ПРАЯВЫ ЛЮБОВІ

Праява любові (χάρις / харіс), сустракаецца ў Новым Запавеце 157 разоў. 
Праяваў любові можа быць безьліч. Сярод іх вера, якая дзейнічае празь любоў, (Гал. 5:6), міласьць, ласка, удзячнасьць (χάριν / харін), дабрачыннасьць, любазычлівасьць, дабразычлівасьць, страх сгубіць любоў, самаахвярнасьцьспачуваньне, доўгацярплівасьць, стараннасьць, далікатнасьць, даваньне дароў, у тым ліку й дара (χάρισμα / харізма), які апраўдвае шмат парушэньняў, (Рым. 5:16) … … …

Міласьць (ἐλεέω / элео), сустракаецца ў Новым Запавеце 32 разы, гэта калі Ўлгім Яўгу не дае нам тое, што мы заслужылі, тобок не сьпяшаецца нас караць”, (David J. Meyer). 

“Таму мы, будучы апраўданымі вераю, маем з Улгімам Яўгу мір праз Госпада нашага Яўгушуа Месію, празь якога мы таксама маем доступ вераю ў такія праявы любові, у якіх мы стаім і радуемся ў спадзяваньні на славу Ўлгіма Яўгу”, (Рымлянаў 5:1-2).

“Аднак мы маем розныя дары (χαρίσματα / харізмата), адпаведна праяваў любові, дадзеных нам. Калі гэта прароцтва, дык суразьмерна веры; ці служэньне, дык у служэньні; ці хто навучае – у навучаньні; ці хто заклікае – у прамаўленьні; хто дае – у шчырасьці; хто кіруе – у стараннасьці; хто выяўляе міласьць – у ахвоце”, (Рымлянаў 12:6-8).

“О, Госпадзе, вялікі й уразьлівы Ўлгіме Яўгу, Ты пільнуесься Запавету й любазычлівасьці да тых, хто любіць Цябе й да тых, хто пільнуецца Тваіх Загадаў”, (Данііла 9:4).

“Той, хто ня любіць, ня ведае Ўлгіма Яўгу, бо Ўлгім Яўгу ёсьць любоўю”, (1 Яна 4:8).

“І мы даведаліся й паверылі, што любоў, якую Ўлгім Яўгу мае, яна да нас. Улгім Яўгу гэта любоў, і хто жыве ў любові, жыве ва Ўлгіме Яўгу, і Ўлгім Яўгу жыве ў ім”, (1 Яна 4:16).

“Ніхто ніколі ня бачыў Улгіма Яўгу. Калі мы любім адзін аднаго, Улгім Яўгу жыве ў нас, і Яго любоў удасканальваецца ў нас. І вось адкуль у нас веданьне, что мы жывем у Ім і Ён ў нас – Ён даў нам яго ад Свайго Духа”, (1 Яна 4:12-13).

«Бо Ўлгім Яўгу так любіў сьвет, што Ён аддаў Свайго адзінага ад Сябе Сына, каб хто-колечы верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае», (Яна 3:16).

“Ніхто ня мае больш вялікае любові, чым такая, калі чалавек кладзе жыцьцё сваё за сяброў сваіх”, (Яна 15:13).

«Той, хто мае загады Мае й пільнуецца іх, той любіць Мяне. А таго, хто любіць Мяне, будзе любіць Айцец Мой. І Я буду любіць яго й пакажу яму Сябе».

«Калі хто-колечы любіць Мяне, ён будзе пільнавацца Слова Майго, і Айцец Мой будзе любіць яго, і Мы з’явімся яму, і жытло Нашае зь ім зробім. Той, хто ня любіць Мяне, не пільнуецца Словаў Маіх. А Слова, якое вы чуеце не Маё, а Айца, які паслаў Мяне», (Яна 14:21, 23-24).

“Кожны, хто верыць, што Яўгушуа ёсьць Месіям, народжаны ад Улгіма Яўгу, і кожны, хто любіць Таго, хто нараджае, той любіць і народжанага ад Яго. Мы ведаем, што мы любім дзяцей Улгіма Яўгу – калі мы любім Ўлгіма Яўгу й пільнуемся Яго загадаў.

Бо пільнавацца Яго загадаў, гэта й ёсьць любоў да Ўлгіма Яўгу. А загады Яго ня цяжкія. Бо ўсё, што народжана ад Улгіма Яўгу, перамагае сьвет. І гэтая перамога, якая пераадольвае сьвет, і ёсьць вераю нашаю”, (1 Яна 5:1-4).

