ня можа даць плоду ад самой сабе, хіба што, калі жыве на лазе, таксама й вы ня зможаце, калі ня будзеце жыць ўва Мне. 

Я лаза, а вы галіны. Той, хто жыве ўва Мне, а Я ў ім, 
той прыносіць шмат плоду, бо безь Мяне вы ня можаце рабіць нічога.

Калі хто не жыве ўва Мне ён адкідаецца, як галіна, і ссыхае, 
а людзі іх зьбіраюць, кідаюць у агонь, і яны згараюць. 

Калі вы жывяцё ўва Мне, а Мае Словы – у вас, 
дык будзеце прасіць, што пажадаеце, і будзе вам. 

Айцец Мой славіцца тым, што вы мусіце прынесьці шмат плоду, 
і вы станеце Маімі вучнямі. 

Як Айцец палюбіў Мяне, так і Я палюбіў вас. Жывеце ў любові Маёй. 
Калі вы дбаеце пра загады Мае, будзеце жыць ў Маёй любові, як Я пільнаваўся загадаў Айца Майго, і жыву ў Яго любові. 

Гэта Я сказаў вам, каб радасьць Мая магла жыць ў вас, 
і каб вашая радасьць магла быць поўнай.

Вось Мой Загад, каб вы любілі адзін аднаго, як Я любіў вас.

Ніхто ня мае больш вялікае любові, чым такая, 
калі чалавек кладзе жыцьцё сваё за сяброў сваіх.

Вы сябры Мае, калі вы робіце тое, што Я загадваю вам.
Я больш не заву вас рабамі, бо раб ня ведае, што яго гаспадар робіць, а Я заву вас сябрамі, бо ўсё, што Я чуў ад Айца Майго, Я паведаміў вам.

Ня вы выбралі Мяне, а Я выбраў вас і прызначыў вам, каб вы пайшлі й прынесьлі плод, 
і каб ваш плод мусіў застацца, 
каб што-колечы вы папрасілі ў Айца ў Маё Імя, Ён мог бы даць вам.

Вось гэта Я загадваю вам, каб вы любілі адзін аднаго».

Псальма 23

Яўгу Ўлгім ёсьць Пастухом маім. І мне ня трэба больш нічога.
Ён робіць, каб я жыў там, дзе трава зялёная.
Ён вядзе мяне каля водаў супакою.
Ён аднавіў душу маю.

Дзеля Яго Імя Ён увёў мяне ў шляхі праведнасьці.
Нават калі я мушу йсьці праз глыбокі яр сьмерці, благасьцяў я не забаюся, бо Ты з мною!
Твой кій і Тваё начыньне, гэта яны суцешылі мяне.

Ты стол падрыхтаваў перада мною на вачох маіх ворагаў.
Ты, намасьціў маю галаву алеем.
Чара мая, пераліваецца.

Дапэўна дабразычлівасьць Твая й вернасьць будуць ісьці за мною ўсе дні майго жыцьця, і маё пражываньне ў Доме Яўгу Ўлгіма будзе заўсёды.

Псальма 29

Аддайце Яўгу, сыны Ўлгіма, 
Аддайце Яўгу славу й сілу.
Аддайце Яўгу славу дзеля Імя Ягонага.
Пакланяйцеся Яўгу ў сьвятым убраньні.

Голас Яўгу над водамі,
Голас Яўгу Ўлгіма над водамі.
Улгім славы грукаціць,
Яўгу царуе над вялікімі водамі.

Голас Яўгу – гэта моц,
Голас Яўгу – гэта велічнасьць,
Голас Яўгу ламае кедры,
Ушчэнт разьбівае Яўгу кедры лібанскія.

Ён прымушае Лібан скакаць, як цяля,
І Сыріон, як маладога дзікага быка.
Голас Яўгу расьсякае полымя агню,
І маланку ў небе рашчапляе.

Голас Яўгу віхруе пустыню,
Голас Яўгу віхруе пустыню Кадэш.
Голас Яўгу ў касуль выклікае роды
І лясы агаляе.

І ў храме Яго ўсё мовіць пра славу Яго
Яўгу Ўлгім сядзеў над патопам
І сядзець будзе Яўгу, як цар вечна.

Сілу дасьць Яўгу народу Свайму,
І мірам асьвяціць Свой народ Улгім Яўгу!

