ДАРЫ Й ПЛАДЫ СЬВЯТОГА ДУХА

У Новым Запавеце ёсьць два грецкая словы, якія перакладаюцца словам дар:
• δώρημα, δωρεά / дóріма, дорэа, сустракаецца ў Новым Запавеце 13 разоў – звычайны дар;
• χαρίσμα / харізма (ад слова χαρίσ / харіс = праява любові), сустракаецца ў Новым Запавеце 17 разоў – дар, які апраўдвае шмат парушэньняў, тобок дар любові без усялякіх умоваў, Рымлянаў 5:16.

Плод (καρπὸς / карпос), сустракаецца ў Новым Запавеце 66 разоў.

“Але кожнаму з нас дана праява любові па меры дара (δωρεᾶς / дореас) Месіі Яўгушуа. … І Ён даў каго апосталамі, каго прарокамі, каго эвангелістамі, каго пастарамі й настаўнікамі для ўдасканаленьня сьвятых, для працы служэньня, для будаваньня Цела (Інстытуціі) Месіі Яўгушуа”, (Эфесцаў 4:7, 11-12).

“Бо як мы маем шмат членаў у адным целе, і ўсе члены маюць не адно й тое самае прызначэньне, так і мы, якіх шмат, ёсьць целам адной Інстытуцыі ў Месіі Яўгушуа, і кожны ёсьць членам адзін аднаго. Аднак мы маем розныя дары (χαρίσματα / харізмата), адпаведна праяваў любові, дадзеных нам.

Калі гэта прароцтва, дык суразмерна веры; ці служэньне, дык у служэньні; ці хто навучае – у навучаньні; ці хто заклікае – у прамаўленьні; хто дае – у шчырасьці; хто кіруе – у стараннасьці; хто выяўляе міласьць – у ахвоце”, (Рымлянаў 12:4-8).

“Цяпер браты, што тычыцца духоўнасьці, я б не хацеў, каб вы былі нявуцкія. .. Ёсьць разнастайнасьць дароў (χαρισμάτων / харызматон), а Дух той самы. І ёсьць разнастайнасьць служэньняў, а Госпад той самы. І ёсьць разнастайнасьць дзеяньняў, а Ўлгім той самы, які вырабляе ўсё ва ўсім. Але праява Духу даецца кожнаму чалавеку, каб карыстацца з усяго.

Сапраўды аднаму даецца Духам слова мудрасьці, іншаму тым жа Духам слова ведаў, іншаму тым жа Духам вера, іншаму тым жа Духам дары (χαρίσματα / харызмата) ацаленьня, іншаму вырабленьне цудаў, іншаму прароцтва, іншаму распазнаваньне духаў, іншаму разнастайныя мовы, іншаму тлумачэньне моваў. Але ўсё гэта вырабляе адзін і той самы Дух, разьмяркоўваючы кожнаму асабіста па Сваёй волі”, (1 Карыньцянаў 12:1, 4-11).

“А плады (καρπὸς / карпос) Духа: любоў, радасьць, мір (адзінства, згода й гармонія), цярплівасьць, карыснасьць, дабразычлівасьць, вернасьць, далікатнасьць, самакантроль – супраць такіх пладоў няма закону. І тыя, хто належаць Месіі Яўгушуа, укрыжавалі плоць (сваю) зь яе жарсьцямі й прагамі”, (Галятаў 5:22-24).

Такім чынам дары й плады Сьвятога Духа нам дадзеныя для служэньня Яму. “Бо, нават, Сын Чалавечы не зьявіўся, каб Яму служілі, а каб служыць і аддаць Сваё жыцьцё выкупам за многіх”, (Марка 10:45).