ПАДАБЕНСТВА ВОБРАЗУ ЯЎГУШУА МЕСІІ

“Мы ведаем, што ўсё сінэргічна (συνεργέω / сінэргео) працуе на дабро тым, хто любіць Улгіма Яўгу, тым, хто пакліканы паводле Яго мэты. 

Бо тых, каго Ён ведаў наперад, Ён перадвызначыў (προορίζω / проорізо) БЫЦЬ ПАДОБНЫМІ ВОБРАЗУ ЯГО СЫНА, каб Ён мог быць Першанароджаным сярод шмат братоў. 

І больш за тое, каго Ён перадвызначыў, тых Ён таксама й паклікаў. І каго Ён паклікаў, тых Ён таксама й апраўдаў. І каго Ён апраўдаў, тых Ён таксама й уславіў”, (Рымлянаў 8:28-30).

Падабенства ў любові
«Як Айцец палюбіў Мяне, так і Я палюбіў вас. Жывеце ў любові Маёй. Калі вы дбаеце пра загады Мае, будзеце жыць у Маёй любові, як Я пільнаваўся загадаў Айца Майго, і жыву ў Яго любові.

Гэта Я сказаў вам, каб радасьць Мая магла жыць у вас і каб вашая радасьць магла быць поўнай. Гэта Мой загад, каб вы любілі адзін аднаго, як Я любіў вас», (Яна 15:9-12).