ПАКАЙЦЕСЯ Й ЗБАВІЦЕСЯ

Каяцца (μετανοέω / мэтаноэо = думаць іначай пасьля гэтага), сустракаецца ў Новым Запавеце 34 разы.

Чатыры умовы шчырага пакаяньня: «Калі Я зачыню нябёсы й ня будзе дажджу, ці загадаю саранчы пажэрці зямлю, ці пашлю мор народу Майму, а народ Мой, які завецца Маім Імём, (1)упакорыць сябе, будзе (2)маліць і (3)шукаць аблічча Маё й (4)адвернецца ад сваіх згубных шляхоў, тады Я пачую зь нябёсаў, дарую грэх іхні й ацалю зямлю іхнюю», (2 Летапісаў 7:13-14).

“У тыя дні зьявіўся Ян Баптыст, прапаведуючы ў пустыні юдэйскай і кажучы: “Пакайцеся, бо Царства нябеснае ўжо блізка”, (Мацьвея 3:1-2).

“Зьявіўся Ян бапцізячы ў пустыні й прапаведуючы бапцізіньне пакаяньня на дараваньне грахоў. І выходзіла да яго ўся краіна Юдэя й усе зь Ерусалему. І ўсе былі ім бапцізеныя ў рацэ Ярдан, спавядаючы свае грахі”, (Марка 1:4-5).

Пакаяньне ёсьць зьменай стаўленьня й погляду на грэх. Яно патрабуе вашых зьменаў. Зьмяніцца ня цяжка. Цяжка наважыцца зьмяніцца. Але калі вы наважыліся, дык робіцца лёгка жыць з усім, што вакол вас. Бо вы робіцеся свабоднымі ад грэху. Ня трэба спрабаваць пакаяццаКайцеся зараз” (Cohanul).

Пакаяньне ёсьць зьменай розуму. Яно стане коранем і дасьць вынік у зьмене паводзінаў. Гэта будзе плодам” (Rick Warren).

“Грэцкае слова, якое перакладзена словам пакайцеся азначае каманду “кругом”. Вы былі павернутыя да грэху й Сатане, дык павярнецеся кругом да праведнасьці, да Яўгу Ўлгіма” (David J. Meyer).

Пакаяньне: «Павярнецеся да Мяне ўсім сэрцам вашым з постам, плачам, жалобаю. І разарвеце сэрца вашае, а ня вопратку, і павярнецеся да Яўгу, Улгіма вашага, бо Ён любазычлівы й спагадлівы, павольны гнявіцца, вялікі ў дабразычлівасьці й шкадуе караць за благасьць», (Ёіля 2:12-13).

Пакайцеся й будзьце навернутыя, каб грахі вашыя маглі быць зацёртыя, калі ад прысутнасьці Госпада прыйдзе час сьвежага паветра. І Ён пашле Яўгушуа Месію, які яшчэ дагэтуль дабравесьціўся вам, якога нябёсы дакладна маюць прыняць пакуль яшчэ дзейнічае час аднаўленьня ўсяго таго, што Ўлгім Яўгу казаў Сваімі вуснамі пра ўсіх Сваіх сьвятых прарокаў ад пачатку сьвету”, (Дзеі 3:19-21).

«Наколькі Я люблю, на столькі Я папракаю й дысцыпліную. Таму будзь зацяты й пакайся. Глядзі, Я стаю каля дзьвярэй і стукаюся. Калі хто пачуе Мой голас і адкрые дзьверы, Я зайду да яго і буду вячэраць зь ім, і ён з Мною», (Адкрыцьцё 3:19-20).

“Вырабляйце плады вартыя пакаяньня”, (Лукі 3:8).

«Пакайцеся, бо наблізілася Царства нябеснае», (Мацьвея 4:17).

“Ты збавіш замучаных людзей, і апусьціш высокі погляд”, (Псальма 18:27).

“Ён збаўляе гаротных у мучэньнях іхных, і адкрывае вушы іхнія падчас прыгнёту”, (Ёва 36:15).

«Глядзі, Я збаўлю Маіх людзей ад зямлі на ўсходзе (oriental) й ад зямлі на захадзе (oxidental)», (Захарыя 8:7).

“Вер у Госпада Яўгушуа Месію, і збавісься, ты, і хатнія тваі”, (Дзеі 16:31).

“Калі ты прызнаеш вуснамі сваімі Госпадам Яўгушуа Месію й паверыш сэрцам сваім, што Ўлгім Яўгу падняў Яго зь мёртвых, дык збавісься”, (Рымлянаў 10:9).

“Ўлгім Яўгу не вызначыў нас да гневу, а каб здабыць збавеньне праз Госпада нашага Яўгушуа Месію, Таго, хто памёр за нас, каб мы, ці сьпім, ці ня сьпім, мусілі жыць разам зь Ім”, (1 Тэсалонцаў 5:9-10).

“Улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаецеся ня толькі ў маёй прысутнасьці, але цяпер яшчэ болей у маёй адсутнасьці, выпрацоўвайце сваё ўласнае збавеньне з страхам і трымценьнем, бо гэта Ўлгім Яўгу працуе ў вас і на жаданьне, і на працавньне дзеля Свайго задавальненьня”, (Піліпцаў 2:12-13).

“Бо любоўю вы збавёныя празь веру. І гэта не ад вас самых, гэта дар Улгіма Яўгу, не ад учынкаў, каб ніхто ня мог хваліцца”, (Эфесцаў 2:8-9).

Вось як збавіўся ад сьмерці апостал Павал, калі знаходзіўся па-за межамі чалавечых магчымасьцяў падобна, як на караблі, які павольна тоне, а вакол нікога няма, каб уратаваць.  

“Бо мы ня хочам, каб вы былі ў няведаньні, браты, пра нашую бяду, якая выпала на нас у Азіі, якою мы былі празьмерна, звыш нашых сілаў прыціснутыя, так, што мы былі ў роспачы, нават, за сваё жыцьцё.

І мы мелі прысуд сьмерці ў сабе такі, што мы ўжо не маглі спадзявацца на сябе, а толькі на Ўлгіма Яўгу, які падымае мёртвых, які збавіў нас ад такой вялікай рызыкі сьмерці, і цяпер збаўляе, на якога мы спадзяемся, што Ён усё ж такі нас збавіць, калі вы, таксама, далучаецеся да нас умольваньнямі. Тады многія будуць дзякаваць за нас за дар (χάρισμα / харізма – дар, які апраўдвае шмат парушэньняў, Рм. 5:16), які зьявіўся на нас праз многіх”, (2 Карынцянаў 1:8-11).

“Ты шчыльна сьледаваў за маім вучэньнем, паводзінамі, мэтаю, вераю, цярплівасьцю, любоўю, вытрываласьцю, перасьледамі, пакутамі, якія выпалі мне ў Антыёху, Іконіуме, Лістры. Якія перасьледы я вытрываў, але ж ад усіх іх Госпад вызваліў мяне. 

Сапраўды ўсе, хто жадае жыць сьвята ў Месіі Яўгушуа, будуць перасьледаваны, а благія людзі й ашуканцы будуць рабіцца горай, падманваючы й стаўшы падманутымі”, (2 Цімафея 3:10-13).