СЬВЯТАЯ ВЯЧЭРА

“Бо я прыняў ад Госпада тое, што й перадаў вам, што Госпад Яўгушуа Месія ў тую ж ноч, у якую Ён быў здраджаны, узяў хлеб, і, падзякаваўшы, разламаў яго, і сказаў: «Гэта Цела Маё, якое за вас (аддаецца на сьмерць); рабеце гэта ў памяць пра Мяне». Таксама й чару, адхлябнуўшы, сказаў: «Гэтая чара ёсьць Новым Запаветам, заснаваным на Маёй Крыві. Рабеце гэтак, калі будзеце піць у памяць пра Мяне».

Бо як толькі вы ясьцё хлеб гэты й п’яцё чару гэтую, вы абвяшчаеце сьмерць Госпада пакуль Ён не зьявіцца. Таму хто-колечы будзе есьці хлеб ці піць чару Госпада не вартым чынам, той будзе вінаваты ў грэху супроць Цела й Крыві Госпада.

Дык хай жа чалавек правярае сябе, і такім чынам есьць хлеб гэты й п’е чару гэтую. Бо хто есьць і п’е не разважаючы пра Цела, есьць і п’е прысуд сабе. З-за гэтага сярод вас шмат слабых і хворых, і шмат хто паснулі. Бо калі б мы сябе дасьледавалі, нас бы ня судзілі. Аднак будучы суджанымі Госпадам, мы прывучаемся да парадку, каб ня быць праклятымі разам з сьветам.

Таму браты мае, калі вы прыходзіце есьці разам, чакайце адзін аднаго. І калі хто галодны, хай ён паесьць дома, каб вы не зьбіраліся разам на прысуд” (1 Карыньцянаў 11:23-34).

Хто пакаяўся й вызнаў Яўгушуа Месію сваім асабовым Адкупіцелям і Збаўцам. 
Хто бапцізіўся й жыве праведным жыцьцём. 
Хто носіць Яўгушуа Месію ў сэрцы сваім. 

Той хоча быць бліжэй да Яго. 

Ён рыхтуе сябе духоўна, каб быць вартым, годным і адпаведным наблізіцца да Яго. Хлеб і ад плоду лазы вінаграднай таксама бяруць чыстымі, як і наш Госпад: без закваскі й без алкаголю, без прыкметаў псаваньня. І ўрачыста, прачытаўшы вершы з Сьвятога Рукапісу, памаліўшыся й падзякаваўшы, прымаюць сымбаль Цела й сымбаль Крыві Яўгушуа Месіі й узгадваюць, якім коштам Ён іх выкупляў.

Такім чынам адбываецца мацаваньне еднасьці з Госпадам Малкхіулам Яўгушуа Месіем, Сынам Госпада Ўлгіма Яўгу Айца, які збавіў і выкупіў грахі мінулыя, сучасныя й што могуць быць поўнасьцю праз дабравольнае прыняцьцё на Сябе расплаты за грахі кожнага, хто зьвярнуўся да Яго, давяраючы Яму з надзеяю на збаўленьне. І гэты ўразьлівы ўчынак Ён зрабіў для ўсяго чалавецтва, для грэшнікаў, якія былі тады, ёсьць цяпер і будуць яшчэ. 

Аўлюль Яўгу (Алелуя)!