Псальма 34

Ва ўсе часы я буду асьвячаць Яўгу Ўлгіма дабром.
Дыфірамбы Яму будуць на маіх вуснах бесьперапынна.
Яўгу Ўлгімам будзе хваліцца душа мая, хай лагодныя чуюць і радуюцца.

Вялічайце Яўгу Ўлгіма з мною, і ўзносьма Імя Ягонае разам.
Я шукаў Яўгу Ўлгіма, і Ён адказваў мне, і збаўляў ад усіх маіх страхаў.
Гляньце на Яго, і зазьзяйце, каб твары вашыя ня былі засмучаныя.

Вось бядняк плачам крычаў, і Яўгу Ўлгім чуў яго, і збаўляў ад усіх турботаў ягоных.
Аточыць анёл Яўгу Ўлгіма тых, хто баіцца Яго, і збаўляць іх будзе.

Паспрабуйце, і ўбачыце, што Яўгу Ўлгім добры.
Асьвячоны дабром чалавек, які давярае Яму з надзеяю.
Бойцеся Яўгу Ўлгіма ўсе вы сьвятыя Ягоныя, бо ня маюць патрэбы тыя, хто баяцца Яго.

Маладыя львы галадаюць і церпяць нястачу.
А тыя, хто шукаюць Яўгу Ўлгіма, ня ў чым добрым ня маюць патрэбы.

Хадзеце дзеці, слухайце мяне. Я навучу вас баяцца Яўгу Ўлгіма.
Які чалавек не жадае жыцьця й ня любіць добрыя дні?
Дык трымай свой язык ад благасьці й свае вусны ад хітрасьці.
Адвярніся ад благасьці, рабі дабро, шукай міру, і імкніся да яго.

Вочы Яўгу Ўлгіма на праведных і вушы Ягоныя да плачу іхняга чуйныя,
Але аблічча Яўгу Ўлгіма супраць тых, хто робіць благасьць, каб выкрэсьліць памяць пра іх на зямлі.

Праведныя плачам крычаць і Яўгу Ўлгім чуе й збаўляе іх ад пакутаў іхніх.
Яўгу Ўлгім блізкі да тых, у каго сэрца раскайнае, і разгубленых духам Ён ратуе.
Шмат пакутаў ў праведных, але ад усіх іх Яўгу Ўлгім збавіць.
Ён зьберагае ўсе косткі іхнія – ні адна зь іх ня будзе зламаная.

Благасьць забье згубных, і тыя, хто праведнасьць ненавідзяць, будуць пакараныя.

Яўгу Ўлгім выкупіць душы рабоў сваіх, і ні адзін з тых, хто давярае яму з надзеяю, ня будзе вінаваты.

Псальма 148

Аўлюль Яўгу! Аўлюль Яўгу! 

Хвалеце Яўгу Ўлгіма зь нябёсаў.
Хвалеце Яго ў вышынях. 

Выхваляйце Яго ўсе анёлы Ягоныя.
Выхваляйце Яго ўсе войскі Ягоныя. 

Хвалеце Яго сонца й месяц.
Хвалеце Яго ўсе зоркі сьвятла. 

Хвалеце Яго нябёсы нябёсаў і воды, што над нябёсамі.

Хай яны ўхваляць Імя Яўгу Ўлгіма,
Бо Ён казаў і яны рабіліся, 
Ён загадваў і яны ствараліся.
Ён усталяваў іх назаўсёды, на векі вечныя.
Ён зрабіў загад, які не скасуецца. 

Хвалеце Яўгу Ўлгіма зьмеі ад зямлі й усе глыбіні. 

Агонь, град, сьнег, хмары, штармавы вецер – яны выконваюць Слова Ягонае.

Горы й усе ўзгоркі, дрэвы плодныя й усе кедры,
Зьверы дзікія й быдла ўсякае, гады й птушкі крылатыя,
Цары зямныя й усе народы, уладары й усе судзьдзі зямлі,
Маладыя мужчыны й жанчыны, старыя й моладзь

Хай выхваляюць Імя Яўгу Ўлгіма, бо толькі Яго Імя недасяжна высокае,
Яго слава вышэй зямлі й нябёсаў і Ён узьнясе рог Свайго народу – 
Хвалу ўсім сьвятым Ягоным, дзецям Ісраэля, народу, які цягнецца бліжэй да Яго.

Аўлюль Яўгу! Аўлюль Яўгу! Аўлюль Яўгу! (Алелуя)