вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

ЗАКОНЫ, ПА ЯКІХ ЯЎГУ ЎЛГІМ ЗАГАДАЎ ЖЫЦЬ СЬВЕТУ

«Бо праўду Я кажу вам, ПАКУЛЬ НЕБА Й ЗЯМЛЯ НЯ ЗЬНІКНУЦЬ, НІ АДНА ЁТА ЦІ РЫСКА НЯ ЗЬНІКНЕ З ЗАКОНУ, ПАКУЛЬ УСЁ НЯ ВЫКАНАЕЦЦА» (Мацьвея 5:18; Лукі 16:17, 21:33).

«Гэтая кніга Закону ня мусіць пакідаць вуснаў тваіх, і ты мусіш медытаваць у ёй дзень і ноч, каб ты мог уважліва выконваць усё, што напісана ў ёй. Тады ты будзеш квітнеючым і пасьпяховым, што б ты не рабіў. Ці не загадваў Я табе быць сільным і мужным? Ня бойся й не палохайся, бо Яўгу, твой Улгім з табою куды б ты не пайшоў» (Яўгушуа сын Нуна 1:8-9; Другі Закон 31:6-8).

«Ён (Закон) мусіць быць зь ім, і ён мусіць чытаць зь яго ўсе дні свайго жыцьця, каб ён мог навучыцца баяцца Яўгу, свайго Ўлгіма, і выконваць ўсе словы з гэтых Законаў і Статутаў. Тады сэрца яго ня будзе ўздымацца над братамі яго, і ён не адыйдзе ад Загаду ні ў права, ні ў лева, і ён і сыны ягоныя будуць працягваць кіраваці Ісраэлям шмат гадоў» (Другі Закон 17:19-20).

“Калі б Твой Закон ня быў бы маёй асалодаю, я б загінуў у сваіх пакутах” (Псальма 119:92).

Закон вуснаў Тваіх мне лепей за тысячы срэбра й золата” (Псальма 119:72).

“Шматбаковы мір (адзінства, згода й гармонія) маюць тыя, хто любіць Твой Закон, і нічога ім не перашкаджае” (Псальма 119:165).

«Слухайце Мяне, хто імкнецца да праведнасьці й шукае Яўгу Ўлгіма. Паглядзеце на скалу, ад якой вы адсечаныя, і на яму, зь якой вас выкапалі. .. Слухайце Мяне, хто ведае праведнасьць, народ, у чыім сэрцы ёсьць Мой Закон. Ня бойцеся дакораў людзей і ня бойцеся іхніх абразаў. Бо моль будзе есьці іх, як вопратку, і вусень будзе есьці іх, як воўну. А праведнасьць Мая будзе назаўсёды, і збавеньне Маё - ад пакаленьня да паклення» (Ісаі 51:1, 7-8).

"Хто-колечы выконвае ўвесь Закон, але спатыкаецца на адным пункце, той парушыў яго цалкам" (Яакоба 2:10).

“А хто-колечы пільна глядзіць у дасканалы Закон свабоды й застаецца ў ім, той ня ёсьць нядбайным слухачом, а дзеячом працы. Гэты чалавек будзе асьвячоны дабром ва ўсім, што ён робіць” (Яакоба 1:25).

«Мае людзі зьнішчаюцца з-за нястачы ведаў. Як ты адхіліў веды, дык Я таксама адхілю цябе, каб ты ня быў сьвятаром да Мяне. Ад таго часу, як ты забыў Закон свайго Ўлгіма Яўгу, Я таксама забуду тваіх дзяцей» (Асія 4:6).

«Гора тым, хто выдае няправедныя законы й прапісвае шкоды: адхіліць людзей у патрэбе ад справядлівасьці й адабраць правы ў бедных з Майго народу, каб удовы маглі быць ім здабычаю, і каб яны маглі рабаваць сіротаў» (Ісаі 10:1-2).

“Там, дзе няма бачаньня (адкрыцьця Госпада), там народ адкінуў стрыманасьць, а, хто трымаецца закону, той шчасьлівы” (Прыпавесьці 29:18).

“Кожны, хто робіць грэх, робіць беззаконьне, бо грэх ёсьць беззаконьнем” (1 Яна 3:4).

“І амаль усё ачышчаецца крывёю па Закону й без праліцьця крыві няма адпушчэньня” (Габрэям 9:22).

