Пераклад YAOHUSHUA the Messiah у скароце
ЧАМУ САПРАЎДНАЕ IМЯ СТВАРАЛЬНIКА
НЯ ЯХВЭ, ЯК ГЭТА ЛIЧАЦЬ НАРОДЫ МНОГIХ РЭЛIГIЯЎ?
Імя Стваральніка Яхвэ не знаходзіцца ў адпаведнасьці зь іншымі сьведчаньнямі, якія выкладзеныя ў Сьвятым Пісьме асабліва, калі ўлічваць той факт, што габрэйскі народ называецца Яго Iмем – яўгудзім. Маецца на ўвазе, што гэта група абраных людзей у цэлым носіць велічнае Імя Стваральніка, як і сказана ў Сьвятым Пісьме.
Калі б Імя Стваральніка было Яхвэ, як многія памылкова лічаць, то народ, названы Яго Імем, называўся б яхвэдзім, гэта няслушна й немілагучна й, апроч таго, супярэчыць відавочным фактам. У нацыянальным імі абранага народа, у яго роднай мове сапраўднае Імя Стваральніка лёгка пазнаецца, хаця рэлігійныя традыцыі й няправільныя ўяўленьні сьцерлі яго з памяці. Толькі цягам правільнага ўдакладненьня сапраўднага Імя нашага Стваральніка пазнаецца Той, Хто стаіць за гэтым сапраўдным Імем.
ЧАМУ НЕ ЯГОВА?
Слова Ягова было вымысьленае ці сабранае шляхам падстаноўкі галосных літараў слова Аданай у тэтраграму YHWH. У старажытных фінікійска-бабілёнскіх культавых абшчынах ідал Адоніс быў найбольш папуляpным сярод паганаў, ад імя гэтага ідала і бярэ свой пачатак слова Аданай. Галосныя літары слова Аданай увайшлі ў тэтраграму YHWH, у выніку ўзьнікла слова Ягова. Нават самога слова Аданай не было ў сапраўдным Габрэйскім Сьвятым Пісьме (Танаху) Biblia Hebraica. Яно таксама штучна даданае.
Добрай ілюстрацыяй мэтаду, які выкарыстоўваўся падчас унясеньня дадаткаў у тэтраграму, можа быць наступны прыклад. Скажам, у вас ёсьць слова Германія, і, захоўваючы зычныя літары гэтага слова, замяняеце яго галосныя літары на галосныя зь іншага слова, напрыклад: Уругвай – Гурмунай. Бязглузьдзіца, ці ня так? Гэткім жа чынам было надумана й слова Ягова.
Сапраўднае значэньне слова ягова ў старагабрэйскай мове – разбурэньне, спусташэньне, пагібель. Просты позірк на значэньне й этымалёгію гэтага слова зразумела гэта пакажа.
Апроч таго, калі б гэта было Імя Ягова, то тады й астатнія імёны ў Сьвятым Пісьме, што маюць у сабе слова ЯЎГУ, гучалі б па-іншаму.
Старажытнагабрэйская мова, якую наш Стваральнік даў чалавеку ў эдэмскім садзе, зьяўляецца натуральнай мовай чалавека. Памятайце – старажытнагабрэйская мова, а не сучасная мова іўрыт.
Такім чынам, зараз вы сталі перад іншым відавочным фактам, што ЯЎГУ ёсьць сапраўдным Імем нашага Стваральніка.
ЯЎГУ вымаўляецца: яў-гу, з націскам на склад яў, літары ў і г вымаўляюцца дакладна так, як і ў беларускай мове. ЯЎГУ Ул (Ул азначае Ўсемагутны Вечны Стваральнік) надзвычайна дабраславіў беларусаў іх вымаўленьнем, даўшы ім магчымасьць вымаўляць сапраўдныя Сьвятыя Імёны дакладна так, як яны гучаць на арыгінальнай старажытна-габрэйскай мове.
Слова Ягова ёсьць ня болей як вымысел, чалавечы хітрык і зусім не сапраўднае Імя нашага ўнікальнага Стваральніка ЯЎГУ Ула. У чым сэнс такой фальсыфікацыі? Па ўсяе бачнасьці ў тым, каб праз гэта паганы нібыта не маглі б апаганьваць сапраўднае Імя Ўсявышняга, ЯЎГУ Ула.
