СПАДЗЯВАНАЕ

На што спадзявацца: “Давярай Яўгу Ўлгіму й рабі дабро, тады будзеш пражываць на зямлі й песьціць вернасьць. Цеш сябе ў Яўгу Ўлгіме й просьбы сэрца твайго Ён задаволіць. Аддай свой шлях жыцьця Яўгу Ўлгіму й даверся Яму з надзеяю. Тады Ён зьдзейсьніць яго. Ён народзіць тваю праведнасьць, як сьвятло й тваю справядлівасьць, як поўдзень”, (Псальма 37:3-6). 

Спадзяваньне: “Той, хто пражывае ў прытулку Найвышэйшага, будзе заставацца ў засені Ўсемагутнага. Ён скажа Яўгу: “Ты мой прытулак і мая фартэцыя! Мой Улгіме! Я буду давяраць Яму”, (Псальма 91:1-2).

Спадзяваньне: “Душа мая, ты чакай толькі Ўлгіма Яўгу, бо ад Яго надзея мая. Толькі Ён цьвярдыня мая й збавеньне маё. Ён абарона мая. Не пахіснуць мяне! Ва Ўлгіме Яўгу збавеньне маё й слава мая. Ва Ўлгіме Яўгу цвярдыня сілы маёй і прытулак мой.

Людзі, давярайце Яму з надзеяю заўсёды, адкрывайце перад Ім сэрцы вашыя, бо Ўлгім Яўгу ёсьць прытулкам для нас”, (Псальма 62:5-8).

“Таму падрыхтуйце свой розум да дзеяў, будзьце сур’ёзныя, цалкам спадзявайцеся на любоў, якая зьяўляецца вам падчас адкрыцьця Яўгушуа Месіі”, (1 Пётры 1:13).

Спадзяваньне: “Лепей знайсьці прытулак у Яўгу Ўлгіме, чым з надзеяю давяраць чалавеку. Лепей знайсьці прытулак ў Яўгу Ўлгіме, чым з надзеяй давяраць высокароднаму”, (Псальма 118:8-9).

Спадзяваньне: “Калі забаюся, я даверуся Табе з надзеяю. Улгіму, чыё слова я хвалю, Улгіму Яўгу я давяраю з надзеяю. Не забаюся! Што мне плоць можа зрабіць?”, (Псальма 56:3-4).

Спадзяваньне: “Захавай мяне, Улгіме Яўгу, бо я давяраюся Табе”, (Псальма 16:1).

“І мы мелі прысуд сьмерці ў сабе такі, што мы ўжо не маглі спадзявацца на сябе, а толькі на Ўлгіма Яўгу, які падымае мёртвых, які збавіў нас ад такой вялікай рызыкі сьмерці, і цепер збаўляе, на якога мы спадзяемся, што Ён усё ж такі нас збавіць, калі вы, таксама, далучаецеся да нас умольваньнямі. Тады многія будуць дзякаваць ад нашага імя за падарунак, які зьявіўся на нас праз малітву многіх”, (2 Карыньцянаў 1:9-10).

“Бо я лічу, што цярпеньні гэтага цяперашняга часу не параўнальныя з славаю, якая будзе адкрытая ў нас. Бо  стварэньне старанна спадзяецца й чакае выяўленьня сыноў Улгіма Яўгу. Бо стварэньне рабілася суб’ектам пыхі не ахвоча, а з прычыны Таго, хто скарыў яго ў надзеі, бо само стварэньне таксама будзе вызвалена ад повязяў псаваньня да свабоды славы дзяцей Улгіма Яўгу. 

Бо мы ведаем, што дагэтуль ўсё стварэньне разам стогне ў дзетародных болях. І ня толькі яны, але, нават, і мы, хто мае першыя плады Духа (асьвячэньні дабром у будучыні), мы таксама стогнем унутры сябе, чакаючы ўсынаўленьня, то-бок адкупленьне цела нашага. 

Бо мы збаўляліся праз надзею. Але надзея, якая бачная, ня ёсьць надзеяю, бо калі чалавек нешта бачыць, навошта яму на гэта спадзявацца? А калі мы спадзяемся на тое, што ня бачым, тады чакаем зь цярплівасьцю”, (Рымлянаў 8:18-25). 

“Таму мы, будучы апраўданымі вераю, мы маем з Улгімам Яўгу мір праз Госпада нашага Яўгушуа Месію, празь якога мы таксама маем доступ вераю ў такія праявы любові, у якіх мы стаім і радуемся ў спадзяваньні на славу Ўлгіма Яўгу”, (Рымлянаў 5:1-2).