ВЕРА

ВЕРА ЁСЬЦЬ АСНОВАЮ СПАДЗЯВАНАГА Й СЬВЕДЧАНЬНЕМ НЯБАЧНАГА. У ёй сапраўды ўхваляліся старэйшыя. Вераю мы разумеем, што сусьвет сфармаваны Словам Улгіма Яўгу так, што не з бачнага рабілася тое, што навідавоку”, (Габрэяў 11:1-3).

Вера дзейнічае празь любоў”, (Галятаў 5:6).

“Маё маўленьне й маё казаньне было не ў пераканаўчых словах мудрасьці, а ў дэманстрацыі Духа й звышздольнасьці (δυνάμεως / дінамэос), каб вашая вера магла б грунтавацца не на мудрасьці людзей, а на звышздольнасьці (δυνάμει / дінамі) Ўлгіма Яўгу”, (1 Карыньцянаў 2:4-5).

“Таму, як мы маем такое вялікае воблака сьведкаў вакол нас, давайце адкладзем кожны цяжар і грэх, які так лёгка заблытвае нас, і давайце бегчы гонкі з вытрываласьцю, якія перад намі, гледзячы на Яўгушуа Месію, АЎТАРА й (τελειωτὴν / ТЭЛІОТІН) Таго, хто Сваёй Уласнай Асобаю падняў веру да дасканаласьці, даўшы нам яе найвышэйшы прыклад, які дзеля радасьці, якая была перад Ім, вытрываў крыж, пагрэбаваўшы сорамам, і быў пасаджаны праваруч пасаду Ўлгіма Яўгу. Бо паразважайце пра Таго, хто вытрываў супраць Сябе такую варажнечу ад грэшнікаў, каб вы не стамляліся, саслабеўшы душамі вашымі”, (Габрэяў 12:1-3).

ІМЁНЫ Й ТЭРМІНЫ

Каб лепей зразумець Сьвяты Рукапіс мы імкнемся бліжэй да першакрыніцаў, а таксама імкнемся называць рэчы сваімі імёнамі й карыстацца абгрунтаванымі тэрмінамі.

Мы верым, што Імём найвышэйшай Асобы ў сьвеце, нашага Ўсемагутнага Стваральніка ёсьць Яўгу / Jaŭhu (англ. Yaohu). Імя Егова створана штучна з чатырох вядомых габрэйскіх літараў, графічны выгляд якіх перад вамі. Падрабязьней чытаць тут.

Лічым, што выкарыстаньне слова “Бог” для пазначэньня статусу найвышэшай у сьвеце Асобы на нашай мове не асьвячае Яго, бо таксама гучыць і слова “бог”, а пры вымаўленьні розьніца паміж “Бог” і “бог” зьнікае. Праз вымаўленьне й слуханьне мы стасуемся з духоўным сьветам. Між тым слова “бог” пазначае паганскіх ідалаў, якіх процьма ў сьвеце, зь якімі Ён заклікае спыніць нашыя адносіны. 

Таму для размяжаваньня двух процілеглых паняцьцяў у нашай мове й пазначэньня статусу найвышэшай у сьвеце Асобы, а таксама для Яе асьвячэньня, гэта значыць адзьдзяленьня, мы выкарыстоўваем габрэйскае слова Улнаціск на У, у адзіночным ліку й Улгімнаціск на і, (Айцец, Сын і Сьвяты Дух) у множным ліку. Падрабязьней чытаць тут

Мы не карыстаемся грэцкім словам “Хрыстос”, каб пазначыць Месію. Мы карыстаемся словам “Месія” наўпрост ці на старагабрэйскай мове – Мэгушкай. Аналіз вершаў з Дабравесьця ад Яна 1:41 – “Мы знайшлі Месію” (Μεσσίαν), што перакладаецца Хрыстос, або 4:25 – “Жанчына кажа Яму: “Я ведаю, што Месія (Μεσσίας) ўжо прыходзіць, якога клічуць Хрыстос” паказвае, что слова “Месія” у Ізраэле ёсьць першасным, а слова “Хрыстос” ёсьць яго грэцкім перакладам. 

Мы лічым, што Імя нашага Адкупіцеля й Збаўцы, Месіі, Сына Ўлгіма Яўгу Айца ёсьць Яўгушуа / Jaŭhušua (англ. Yaohushua). А слова Ісус ёсьць грэцкім адпаведнікам габрэйскага Яўгушуа. Падрабязьней чытаць тут. Імёны Яўгу й Яўгушуа відавочна сьведчаць пра еднасную сувязь Айца й Сына. Гэтага мы ня бачым у Імёнах Егова й Ісус. 