Прыгадайма словы прарока Ярэмія ў Танаху, ці Габрэйскім Сьвятым Пісьме: “Як вы можаце казаць, што вы мудрыя, нават калі ў вас ёсьць Танах, калі iлжывае пяро перапішчыкаў зьмяніла яго? (Ярэміі 8:8). Так сказаў прарок, заклікаючы да здаровага сэнсу.
Іншыя магчымыя вымаўленьні Тэтраграмы далей ня будуць абмяркоўвацца, бо яны відавочна няправільныя й цалкам беспадстаўныя! Тэтраграма (слова з чатырох літараў) азначае чатырохлітарнае Імя нашага Стваральніка, як напісана ў сапраўдным Габрэйскім Сьвятым Пісьме на старажытным іўрыце.
ЧАМУ НЯПРАВIЛЬНА ЗЬВЯРТАЦЦА ДА САПРАЎДНАГА МЕСII ЯШУА ЦI ЕШУА?
Iмя Ешуа/Яшуа ёсьць скарочанным варыянтам iмя ЯЎГУШУА. Накшталт таго, як скарачаюцца iмёны ў нашай мове: Уладзiмір – Вова, Аляксандар – Саша. У дачыненьнi да Збаўцы такi фамiльярны падыход выглядае некарэктным. Апроч таго, губляецца асноўнае iмя – ЯЎГУ, бо ня будзем забывацца, што Імя ЯЎГУШУА перакладаецца, як Яўгу збаўляе цi збаўленьне Яўгу.
Таму правільнае й дакладнае Імя Месіі ёсьць – ЯЎГУШУА з націскам на другі склад. Гэтае дакладнае першапачатковае Імя сапраўды нясе реальнае Імя Стваральніка, Айца. Сапраўднае Імя аўтентычнага Месіі – Яўгушуа!
ЧАМУ НЕ ЗЬВЯРТАЦЦА ДА СТВАРАЛЬНIКА ПРОСТА БОГ?
Слова Бог у славянскай міталёгіі было назвай ідала долі, шчасьця, якое ён можа даць чалавеку (роднаснае з назвай багацьця і г.д.). Гэтым словам шырока карысталіся старажытныя славяне-паганцы ў адносінах да сваіх ідалаў накшталт Белабога, Дажджбога, Стрыбога. Дарэчы, старажытні ідал чэрапа ў персаў і бабілёнцаў Худа нас ня вабіць. А корань “худа” ўжываецца шырока.
Ідучы ўсьлед замацаванай традыцыі, людзі прызвычаіліся выкарыстоўваць імя ідала як агульную ці звычайную назву звышнатуральных рэчаў, накшталт ужываньня вядомай назвы якой-небудзь гандлёвай маркі, што зрабілася звычайнай назвай для падобных вырабаў іншых вытворцаў.
Добрым прыкладам можа быць назва аўтамабіля Джып, якая пачала выкарыстоўвацца для такiх жа тыпаў аўтамабіляў іншых марак, ці капіявальнага апарата фірмы Ксэракс. Гэта надзвычай вольнае ўжываньне, і яно надзвычай небясьпечна, бо вядзе да ідалапаклонства, усьвядомленага ці не! Мы павінны дабраслаўляць, усхваляць, увазносіць і шанаваць Яго Адзінае Сьвятое Імя ЯЎГУ, а ня Бог. Ня тое, пра што вы саманадзейна думаеце, але тое, што вымаўляюць вашыя вусны. Нашымі вуснамі й праз нашае веравызнаньне мы прыходзім да збаўленьня!
Вы ўступаеце ў кантакт і сапраўды маеце сувязь з тым, каго заклікаеце. Вы можаце верыць, што сапраўды зьвязваліся з вашым сябрам, але калі набралі няправільны тэлефонны нумар, то сьцеражыцеся!
Дакладна такая ж сытуацыя й з вашымі малітвамі! Сьвятое Пісьмо забараняе нават згадваць імёны ідалаў чыімі заўгода вуснамі: “Глядзі ж, выконвай усе гэтыя законы, не ўшаноўвай ідалаў, нават імёнаў іх не вымаўляй!” (Выхад 23:13, Танах).
