АДКРЫЦЬЦЁ

Тым, хто прыняў Яўгушуа Месію сваім асабовым Збаўцам, які заплаціў за яго грахі Сваёю Крывёю, менавіта тым адкрываецца новае жыцьцё, якое ёсьць пачаткам жыцьця вечнага.

“Цяпер Таму, хто здольны ўмацаваць вас адпаведна майму дабравесьцю й казаньню Яўгушуа Месіі, адпаведна адкрыцьцю таямніцы, якая патаемна захоўвалася ад вечных часоў, але цяпер зробленаю яўнай, таксама праз прароцкія Рукапісы, адпаведна загаду вечнага Ўлгіма Яўгу, зробленага вядомым усім этнасам на паслухмянасьць у веры, адзінаму мудраму Ўлгіму Яўгу, хай будзе слава празь Яўгушуа Месію навечна. Амнам”, (Рымлянаў 16:25-27).

“Таму я таксама, пасьля як пачуў пра вашую веру ў Госпада Яўгушуа Месію й любоў да ўсіх сьвятых, не спыняюся дзякаваць за вас, узгадваючы вас у сваіх малітвах. Каб Улгім нашага Госпада Яўгушуа Месіі, Айцец славы, мог даць вам духа мудрасьці й адкрыцьця ў веданьні Яго, праліўшы сьвятло ў вочы вашага сэрца й розуму. 

Каб вы даведаліся, што гэта за надзея Яго пакліканьня й якія багацьці славы Яго спадчыны ў сьвятых, і якая бязьмерная веліч Яго звышздольнасьці да нас, хто верыць, адпаведна дзеяньню магутнасьці Яго сілы, якою Ён працаваў у Месіі Яўгушуа, падняўшы Яго зь мёртвых і пасадзіўшы Яго справа каля Сябе ў нябесным сьвеце, нашмат вышэй усялякага начальства, і ўлады, і ўраду, і панаваньня, і кожнага імя, названага ня толькі ў гэтым сьвеце, а й у тым, што йдзе. 

І Ён паклаў УСЁ пад ногі Ягоныя, і даў Яму быць галавою над УСІМ дзеля Дома Свайго (ἐκκλησίᾳ / эклезія), які ёсьць Целам Ягонымі (духоўным), паўнінёю Таго, хто напаўняе ЎСЁ ва ЎСІМ”, (Эфесцаў 1:15-23).

“Таму падрыхтуйце свой розум да дзеяў, будзьце сур’ёзныя й цалкам спадзявайцеся на любоў, якая зьяўляецца вам падчас адкрыцьця Яўгушуа Месіі”, (1 Пётры 1:13).

“Каб я ня быў узьнесены звыш меры праз багацьце адкрыцьцяў, мне дадзена церне ў цела, пасланьнік Сатаны, каб біць мяне, каб я ня быў узьнесяны звыш меры”, (2 Карыньцянаў 12:7).

Адкрыцьцё: «Я павяду сьляпых па шляху, які яны ня ведалі, і буду весьці іх па хадох, зь якімі яны не знаёмыя. Я ЗРАБЛЮ ЦЕМРУ СЬВЯТЛОМ ПЕРАД ІМІ Й КРЫВОЯ ПРОСТЫМ. Гэта я зраблю ім і не пакіну іх», (Ісаі 42:16).

«Глядзі старое сышло й Я абвяшчаю новае. Пакуль яно раптам адкрыецца, Я ўжо кажу вам пра яго», (Ісаі 42:9).

Адкрыцьцё: “Калі хто будзе ў Месіі Яўгушуа, дык ён новае стварэньне. Старое сыйшло. Глядзі, усё стала новае”, (2 Карыньцянаў 5:17).

Адкрыцьцё: «Не ўзгадвайце мінулае й не лічэцеся з старым. Глядзеце, Я раблю новае, зараз яно народзіцца. Вы, што, ня ведалі гэтага? Я нават зраблю дарогу ў дзікай мясьціне й рэкі ў пустыне. Ушануюць Мяне зьверы польныя, драконы й совы, бо Я даў ваду ў дзікай мясьціне й рэкі ў пустыні, каб даць піць народу Майму, выбраным Маім. Гэты народ Я сфармаваў для Сябе. Яны пакажуць славу Маю», (Ісаі 43:18-21).

Адкрыцьцё: “Чаму ты кажаш, Яакóбе, і мовіш, Ісраэле: “Мой шлях схаваны ад Яўгу і ад Улгіма, і мая спрвядлівасьць абмінула мяне?” Хіба ты ня ведаў? Хіба ты ня чуў, што Ўлгім, вечны Яўгу, Стваральнік канцоў зямлі, не слабее й не стамляецца? І няма як дасьледаваць Яго разуменьне.

Ён дае сілы слабому, і падвышае здольнасьць ў каго не стае моцы. Нават маладыя саслабнуць і стомяцца, і маладыя людзі моцна абломяцца. А тыя, хто чакаюць на Яўгу Ўлгіма, адновяць сілы свае. Яны падымуцца крыламі, як арлы, яны пабягуць і не стомяцца, і яны пойдуць і не саслабнуць”, (Ісаі 40:27-31).

“Няхай дабром будзе асьвячоны Ўлгім Яўгу і Айцец нашага Госпада Яўгушуа Месіі, які, адпаведна шчодрай міласьці Сваёй, уваскрэсеньнем Яўгушуа Месіі зь мёртвых, спарадзіў нас яшчэ раз (ἀναγεννάω / анагенао), (цяпер ад сьвету, які над гэтым), спарадзіў да надзеі жывое, да спадчыны, якая ня блякне, якая не псуецца й не паганіцца, якая чакае вас на нябёсах, чакае тых хто захаваны звышздольнасьцю Ўлгіма Яўгу празь веру на збавеньне, гатовае адкрыцца ў апошні час”, (1 Пётры 1:3-5).