Пра еднасьць напісана ў Дабравесьці ад Яна 17:11 – «Ойча, сьвяты, захоўвай іх у Сваё Імя, якое Ты даў Мне, каб яны маглі быць адно, як Мы». А пра спадкаемства Імя напісана ў “Лісьце да Габрэяў” 1:4 – «Стаўшы настолькі лепей за анёлаў, наколькі больш выдатнае Ён успадкаваў Імя, чым яны». І этымалягічна выглядае пераканаўча, што Яўгушуа – гэта Яўгу збаўляе. Бо крык ратаваньня па-габрэйску гучыць шуа, які нагадвае крык немаўляці “уа”, а само слова “ратаваньне” па-габрэйску гучыць ешуа. Тады, як Ісус, што азначае Егова збаўляе, не пераконвае й нідзе этымалягічна не разьбіраецца.

Акрамя того Новы Запавет напісаны па-грэцку зь перакладам імёнаў на грэцкую мову дзеля лепшага распаўсюду Дабравесьця, аднак мы перакананыя, что Месія Яўгушуа Сын Давідаў размаўляў на мове Ісраэля й насіў папулярнае габрэйскае імя, вядомае нам ад часоў Яўгушуа сына Нуна.

Мы карыстаемся словамі “хрысьціяне”, “яўгушуахі” і “месіяне“, як роўнымі па сэнсу. А замест терміна “хрышчэньне” мы карыстаемся термінам “бапцізіньне”.

Царкву, касьцёл і іншыя тэрміны, пад якімі ў сьвеце разумеецца карпаратыўная інстытуцыя вернікаў у залежнасьці ад дэнамінаціі, мы пазначаем тэрмінам Дом Яўгу Ўлгіма, які разумееца, як эклезія (сход вернікаў). Таксама гэты тэрмін шмат сустракаецца ў Бібліі, і мы разумеем яго, як усеагульную інстытуцыю, як вынікае зь “Ліста да Эфесцаў” 1:22-23 – “καὶ πάντα ὑπέταξεν ὑπὸ τοὺς πόδας αὐτοῦ καὶ αὐτὸν ἔδωκεν κεφαλὴν ὑπὲρ πάντα τῇ ἐκκλησίᾳἥτις ἐστὶν τὸ σῶμα αὐτοῦ τὸ πλήρωμα τοῦ πάντα ἐν πᾶσιν πληρουμένου”. Наш пераклад: “І Ён паклаў усё пад ногі Ягоныя й паставіў Яго Галавою над усім для Дома Свайго (эклезіі), які ёсьць Целам Ягоным (духоўным), паўнінёю Таго, хто напаўняе ўсё ва ўсім”.  

Алелуя = скажонае ад Аўлюль Яўгу = Слава Яўгу.

Акрамя “Амінь” мы скажам таксма “Амнам”.

Ужываньне гэтых імёнаў і термінаў дае нам лепшае разуменьне Сьвятога Рукапісу й мацуе нашую веру ў Дабравесьце. Мы лічым сябе эвангелістамі й разумеем, што Ўлгім Яўгу абсалютна сьвяты, а чалавек грэшны, таму між імі існуе варожасьць, бо грэшны чалавек не прымальны ў прысутнасьці абсалютна сьвятога. Але «Ўлгім Яўгу так любіў сьвет, што Ён аддаў Свайго адзінага ад Сябе Сына, каб хто-колечы верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае», (Яна 3:16). Практычна сутнасьць такой веры, гэта значыць сутнасьць спадзяванага, выглядае наступным чынам.

У ШТО МЫ ВЕРЫМ

Біблія. Біблія ёсьць разгорнутае адкрыцьцё Яўгу Ўлгіма пра Сябе Самога, празь Яго сказанае Слова й празь Яго прыход ў гэты сьвет у якасьці Ўлгіма-чалавека. Біблія натхнёная, (2 Цімафея 3:16-17). Біблія ёсьць кнігай інструкцій Улгіма Яўгу для добрага жыцьця. Біблія мае канчатковыя паўнамоцтвы для нашае веры ў тое, што мы верым.

