ГІМНЫ Й СЬВЯТЫЯ ПЕСЬНІ

Радуйся сьвет, Христос ідзе!

Isaac Watts Joy to the world (Ps98, 2-hi prychod Miesiji) George F. Handel

Радуйся сьвет, Хрыстос ідзе!
Зямля, вітай Цара!
Для ўсіх людзей, для іх дзяцей
Дзень шчасьця і дабра.
Дзень шчасьця і дабра.
Дзень шчасьця, шчасьця і дабра.

Спаўняй зямля, Хрыстоў загад!
Спаўняйце людзі ўсе!
І лес, і сад, і ты, мой брат,
Цьвіці ў Яго красе.
Цьвіці ў Яго красе.
Цьвіці, цьвіці ў Яго красе.

Хай згіне грэх, хай згіне зло,
Хай церні не растуць:
Зь нябёс у сьвет прышло сьвятло – 
Рай страчаны вярнуць.
Рай страчаны вярнуць.
Рай страчаны вярнуць, вярнуць.

Кліча Хрыстос людзей дабром,
Каб увесь сьвет спазнаў
Зь Яго дароў, Яго любоў 
Яму хвалу сьпяваў.
Яму хвалу сьпяваў.
Яму, Яму хвалу сьпяваў.

Я ня ведаю, як заўтра

Ira F. Stanphill;  I Know Who Holds Tomorrow
Pierakład: V. Jaržemkoŭski

Я ня ведаю, як заўтра,
Я жыву ат дня да дня.
Не прашу у заўтра сонца,
Kaб ня зьнікла радасьць дня.
Не хвалююся за прышласьць,
Бо Ісус мне так сказаў,
A хаджу зь Ім усюды побач,
Бо Ён ведае, што там.

Прыпеў
Шмат чаго, што будзе заўтра,
Зразумець я не магу,
Aле ж той, хто робіць заўтра,
Toй вядзе маю руку.

Koжны крок усё ясьнейшы,
Зь ліхтаром маім нагам.
Ўвесь цяжар усё лягчэйшы,
І вядзе да шмат дабра.
Мне заўсёды зьзяе сонца,
Ні сьлязінкі на вачох,
A на прыканцы вясёлка,
Там, дзе Ён, між дзьвюх, ці трох.  

Прыпеў

Я ня ведаю, як заўтра,
Я магу быць ў бядзе.
Aле Той, хто корміць птушак,
Toй устане за мяне.
I той шлях, што ёсьць мне доляй,  
Скрозь паводку, ці пажар,
Йдзе за Тым, хто прада мною,
Бо Яго жыцьцё мне дар.

Прыпеў

Вернасьць вялікая

T.O. Chisholm  Great is Thy Faithfulness William M. Ranyan

Вернасьць вялікая, Госпадзе Божа, 
Нам Твая бачна ў бязьмежнасьці ласк:
Ты спачуваеш, ад злога бароніш
Бачыш і ведаеш кожнага з нас

Вернасьць вялікая, вернасьць вялікая
Нам кожны дзень дае ўсё для жыцьця.
Ласка Гасподня нам бачна сягодня
Вернасьць вялікая, Божа, Твая.

Лета і восень, вясна і пасевы,
Сонца і зоры сваім хараством –
Сьведчаць разумным, як Бог літасьцівы,
Як насычае стварэньні дабром.

Вернасьць вялікая, вернасьць вялікая
Нам кожны дзень дае ўсё для жыцьця.
Ласка Гасподня нам бачна сягодня
Вернасьць вялікая, Божа, Твая.

Дар адпушчэньня і мір надзвычайны,
Духа прысутнасьць і мэту жыцьця,
Сілу на сёньня, надзею на заўтра,
Госпадзе, дорыць нам вернасьць Твая!

Вернасьць вялікая, вернасьць вялікая
Нам кожны дзень дае ўсё для жыцьця.
Ласка Гасподня нам бачна сягодня
Вернасьць вялікая, Божа, Твая.