ЧАМУ НЕЛЬГА НАЗЫВАЦЬ МЕСIЮ ІСУС / ЕЗУС?
Гэтае слова ў грэцкім перакладзе з старажытнагабрэйскага арыгінала выкарыстоўвалася перакладчыкамі ў старажытныя часы для больш лёгкага ўспрыняцьця ў грэцкім сьвеце. А грэкі на той час знаходзіліся пад уплывам свайго міталягічнага, паганскага пакланеньня Зэўсу й Дыянісу. Таму й сапраўднае Імя Месіі перакладалася ў больш блізкім і прыймальным для іх варыянце – Есус, ад якога было ўзятае вельмі папулярнае імя Ісус/Езус. Сапраўднае Імя нашага Збавіцеля ЯЎГУШУА грэкам было досыць цяжка вымаўляць, таму яны вырашылі зьмяніць яго, спрасьціць вымаўленьне, не цалкам разумеючы, што яны зрабілі гэта зь Імем Таго, кім было створана ўсё, што існуе!
Падобныя зьмены былі неправамоцнымі й дужа саманадзейнымі! Прарок Ярэмія сказаў: “Як вы можаце казаць, што вы мудрыя, нават калі ў вас ёсьць Танах, калі лжывае пяро перапішчыкаў зьмяніла яго?” (Ярэміі 8:8).
Давайце будзем сапраўды мудрымі, ня зьмешваючы нашага чыстага сапраўднага пакланеньня з грэцкім міталягічным ідалапаклонствам.
Збаўленьне абяцанае ад юдэяў, а не ад грэкаў, памятаеце? Пра гэта зразумела гаворыцца ў Сьвятым Пісьме. А таму давайце пакланяцца Найсьвяцейшаму Ізраіля ЯЎГУ й вызнаваць сапраўднага Месію ЯЎГУШУА Збаўцу й Валадара нашых жыцьцяў.
ЦI ПРАВIЛЬНА ЎЖЫВАЦЬ ТЫТУЛ ЭЛЬ ШАДАЙ?
Не, гэта няправільна. Паглядзеўшы на сапраўднае значэньне слова Эль у бабілёнскай і халдзейскай міталёгіі, мы адкрываем, што Эль быў вельмі папулярным паганскім ідалам у раньняй гісторыі гэтых народаў.
Гэта быў ідал, які зьвязваўся з інцэстам, юрам, немаральнасьцю й здрадай. Слова Шадай мае дачыненьне да духаў-спакусьнікаў злога царства. Ужываньне гэтых тытулаў актывізуе духаў-спакушальнікаў з заганнымі якасьцямі, уласьцівымі Элю, навяртаючы многіх людзей у рабства паганскага ідалапаклонства. Нават вядзьмаркі ведаюць гэта й выкарыстоўваюць такiя спэцыфічныя тытулы ў сваіх заклінаньнях, ацаляючых замовах і сатанінскім служэньні.
Правільны тытул сапраўднага Стваральніка ЯЎГУ Ула, заснаваны на архаічнай старажытнагабрэйскай мове, ёсьць Ул Шуаўдай, што літаральна азначае «Усемагутны, Які дае поўнае збаўленьне» – гэта адзіны сапраўдны ЯЎГУ Ул.
ЦI АДПАВЕДНА ЎЖЫВАЦЬ ТЫТУЛ ЭЛОХІМ?
Зноў гэта не адпаведна і памылкова. Чаму? Бо слова Элохім ёсьць множным лікам слова Эль – небясьпека якога абмяркоўвалась вышэй.
Правільным і дакладным тытулам ёсьць Улгім на стажытнагабрэскай мове. Недакладны пераклад Элогім сапраўднага Ўлгім быў адным з няшчасьцяў, якое выявілася ў Ярэміі 8:8, Танах. Вы можаце праверыць гэта ў любой энцыклапедыі, Біблейскім слоўніку, габрэйска – халдэйскім слоўніку, ці ў іншых даведачных крыніцах. Улгім у старажытнай габрэйскай мове – слова, якое выкарыстоўваецца як аб’яднаны тытул Трыадзінай Асобы Творцы-Галавы й абазначае выключна «Усемагутны». Граматычна слова Ўлгім ужываецца ў множным ліку, але абазначае адну Трыадзіную Асобу. Слова вымаўляецца з націскам на апошні склад.