Улгімнасьць. Існуе адзін Ўлгім Яўгу, але Ён выяўляе Сябе трымя асобамі: Айцец, Улгім Яўгу, які ўключае ў Сябе ўсё, і Сына, і Сьвятога Духа, войска зямное й нябеснае; Сын, Малкхіул (Цар) Яўгушуа хол-Мэгушкай (Месія), у абліччы якога быў Айцец; і Сьвяты Дух, Рукха хол-Ходшуа – агульны Дух Айца й Сына. Гэта тры выразныя асобы вечнасьці. Улгімнасьць гэта якасьці ўласьцівыя Ўлгіму Яўгу, і якія Яму даспадобы. І першая зь іх ёсьць сьвятасьцю.

Ўлгім Яўгу Айцец. Яўгушуа Месія зьявіўся, каб адкрыць Айца, які ёсьць Ўлгімам Яўгу Бібліі, які ёсьць Духам. Ён вечны, нязьменны, абсалютна дасканалы ў Сваёй справядлівасьці, абсалютна сьвяты. Улгім Яўгу ёсьць крыніцай дабразычлівасьці, любові, сьвятасьці, міласьці й дараваньня, праўды, мудрасьці й справядлівасьці, здольнасьці, моцы й бясьпекі. Ён суверенны Ўлгім сусьвету гэта значыць, што Ён кантралюе ўсё й кожнае.

Малкхіул Яўгушуа Сын. Ён, Малкхіул (Цар) Яўгушуа хол-Мэгушкай (Месія) ёсьць вечным Сынам Ўлгіма Яўгу. Ён быў зачаты Сьвятым Духам, народжаны ад некранутай дзяўчыны. Ён таксама існаваў у мінулыя часы да Свайго зьяўленьня ў гэтым сьвеце, бо Ён ёсьць “першанароджаным усялякага стварэньня”, Калосцам 1:15. 

Галоўная мэта Яго зьяўленьня была шукаць і збаўляць тых, хто згубіўся, каб чалавек мог мець сьвятло, шмат сьвятла й мець жыцьцё, перасягаючы усялякія чаканьні. Ён прыйшоў, каб памерці на крыжы за грахі нашыя й выканаць патрабаваньне Ўлгіма Яўгу на праведнасьць супраць грэху. 

А пакараньне за грэх – сьмерць, Рымлянаў 6:23. Нехта, хто абсалютна бязгрэшны, мусіў памерці за грэх. Дык Яўгушуа Месія, які народжаны некранутаю дзяўчынаю. Сын Ўлгіма Яўгу зьявіўся, як Яго ягня, пайшоў на крыж, каб пакласьці Сваё жыцьцё й заплаціць за нашыя грахі, за ўсе, і поўнасьцю. Таму Ён стаўся нам Адкупіцелям, ЗбаўцамГоспадамГаспадаромЦаром. Ён нас замірыў з Айцом. Ён царуе цяпер і будзе цараваць вечна. 

Праз тры дні Ён быў уваскрэсены. Яго бачылі Яго вучні, а пазьней Ён быў узьняты да Айца, каб сесьці справа каля Айца й хадайнічаць за нас. Каб кожны з нас меў доступ да Ўлгіма Яўгу Айца, бо сказана ў 1 Цімафея 2:5-6: “Бо існуе адзін Улгім Яўгу й адзін Пасярэднік паміж Улгімам Яўгу і людзьмі – Чалавек Месія Яўгушуа, які аддаў Сябе выкупам за ўсіх на сьведчаньне ў належны час”. Сьвяты Рукапіс кажа, што Ён будзе заставацца там, пакуль Ён ня выканае адно з Сваіх абяцаньняў, (Яна 14:3): «І калі пайду й прыгатую месца для вас, Я зьяўлюся зноў і сустрэну вас да Сябе. Каб дзе Я, там маглі б быць і вы таксама».

Сьвяты Дух (Рукха хол-Ходшуа) гэта трэцяя Асоба пасьля Госпада Улгіма Яўгу Айца, які ёсьць Духам, (Яна 4:24), і Госпада Малкхіула Яўгушуа Месіі Сына, які цяпер, сідзячы справа каля Айца, (Эфесцам 1:20), таксама ёсьць Духам.