“Калі праз парушэньне аднаго, сьмерць праз гэтага аднаго запанавала, дык на колькі ж тыя, хто прымаюць багацьце праяваў любові (χάριτος / харітос) й дар праведнасьці, будуць панаваць у жыцьці праз Аднаго, празь Яўгушуа Месію”, (Рымлянаў 5:17).

«У той дзень вы папросіце ў Маё Імя. І ня вам Я кажу, што Я буду ўпрошваць Айца ад вашага імя. Бо Сам Айцец любіць вас, бо вы палюбілі Мяне й паверылі, што Я з’явіўся ад Улгіма Яўгу», (Яна 16:26-27).

Любоў удасканальваецца ў нас так, што мы можам мець ўпэўненасьць на Дзень Суду, бо, які Ён, такія й мы ў гэтым сьвеце. У любові страху нямя, і дасканалая любоў адкідае страх, бо страх мае пакараньне, і хто баіцца, той не дасканалы ў любові. Мы любім, бо Ён першы палюбіў нас”, (1 Яна 4:17-19).

“Калі Ўлгім Яўгу за нас, хто можа быць супраць нас? Ён, які не пашкадаваў Свайго ўласнага Сына, а аддаў Яго за нас усіх, дык як жа Ён зь Ім не надасьць нам усяго таксама дарам? Хто будзе вінаваціць выбранага Ўлгімам Яўгу? Улгім Яўгу адзіны, хто апраўдвае. А хто той, што асуджае? Гэта Месія Яўгушуа, які памёр. 

Дык Ён падняты з мёртвых, Ён цяпер каля рукі Ўлгіма Яўгу правай, Ён хадайнічае за нас. Хто будзе адзьдзяляць нас ад любові Месіі Яўгушуа? Можа гора ці бяда, ці перасьлед, ці голад, ці галеча, ці пагроза, ці меч? Як напісана “Дзеля Цябе нас забіваюць цэлы дзень, мы лічымся авечкамі на зарэз. 

Не! Ва ўсім гэтым мы больш, чым пераможцы, празь Яго, які палюбіў нас. Бо я перакананы, што ні сьмерць, ні жыцьцё, ні анёлы, ні кіраўнікі, ні, што існуе, ні, што з’явіцца, ні сілы зямныя, ці нябесныя, ні вышыня, ні глыбіня, ні якое іншае стварэньне ня можа й ня зможа адзьдзяліць нас ад любові Ўлгіма Яўгу, якая ў Месіі Яўгушуа, Госпадзе нашам”, (Рымлянаў 8:31-39).

Любоў ня робіць благасьці блізкаму, бо любоў ёсьць выкананьнем Закону”, (Рымлянаў 13:10).

«Яе грахі, якіх мноства, даравныя, бо яна любіць шмат, а каму даравана трошкі, тыя любяць трошкі», (Лукі 7:47).

“Улгім Яўгу працівіцца гордым, а любоў праяўляе прыніжаным”, (1 Пётры 5:5).

“Сапраўды Ён грэбуе пагардлівымі й праяўляе любоў пацярпелым”, (Прыпавесьці 3:34).

“Хай слова вашае заўсёды будзе з праяваю любові, прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як належыць адказаць кожнаму”, (Калосцам 4:1-6).

“Бо праява любові Улгіма Яўгу, якая прыносіць збавеньне, зьявілася усім людзям, настаўляючы нас, што адмаўляючы згубнасьць і сьвецкія прагі, мы мусім жыць разважліва, праведна й сьвята ў гэтым цяперышнім сьвеце,

чакаючы асьвячоную дабром надзею й зьяўленьня славы вялікага Ўлгіма Яўгу й нашага Збаўцы Яўгушуа Месіі, які Сам Сябе аддаваў за нас, каб Ён мог выкупіць нас з усяго беззаконня, і ачысьціць для Сябе асаблівы народ, заўзяты да добрых дзеяў”, (Ціта 2:11-14).

“«Я праяўлю міласьць да тых, да кого Я магу праявіць міласьць, і Я праяўлю спачуваньне да тых, да каго Я магу праявіць спачуваньне». Бо гэта залежыць не ад волі чалавека, не ад яго намаганьняў, а ад праявы міласьці Яўгу Ўлгіма”, (Рымлянаў 9:15-16).

“Вы, хто апраўдваецца законам, аддзеляныя ад Месіі Яўгушуа, адпалі ад праяваў любові“, (Галятаў 5:4).