ХТО ТАКI ГАЛIЁН I ЯКАЯ ЯГО РОЛЯ?
Ён быў праконсулам Ахаі, які, калі быў пастаўлены тварам перад гэтымі фактамі, гаворыць у Сьвятым Пісьме: “Але як спрэчка тут ідзе пра вучэньні, імёны й ваш закон, то вырашайце гэтыя пытаньні самі. Я такія справы не разглядаю” (Дзеі 18:15).
Калі ён застаўся няверуючым, я падкажу вам, дзе ён зараз праводзіць сваю вечнасьць. Але словы й імёны, якія ён ігнараваў, усё яшчэ жывыя! Не насьледуйце яму! Будзьце мудрымі, вучыцеся й будзьце шчырымі шукальнікамі праўды.
НАВОШТА ВЫ ЗЬМЯНЯЕЦЕ IМЯ БОЖАЕ?
Яно не было, паўтараем, не было зьмененае. У сапраўднасьці, мы вяртаемся да сапраўднага й нязьмененага Імя нашага Стваральніка й Яго Месіі. Мы зьбіраемся вярнуцца да найлепшага, таго, што існавала ад самога пачатку, Імя нашага Стваральніка й Яго Месіі. ЯЎГУШУА – сапраўднае старагабрэйскае Імя Месіі.
Калі Сьвятое Пісьмо было перакладзенае на грэцкую мову, як ні трагічна, але Імя нашага Стваральніка й Яго Месіі таксама было перакладзенае. Зямля мусіла была б здрыгануцца.
Каб быць верным арыгіналу пры перакладзе Сьвятога Пісьма, трэба прытрымлівацца трансьлітэраваньня імёнаў, а не перакладаць іх. Гэта значыць, што імёны перадаюцца гук у гук, склад у склад, нагэтулькі дакладна, наколькі гэта магчыма, асабліва, калі гэта мае дачыненьне да нашага Стваральніка й Яго Памазанца. Але, на жаль, такога не адбылося. Імёны былі перакладзеныя й моцна зьмененыя.
ЦI ПРАЎДА, ШТО ПЕРШАПАЧАТКОВАЕ ВЫМАЎЛЕНЬНЕ ЧАТЫРОХЛIТАРНАГА СТАРАЖЫТНАГАБРЭЙСКАГА ІМЯ ЎСЯВЫШНЯГА Ў ГАБРЭЙСКIМ СЬВЯТЫМ ПIСЬМЕ
БЫЛО СТРАЧАНАЕ, ЗАБЫТАЕ, I Ў НАШЫ ДНI Ў САПРАЎДНАСЬЦI НIХТО НЯ ВЕДАЕ,
ЯК ЯНО ПРАВIЛЬНА ВЫМАЎЛЯЕЦЦА?
Ходзіць такая пагалоска, што так. Але гэта ўсяго толькі чуткі й звычайныя здагадкі чалавечай мудрасьці. А зараз падумайце й разгледзьце факты. Да гэтага часу Яго народ на сваёй уласнай мове называецца яўгудзiм (яўгудзiм, што ўказвае на Імя ЯЎГУ Ула), гэта значыць: яны, габрэі самі сябе называюць яўгудзiм. Некаторыя з сучасных габрэйскіх імёнаў і сёньня яшчэ адлюстроўваюць Сьвятое Імя Усемагутнага. Прыкладамі ёсьць вядомыя людзi: Эліягу, Кхаман’ягу, Узіягу, Нэтаньягу й г.д. Дарэчы, вымаўляюцца яны з «ў». Паслухайце калi-небудзь iзраiльскае радыё й вы самi пераканаецеся ў гэтым. Наяўнасьць «ў» характэрная для гаворак гэтага рэгiёну. Такое вымаўленьне захавалася са старажытнасьцi.
Нават імёны прарокаў у Танаху (Габрэйскае Сьвятое Пісьмо), як і імёны іншых дзеючых асобаў і мясцовасьцяў, згаданыя там, амаль заўсёды выразна адлюстроўваюць Яго Велічнае Імя.