Сьвяты Дух ёсьць агульным Духам Госпада Айца й Госпада Сына, бо сказана “Я й Айцец ёсьць адно”, (Яна 10:30). Сама Асоба Сьвятога Духа ў Бібліі не удакладняецца. За выключэньнем таго, што сказаў Яўгушуа Месія: “Я папрашу Айца й Ён дасьць вам іньшага (ἄλλον / алон = іньшы, але такога самага кшталту) Памагатага”, (Яна 14:16).

Як мы ведаем, у кожнага чалавека ёсьць дух, які адказны за яго ідэнтычнасьць, і ў супольнасьці людзей ёсьць агульны дух. Таксама ў Госпада Айца й у Госпада Сына ёсьць агульны Дух, які працуе так, як напісана ў Сьвятым Рукапісу. Гэта Сьвяты Дух

У Старым Запавеце Ён лунаў над стварэньнем, а пазней зьяўляўся на асобных людзей і рабіў ім памазаньне на працу, да якой яны былі пакліканыя. На пяцідзясятніцу Сьвяты Дух зьявіўся бапцізіць Дом Ўлгіма Яўгу й зрабіць зь яго людзей Месіі Яўгушуа. Ён прыйшоў, каб ад гэтуль пасяліцца ў сэрцы кожнага верніка. Ён зьявіўся ўславіць Айца. 

Святы Дух мае шмат служэньняў. Ён пасяляецца ў кожнага верніка, каб задаволіць яго патрэбы. Ён адзіны, хто прыносіць адраджэньне й збавеньне ў нашае жыцьцё. Ён зьявіцца пераканаць сьвет у яго грэшнасьці. Ён будзе пераконваць нас у праведнасьці Месіі Яўгушуа, як адзінай асобы, якая ёсьць адпаведнай памерці за нашыя грахі. Ён зьявіцца пераканаць нас у судзе Ўлгіма Яўгу, які мае адбыцца. 

Кожны вернік населены Ім. Кожны вернік таленавіты ад Яго. Кожны вернік здольны й памазаны Сьвятым Духам рабіць усё й кожнае, што Яўгу Ўлгім закліча нас рабіць. Гэта праца й служэньне Сьвятога Духа.

Стварэньне. Ўлгім Яўгу стварыў усё Сваёй здольнасьцю беспасярэдне. Біблія кажа, што Ён стварыў чалавека падобна вобразу «Нашага» (Айца, Сына й Сьвятога Духа), стварыў нябёсы, зямлю й даў пералік стварэньняў у разьдзелах 1 і 2 Быцьця, загадаўшы памнажацца ім паводле гатункаў сваіх. Гэта значыць, што Ён ствараў беспасярэдне й асабіста. Ён стварыў сусьвет і ўсё, што ў ім і Ён адзін мае абсалютны кантроль над стварэньнем. І Яўгушуа Месія ёсьць першанароджаным гэтага стварэньня, (Калосцаў 1:15). Ён адзін, хто трымае й падтрымвае гэта разам.

Чалавек. Чалавек быў створаны падобна вобразу Ўлгіма Яўгу, (Быцьцё 1:26) і Ўлгім Яўгу стварыў чалавека, каб любіць яго, мець зь ім сяброўства, быць услаўленым ім і, каб чалавек служыў Яму й меў зь Ім як мага блізкія, духоўныя адносіны. 

Аднак чалавек упаў у грэх у эдэмскім садзе, (Быцьцё 3). Спакушаны Сатаною, ён не паслухаўся Ўлгіма Яўгу й ён згубіў бязгрэшную дасканалую натуру, якую ён атрымаў у бязгрэшным садзе. Калі грэх увайшоў у яго жыцьцё, яго натура стала сапсаванай. І сапсаваная натура аддзяліла чалавека ад Улгіма Яўгу.

Кожная асоба, народжаная сёньня ў гэтым сьвеце, народжана з грэшнай натурай. Хоць мы створаныя ў вобразе Ўлгіма Яўгу, мы ёсьць стварэньні, якія ўпалі. Таму кожны чалавек аддзелены ад Ўлгіма Яўгу, бо абсалютна сьвяты Ўлгім Яўгу ня можа глядзець на абсалютна грэшнага чалавека. Чаму Ўлгім Яўгу дазволіў грэх чалавеку? Таму што Ён стварыў чалавека свабодным і паважае яго свабодны выбар, за наступствы якога чалавек будзе адказваць самастойна.

