СЬВЕТ

«Бо праўду кажу вам, пакуль нябёсы й зямля ня зьнікнуць, ні адна ёта, ці рыска ня зьнікне з Закону, пакуль усё ня выканаецца», (Мацьвея 5:18).

“Ён зрабіў зямлю Сваёй звышздольнасьцю, Ён заснаваў сьвет Сваёю мудрасьцю, і па Свайму разуменьню расьцягнуў нябёсы”, (Ераміі 10:12).

“Ўлгім Яўгу, які зрабіў сьвет і ўсё, што ў ім, ёсьць Госпадам нябёсаў й зямлі й не жыве ў храмах, зробленых рукамі, і не вымагае служэньня чалавечымі рукамі, нібыта Яму чаго нестае.

Бо Ён Сам дае ўсім жыцьцё й дых і ўсё, што трэба, і ад аднаго чалавека зрабіў кожны народ чалавецтва, каб пражываць на ўсім абліччы зямлі, вызначыўшы акрэсьленыя тэрміны й межы іхняга жыхарства, і каб шукаць Улгіма Яўгу.

Магчыма яны маглі б намацаць Яго й знайсьці Яго, бо Ён і недалёка ад кожнага з нас. Бо ў Ім мы жывем і рухаемся й існуем, як адзін ваш паэт сказаў: “Бо мы таксама Яго атожылкі”, (Дзеі 17:24-28).

«Гора сьвету з-за спатыкаў (σκανδάλων / скандалон) грэху! Бо патрэбна, каб спатыкі з’явіліся, але гора таму чалавеку, празь якога спатыкі зьяўляюцца!», (Мацьвея 18:7).  

“Вочы Яўгу Ўлгіма туды-сюды аглядаюць усю зямлю, каб узмацніць тых, чыі сэрцы цалкам Яго”, (2 Летапісаў 16:9).

«Бо Ўлгім Яўгу так любіў сьвет, што Ён аддаў Свайго адзінага ад Сябе Сына, каб хто-колечы верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае. Бо Ўлгім Яўгу не паслаў Сына ў сьвет вінаваціць сьвет, а каб сьвет мог быць збавёны празь Яго», (Яна 3:16-17).

“Бо ўсё, што народжана ад Ўлгіма Яўгу, перамагае сьвет. І гэтая перамога, якая праадольвае сьвет, і ёсьць вераю нашаю. Хто той, хто перамагае сьвет, як ня той, хто верыць, што Яўгушуа Месія ёсьць Сынам Яўгу Улгіму?”, (1 Яна 5:4-5).

«Я вам сказаў гэта, каб ува Мне вы маглі мець мір. У сьвеце вы будзеце мець турботы. Але будзьце сьмелыя, Я перамог сьвет!», (Яна 16:33).

«Я Сьвятло сьвету. Той, хто ідзе за Мною, ня будзе хадзіць у цемры, а будзе мець Сьвятло жыцьця», (Яна 8:12).

«Суд такі, што Сьвятло зьявілася ў сьвеце, а людзі любілі цемру больш за Сьвятло, бо ўчынкі іхнія былі благія. Бо кожны, хто чыніць благасьць, ненавідзіць Сьвятло, і ня ідзе да Святла, каб яго ўчынкі ня былі выкрытыя. А хто жыве па праўдзе, ідзе да Сьвятла, каб магло быць бачна, што яго ўчынкі выкананыя ва Ўлгіме Яўгу», (Яна 3:19-21).

“Не любеце сьвет ні чагосьці ў свеце. Калі хто любіць сьвет, дык няма любові Айца ў ім. Бо ўсё, што ў сьвеце прага плоці, прага вачэй і выхваленьне жыцьцём не ад Айца, а ад сьветуСьвет праходзіць і прага яго таксама, а той, хто чыніць волю Ўлгіма Яўгу, застаецца вечна”, (1 Яна 2:15-17).

“Не зьдзіўляйцеся браты, калі сьвет ненавідзіць вас”, (1 Яна 3:13).

«Калі б вы былі ад сьветусьвет любіў бы вас. Але як вы не ад сьвету, а Я выбраў вас з сьвету, таму сьвет ненавідзіць вас», (Яна 15:19).

“Не прыстасоўвайцеся да сьвету гэтага, а будзьце ператвораныя аднаўленьнем розуму вашага, каб вы распазналі якая воля Ўлгіма Яўгу добрая, прымальная й дасканалая ”, (Рымлянаў 12:2).

“Часу застаецца мала. Няхай тыя, хто маюць жонак, жывуць, як іх ня маюць, і хто плачуць – як ня плачуць, і хто радуюцца – як ня радуюцца і хто нешта купляюць – як гэтым не валодаюць, і хто карыстаюцца сьветам гэтым, як не карыстаюцца ім напоўніцу. Бо лад сьвету гэтага праходзіць”, (1 Карыньцянаў 7:29-31).

“Вялікі цмок быў кінуты ўніз, зьмей даўніны, які зваўся Д’ябал (Διάβολος / Діаволос = паклёпнік) і Сатан (שָׂטָן / Σατανᾶς / Сатанас = супраціўнік), які падманвае ўвесь населены сьвет. Ён быў кінуты ўніз на зямлю й зь ім былі кінутыя ўніз анёлы ягоныя”, (Адкрыцьцё 12:9).

“Яны ад сьвету (фальшывыя прарокі). Таму тое, што яны кажуць, яно ад сьвету, і сьвет слухае іх. Мы – ад Улгіма Яўгу. Той, хто ведае Ўлгіма Яўгу, слухае нас, той, хто не ад Улгіма Яўгу, ня слухае нас. Праз гэта мы ведаем дух праўды й дух фальшывасьці”, (1 Яна 4:5-6).

“Улюбёныя, ня верце кожнаму духу, а правярайце, ці яны ад Улгіма Яўгу, бо шмат фальшывых прарокаў вышлі ў сьвет. Вось праз што спазнаеце Духа Ўлгіма Яўгу: кожны дух, які прызнае, што Яўгушуа Месія зьявіўся ў плоці, ёсьць ад Улгіма Яўгу. А кожны дух, які не прызнае, што Яўгушуа Месія з’явіўся ў плоці, ня ёсьць ад Улгіма Яўгу. І гэта дух аньцімесіі, пра якога вы чулі, што ён з’яўляецца, і ўжо зараз ён у сьвеце”, (1 Яна 4:1-3).