Беларускія пераклады й іх адпаведнікі ў сапраўдных старажытнагабрэйскіх крыніцах:
Ісая – Яўшуа-Яўгу
Ільля – Улі-Яўгу
Захарыя – Зохар-Яўгу
Сафонія – Зафна-Яўгу
Ян – Яўгу-кханам
Мацьвей – Ман-Яўгу
Iсус/Езус – ЯЎГУШУА
Такім чынам, Габрэйскае Сьвятое Пісьмо заўсёды было праўдзівым.
Усё, што нам належыць рабіць, – гэта прасіць, і ЯЎГУ Ул дасьць нам мудрасьць і ўменьне ў сапраўднасьці пазнаць Яго, і гэта ёсьць вечным жыцьцём! Так мы працягваем шукаць і рабіць адкрыцьці.
Па сёньняшні дзень многія габрэі ведаюць як дакладна вымаўляецца сапраўднае IМЯ, але яны не асьмельваюцца згадваць яго, баючыся апаганіць самае шаноўнае й застрашальнае Імя ва ўсім сусьвеце. Гэта забабоны, паколькі ва ўсім Танаху, прарокі заўсёды згадваюць Імя Усемагутнага пры сваім зьвяртаньні да народа; гістарычныя й паэтычныя разьдзелы Пісьма таксама згадваюць Імя, дык навошта ж баяцца? Давайце ня будзем імкнуцца быць больш сьвятымі, чымся сапраўдная сьвятасьць. І, апроч гэтага, у Ёіля 2:32 зразумела сказана: усе, хто заклікаюць Імя ЯЎГУ Ула, збавяцца! Мы павінны больш давяраць і слухацца таго, што запісана ў арыгінале Сьвятога Пісьма, а не выконваць чалавечыя традыцыі.
ЯЎГУ Ул зрабіў так, што пад кіраўніцтвам Яго Рукха (Духа) Яго Імя было напісана ў Танаху БОЛЕЙ ЗА 6000 РАЗОЎ, з чаго мы разумеем, што гэта самае важнае слова. Забаронена толькі ганьбіць Імя, але ня проста згадваць Яго, калі гэта робіцца з пашанай і трымценьнем.
“Не вымаўляй Імя ЯЎГУ, твайго Ула, дарэмна; бо не пакіне ЯЎГУ Ул без пакараньня таго, хто ўжывае Яго Імя дарэмна” (Другі Закон 5:11, Танах).
Заўважце: што забаронена, дык гэта няправільнае ўжываньне, а ня поўнае глыбокай пашаны згадваньне. Не дадавайце й не адымайце ад напісанага ў Сьвятым Пісьме.
Тое, што правільнае вымаўленьне Яго Імя захоўваецца ў сакрэце ад паганаў, каб не дапусьціць Яго апаганьваньня, можа быць праўдай, але ж Яно дакладна ня страчана й не забыта, і, натуральна, ня ёсьць невядомым.
Такім чынам, правільнае вымаўленьне старажытнагабрэйскай Тэтраграмы вядомае многім нават сярод габрэйскага народа нашых дзён.
«Таму Мой народ даведаецца пра Маё Імя; таму даведаецца ў той дзень, што Я ёсьць той, Хто сказаў: вось Я!» (Ісаі 52:6, Танах).
Проста факт, што гэта тэтраграма, напісаная ў Габрэйскім Пісьме (Танаху), болей за 6000 гадоў таму, мае на ўвазе, што Ўсявышні ЯЎГУ Ул лічыў слушным, што тыя, хто чытаюць Сьвятое Пісьмо, заўсёды будуць зьвяртацца да Яго, выкарыстоўваючы Яго адзінае Імя, пазнаючы такім чынам, што менавіта Ён стаіць за Сьвятым Пісьмом ці Кнігай. «Гэтае Імя Маё вечнае, якое будуць памятаць з пакаленьня ў пакаленьне – ЯЎГУ Ул» (Выхад 3:15).
Дар без таго, хто дарыць, ёсьць нічым, таксама, як і Сьвятое Пісьмо без Ключавой Асобы, якая стаіць за ім.
Давайце ж зараз вернем Стваральніка, ЯЎГУ Ула, назад у Танах, ці Сьвятое Пісьмо, на месца, якое па праву належыць Яму. Амнам.
ЦI ШМАТ IМЁНАЎ МАЕ НАШ СТВАРАЛЬНIК?