Чалавек у сваім грэшным стане абсалютна няздольны яго зьмяніць. Ён ня можа быць дастаткова вартым, ня можа зрабіць дастатковай працы й ня можа стаць дастаткова добрым, каб самога сябе збавіць. А сатанінская хлусьня такая: рабі дастаткова добрага, каб перасягнуць благое ў сваім жыцьці, каб было відаць, што калі ты памрэш, дык пойдзеш на нябёсы. І такога кшталту хлусьня хавае сутнасьць чалавека і ёсьць вельмі падманнай з прычыны, што праблема не ў дрэннай працы, а ў натуры. Чалавек па самой сваёй натуры ёсьць грэшнай істотай і ён адхіліўся ад Ўлгіма Яўгу. 

Пакаяньне працуе ў чалавеку так, што яно мяняе яго натуру. Мы ёсьць грэшнымі істотамі, пакуль Ўлгім Яўгу ня зьменіць наш дух і ня дасьць нам новы дух, і новую натуру, і новае сэрца, дагэтуль мы вечна аддзеленыя ад усемагутнага Ўлгіма Яўгу. Чалавек нічога ня можа зрабіць, каб дапамагчы самому сабе, ніякім чынам ня можа зрабіць сябе прымальным у вачох Сьвятога Ўлгіма Яўгу. 

Яўгу Ўлгім ёсьць цудоўным любасным Айцом нябесным, але Ён ёсьць і крыніцай справядлівасьці, любові й сьвятасьці, а таксама Ён Сам абсалютна сьвяты. Цяпер, гледзячы на грэх, Ён паслаў Малкхіула Яўгушуа выканаць функцыю Месіі – выкупіць чалавецтва з грэшнага стану, зь якога чалавек ня можа ўнікнуць, апрача як праз бацькоўскую любоў Улгіма Яўгу.

Збавеньне. Збавеньне ёсьць падарункам бацькоўскай любові Ўлгіма Яўгу, якім Ён забясьпечвае дараваньне ад грэху. 

Малкхіул Яўгушуа Месія сказаў, што Ён зьявіўся ў гэты сьвет шукаць і збаўляць тых, хто згубіўся, каб чалавек мог мець жыцьцё і «мець яго перасягаючы ўсялікія чаканьні». «Я не зьявіўся, каб мне служылі, а каб паслужыць». Ён кажа, што калі Ён будзе ўзьняты Ён прыцягне ўсіх людзей да Сябе. Хто пакліча Імя Госпада, будзе збаўлены. Кожны крок у біблейскім збавеньні ёсьць вынікам асабовых адносінаў зь Яўгушуа Месіям. 

Збавеньне гэта ня добрыя ўчынкі, ня вера ў нешта патрэбнае. Гэта прыманьне па веры сваім асабовым Збаўцам і Госпадам Малкхіула Яўгушуа Месію, вечнага Сына Ўлгіма Яўгу, зачатага Сьвятым Духам і народжанага некранутай дзяўчынай. Ўлгім Яўгу Айцец, Малкхіул Яўгушуа Сын, Сьвяты Дух, вера ў Яўгушуа Месію – вось што прыносіць усё нашае дараваньне. Няма дараваньня безь Яго. А раз Ён Яго паслаў, дык мы ведаем, што гэта быў адзіны шлях чалавеку на збавеньне. Яўгушуа Месія зьявіўся ў гэтым сьвеце каб памерці за нашыя грахі. Збавеньне ёсьць падарункам усемагутнага Ўлгіма Яўгу, прапанаваным усім людзям паўсюль, тым хто паклаў сваю веру на Яго.

Біблія кажа, што акрамя, як чалавек народзіцца зноў, ён ня можа ўбачыць царства Ўлгіма Яўгу. 

Малкхіул Яўгушуа Месія сказаў, што Ён і шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто ня можа прыйсьці да Айца, акрамя, як празь Яго. Калі вы адхіляеце Сына Ўлгіма Яўгу, дык збавеньня няма. Калі вы адхіляеце Яўгушуа Месію, як вашага асабовага Збаўцу й Госпада, дык паміраючы, у вас няма абсалютна ніякай надзеі на збавеньне. Ён дае нам вечную бясьпеку. Яна ёсьць вынікам працы Ўлгіма Яўгу, якою Ён гарантуе, што аднойчы атрымаўшы збавеньне, яно будзе вечным і ня можа быць згубленым. Гэта асабовыя адносіны з Сынам Ўлгіма Яўгу, як вынік нашае шчырае веры ў Яго.

ЯЎГУШУА – сапраўдны Месія