«Таму ўсё, што вы хацелі бы, каб людзі рабілі вам, дык тое рабеце ім, бо гэта сапраўды Закон і Прарокі» (Мацьвея 7:12; Лукі 6:31).

“Любоў ня робіць благасьці свайму блізкаму, таму любоў ёсьць выкананьнем Закону” (Рымлянаў 13:10).

“Ня будзь абавязаны нікому, нічога, акрамя як любіць адзін аднаго, бо той, хто любіць іньшага, выканаў Закон” (Рымлянаў 13:8).

“Нясеце цяжары адзін аднаго й гэтак выконвайце Закон Месіі Яўгушуа. Бо калі хто думае, што ён нешта, калі ён нішто, ён падманвае сам сябе. Але хай кожны выпрабоўвае свае ўласныя дзеі, і тады ён будзе мець падставу хваліцца сам адносна сябе, а не адносна іншага. Бо кожны панясе свой уласны цяжар” (Галятаў 6:2-5).

“Бо Закон Духа жыцьця ў Месіі Яўгушуа вызваліў мяне ад закону грэху й сьмерці. Бо тое, што Закон ня змог зрабіць, бо быў слабы праз плоць, Улгім Яўгу зрабіў, паслаўшы Сына ад Самаго Сябе ў падабенстве грэшнай плоці й, (як ахвяраваньне) за грэх, асудзіў грэх у плоці, каб праведнасьць Закону выконвалася б у нас, хто паводзіць сябе не паводле плоці, а паводле Духу. Бо тыя, хто жыве паводле плоці, натхнёныя плоцкім, а тыя, хто паводле Духу - духоўным.

Бо натхненьне па плоці ёсьць сьмерцю, а натхненьне па Духу ёсьць жыцьцём і мірам. Бо розум плоці гэта варожасьць да Ўлгіма Яўгу, бо ён не суб'ект Закону Ўлгіма Яўгу й сапраўды ім быць ня можа. Дык будучы ў плоці, дагадзіць Улгіму Яўгу не магчыма” (Рымлянаў 8:2-8).

Закон. 10 Загадаў (Выхад 20:2-17).
«Я, Яўгу, твой Улгім, які вывёў цябе зь зямлі Егіпту, з дому рабства.

1. Не трымай іншых багоў перад абліччам Маім.

2. Не рабі сабе выяву, ці якое падабенства чагосьці, што на небе над (табою), што на зямлі пад (табою), ці што ў вадзе, ці пад зямлёю. Не пакланяйся ім і ня служы ім, бо Я, Яўгу, твой Улгім раўнівы, наведваючы беззаконьні бацькоў у дзецях да 3-га й 4-га калена тых, хто ненавідзіць Мяне. І выяўляю любазычлівасьць тысячам тых, хто любіць Мяне й трымаецца Маіх Загадаў.

3. Не бяры Імя Яўгу, твайго Ўлгіма, дарэмна, бо ня будзе невінаватым той, хто бярэ Яго Імя дарэмна.

4. Памятай дзень Шабату, каб захаваць яго сьвятым. Шесьць дзён ты мусіш старанна працаваць і рабіць усю тваю працу, але сёмы дзень гэта Шабат Яўгу, твайго Ўлгіма. Не рабі ў гэты дзень ніякую працу ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні служыцель твой, ні служанка твая, ні быдла тваё, ні прыхадзень, які за брамаю тваёю. Бо за шэсьць дзен Яўгу Ўлгім стварыў неба, зямлю, мора й ўсё, што ёсьць у йх, а ў сёмы дзень адпачыў. Так Яўгу Ўлгім асьвяціў дабром дзень Шабату й зрабіў яго сьвятым.

5. Шануй бацьку свайго й маці сваю, каб дні твае маглі быць доўгія на зямлі, якую Яўгу, твой Улгім, дае табе.

6. Не забівай.

7. Не чыні пералюбства.

8. Не крадзі.

9. Ня сьведчы фальшыва супраць блізкага свайго.

10. Ня прагні дому блізкага твайго, ня прагні жонцы блізкага твайго, ні раба ягонага, ні рабыні ягонай, ні быка ягонага, ні асла ягонага, нічога з таго, што блізкага твайго» (Выхад 20:2-17).

Закон. “Што чалавек сее, ён тое й пажне. Бо хто сее ў сваё цела, ад цела пажне псоту. А хто сее Духу, ад Духа пажне жыцьцё вечнае” (Галятаў 6:7-8).