ЧАМУ МНОГIЯ НАРОДЫ Ў МАЛIТВЕ ВЫКАРЫСТОЎВЫВАЮЦЬ IМЁНЫ, АДРОЗНЫЯ АД САПРАЎДНАГА IМЯ?
Адкрытае толькі адно Імя, але шмат іншых тытулаў ужываецца самастойна ці ў спалучэньні зь Яго поўным пашаны й трымценьня Імем ЯЎГУ. Вы мусіце ведаць розьніцу паміж IМЁМ і ТЫТУЛАМ. Многія тытулы, якія людзі выкарыстоўваюць, зьвяртаючыся да Найсьвяцейшага, грунтуюцца на Пісьме, але некаторыя зь іх паганскія й нават блюзьнерскія.
Усе духоўныя істоты адпавядаюць і адгукаюцца на імя, каб ідентыфікавацца й вызначыць свае адметныя рысы. Імёны служаць для адпаведнага й дакладнага апазнаваньня. Яны дапаўняюцца тытуламі, якія азначаюцца некалькімі атрыбутамі дадзенай асобы, накшталт становішча, сацыяльнага статусу, прафэсіі, характару, пасады, паходжаньня.
Напрыклад: Алесь Янкоўскі, тытулы: спадар, архітэктар, дэпутат і інш. Іншыя тытулы: сэнатар, кангрэсмэн, маёр, палкоўнік, генерал, дырэктар, прынц, кароль і г.д.
Такім чынам, ёсьць толькі адно імя, але магчымыя многія званьні (тытулы). Імя служыць для апазнаваньня, тытул – для ўпрыгожваньня й для таго, каб даць інфармацыю пра тое, хто стаіць за імем, пра род яго дзейнасьці, становішча ў грамадстве ці аўтарытэт.
Дакладна гэтак жа й наш Стваральнік мае толькі адно Імя: ЯЎГУ, але многія тытулы: Усявышні, Найсьвяцейшы Ізраіля, Усемагутны, Стваральнік, Валадар, Творца, Айцец і іншыя.
Яго Сын таксама мае адзінае Імя: ЯЎГУШУА. Тытулы ж Ягоныя: Малкхіул (Цар), Мэгушкай (Памазанец) ці Цар цароў, а таксама Князь міру, Хлеб жыцьця, Хадайнік, Збаўца, Выбавіцель і г.д.
У Сьвятым Пісьме нам сказана маліцца, шанаваць, усхваляць і дабраслаўляць Яго ІМЯ! Гэта цудоўна, калі згадаць адзін ці некалькі тытулаў, але ІМЯ заўсёды павінна быць вылучана асобна, для правільнага пазначэньня, каб ведаць, да Каго зьвяртаецеся.
Памятайце, што імя служыць для абазначэньня асобы!
Тытулы служаць для вызначэньня ці ўдакладненьня, калі хочаце.
МНОГIЯ ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ Ў ПIСЬМЕ МАЮЦЬ IМЯ ЯЎГУШУА
Пра каго вы гаворыце? Хто звычайна маецца на ўвазе? Які ЯЎГУШУА? Месія ці наступнік Мэгушуа (Майсея)? Таму мы выкарыстоўваем слова Малкхіул і Мэгушкай як удакладненьнi: указваючы на асобу, якую маем на ўвазе.
“Кожны, хто закліча Імя ЯЎГУ Ула, збавіцца!” (Ёіля 2:32, Танах, Дзеі 2:21).
Заўважым, што ня сказана: кожны, хто закліча тытул ці тытулы ЯЎГУ Ула, збавіцца.
ЯЎГУШУА хол-Мэгушкай – вось сапраўднае Імя!
Арыгінал – сапраўды самы лепшы!
Ці было гэта проста супадзеньнем, што імя пераемніка Мэгушуа ў Танаху (Габрэйскае Сьвятое Пісьмо) было ЯЎГУШУА? І ці было яму гэта імя дадзена замест ранейшага Асія? Ці гэта не магчымы ключ да распазнаваньня абяцанага прарока, якога ЯЎГУ Ул павінен быў паслаць пасьля Мэгушуа – ЯЎГУШУА? Глядзіце Лікi 13:8, Танах.
“Прарока з твайго асяродку, з тваіх братоў, як мяне, паставіць табе ЯЎГУ, твой Ул, – яго слухайце, – так, як ты прасіў у ЯЎГУ, твайго Ула, у Харэбе ў дзень сходу, кажучы: няхай я не пачую надалей голасу ЯЎГУ, майго Ула, і агня гэтага шаноўнага і застрашальнага хай ня ўбачу больш, каб мне не памерці. І сказаў мне ЯЎГУ Ул: добра тое, што яны казалі табе; Я пастаўлю ім Прарока з асяродку братоў іх, такога, як ты, і ўкладу словы Мае ў вусны Яго, і Ён будзе гаварыць ім усё, што Я загадаю Яму” (Другі Закон 18:15-19, Танах).
Зараз разгледзьце, калі ласка, гэтыя сапраўдныя архаічныя Габрэйскія Імёны зь іх адпаведнымі тытуламі, якія ўтрымліваюцца ў Пісьме:
ЯЎГУ – Стваральнік, Усемагутны, Айцец, Усявышні, Найсьвяцейшы, Абаронца Ізраіля й інш.;
ЯЎГУШУА – Месія, Настаўнік, Адкупіцель, Збаўца, Ратаўнік, Цар цароў, Князь Міру, Заступнік і інш.;
Рукха ЯЎГУ – Суцяшыцель, Дух Праўды, Дух ЯЎГУ, Дух Міласэрнасьці й інш.
Заўважым, што толькі адно Імя адносіцца да трыадзіных Асобаў Творцы-Галавы.
«Бапцізячы іх вадой ў Імя (у адзіночным ліку) Айца, Сына й Сьвятога Духа». Тут не сказана імёны, у множным ліку. (Мацьвея 28:19).
«Сьвяты Айцец, захавай у Імя Тваё тых, каго Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы – Адно. Пакуль я быў з вамі, я сам захоўваў у Імя Тваё тых, каго Ты даў Мне.» (Яна 17:11-12).
Заўважце: «як і Мы – Адно». Як і Мы (у множным ліку) – адно.
Так, наш Стваральнік мае толькі адно, паўтараем, толькі адно Імя, але шмат тытулаў.
І зараз вы ведаеце розьніцу паміж тытулам і Імем.
ПАМЯТАЙЦЕ
Ні ў кім іншым збаўленьня няма, “Бо няма іншага імя пад небам і дадзенага людзям, празь якое мы маглі б збавіцца, апроч унікальнага Імя ЯЎГУШУА” (Дзеі 4:12).
Гэтыя матэрыялы не абароненыя аўтарскімі правамі. Вы можаце свабодна капіяваць і ўзнаўляць іх цалкам і па частках. Калі пры гэтым Малкхіул ЯЎГУШУА праслаўляецца й ўзносіцца, для нас гэта нагода парадавацца!
Найвялікшым дабраслаўленьнем, якое вы можаце даць любімым і дарагім для вас людзям, будзе пазнаёміць іх з Стваральнікам ЯЎГУ Улам і Месіям ЯЎГУШУА!
Гэта – найвялікшая спадчына, якую вы можаце ім даць, больш каштоўная, чым багацьце ці сьвецкая адукацыя. Дайце ім Слова, Якое сталася чалавекам, Якога яны працялі, Які памёр дзеля выкупленьня ўсяго чалавецтва, і неўзабаве зьявіцца Цар і Судзьдзя ўсяго існага!
ЯЎГУШУА – гэта адзінае Імя. Няма іншага імя!
Слаўце й хваліце ЯЎГУ Ула разам з намі, давайце разам хваліць Яго Імя!
О, ЯЎГУ, ЯЎГУ, няхай праславіцца Тваё Імя па ўсяе зямлі!
ЯЎГУШУА – адзіная надзея ў гэтым сьвеце!
Усё гэта пасылаецца вам у сапраўднай любові й глыбокай пакоры. Бэ хол-Шуам ЯЎГУШУА хол-Мэгушкай, і мы ўсе ў згодзе скажам: Амнам!
Пятае перагледжанае выданьне ў скароце, 1 кастрычніка, 5761 году.
Цэнтральны сэрвэр: http://www.YAOHUSHUA.org/index.html
Кантактны адрас E-mail: Cohanul@YAOHUSHUA.ORG
Пераклаў Уладзімір Бараніч