Закон. “Ніхто ня можа адзьдзяліць пладоў ад сямян” (Cohanul).

Закон. “Ты жнеш тое, што сееш; больш, чым ты сееш, і пазьней, чым ты сееш” (Dr. Charles Stanley).

Закон. «Калі сьляпы вядзе сьляпога, абодва ўпадуць у яму» (Мацьвея 15:14; Лукі 6:39).

Закон. «Дзеля суду Я зьявіўся ў гэтым сьвеце, каб тыя, хто ня бачаць, сталі бачыць, і каб тыя, хто бачаць, сталі сьляпымі» (Яна 9:39).

Закон. “Ён загадаў нам дабравесьціць народу й сьведчыць, што Ён ёсьць Тым, хто прызначаны Ўлгімам Яўгу быць Судзьдзёю жывых і мёртвых” (Дзеі 10:42).

Закон. “Бо напісана: «Жыву Я, - кажа Гасподзь, - КОЖНАЕ КАЛЕНА СХІЛІЦЦА ПЕРАДА МНОЮ Й КОЖНЫ ЯЗЫК УСЛАВІЦЬ ЎЛГІМА ЯЎГУ». Дык таму кожны з нас дасьць за сябе справаздачу Ўлгіму Яўгу” (Рымлянаў 14:10-12; Ісаі 45:23).

Закон. «Прасеце, і будзе вам дадзена, шукайце, і вы знойдзеце, стукайце, і вам будзе адчынена. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і той, хто шукае, знаходзіць, і таму, хто стукаецца, адчыняць. Хто з вас, калі сын папросіць хлеба, дасьць яму камень? Ці, калі папросіць рыбу, дасьць яму зьмяю? Дык, калі вы будучы благімі ведаеце, як даць добрыя дарункі дзецям вашім, так наколькі больш усяго добрага дасьць Айцец ваш, які на нябёсах, тым, хто просіць Яго!» (Мацьвея 7:7-11; Лукі 11:9-13).

Закон. «Ня кожны, хто кажа Мне: "Госпадзе, Госпадзе", увойдзе ў Царства на нябёсах, але той, хто выконвае волю Айца Майго, які на нябёсах» (Мацьвея 7:21).

Закон. Так кажа Яўгу Ўлгім, Цар Ісраэля й яго Адкупіцель, Гасподзь над зямным і нябесным войскам: «Я ЁСЬЦЬ ПЕРШЫ Й Я ЁСЬЦЬ АПОШНІ Й АПРАЧА МЯНЕ НЯМА ЎЛГІМА. І хто, як Я закліча й заявіць гэта, і падрыхтуе Мне сьведчаньні ад часу, калі Я прызначыў старажытні народ, і тое, што ідзе й прыйдзе? Хай яны гэта ім пакажуць. Ня бойцеся й не губляйцеся. Ці не казаў Я вам з тых часоў? І не заяўляў Я вам гэта? Вы нават сьведкі Маі. ЦІ ЁСЬЦЬ УЛГІМ АКРАМЯ МЯНЕ? ТАК, НЯМА ЎЛГІМА. Я НЯ ВЕДАЮ АНІВОДНАГА» (Ісаі 44:6-8).

Закон. "«Я ёсьць α й ω, пачатак і канец», - сказаў Госпад Улгім Яўгу, які ёсьць, які быў і які ідзе, Усемагутны" .. "Гэта сказаў першы й апошні, які быў мёртвы й ажыў" .. "І Ён мне сказаў: «Зроблена. Я ёсьць α й ω, пачатак і канец. Хто прагне, Я дам ваду з крыніцы жыцьця задарам»" (Адкрыцьцё 1:8, 2:8, 21:6).

Закон. «Уваходзьце (ў жыцьцё) праз браму вузкую (празь Месію Яўгушуа), бо брама шырокая й шлях шырокі ёсьць шляхам, які вядзе да зьнішчэньня, і шмат, хто ўваходзіць празь іх. Бо вузкая брама й вузкі шлях вядуць да жыцьця, і мала, хто знаходзіць іх» (Мацьвея 7:13-14).

Зразумела, што законы Ўлгіма Яўгу гэта не прапановы. Законы Ўлгіма Яўгу тычацца ўсіх насельнікаў зямлі, не залежна ад таго, ці маюць яны веру, ці не.