вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

БАПЦІЗІНЬНЕ

“У тыя дни зьявиўся Ян Бапціст, прапаведуючы ў пустыні Юдэйскай, кажучы: “Пакайцеся, бо царства нябеснае ужо блізка.” ..

“Тады выходзілі да яго, Ерусалем і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдану, і былі бапцізеныя ім ў рацэ Ярдан, спавядаючы грахі свае. А убачыўшы шмат фарысэяў і садукэяў, якія ішлі да яго бапцізіцца, ён сказаў ім: “Род зьмяіны, хто вас папярэдзіў уцякаць ад гневу, які мае зьявіцца? Дык учынеце плады вартыя пакаяньню.” ..

“Я сапраўды бапцізю вас вадою дзеля пакаяньня, але Той, хто зьяўляецца пасьля мяне магутнейшы за мяне, чыі сандалі я ня варты несьці. Ён будзе бапцізіць вас Сьвятым Духам і агнём. Веялка Ягоная ў руцэ Ягонай й Ён прачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а мякіну Ён спаліць агнём, які не загасіць.”
Тады прыходзіць Яўгушуа Месія з Галілеі да Ярдану, да Яна, каб быць ім бапцізеным. Але Ян замінаў Яму, кажучы: “Мне трэба быць бапцізеным Табою, а Ты ідзеш да мяне?”
Але Яўгушуа Месія адказваючы мовіў яму: «Дазволь гэтым разам. Так пасуе нам выканаць усю праведнасьць». Тады ён дазволіў Яму.
І Яўгушуа Месія, калі быў бапцізены, адразу выйшаў з вады.
І вось! Нябёсы адчыніліся Яму, і Ён убачыў Духа Ўлгіма Яўгу, які спускаўся, як голуб і сыходзіў на Яго.
І вось! Голас зь нябёсаў мовіць: «Гэта ёсьць Сын Мой любасны, у якім Я вельмі цешуся»” (Мацьвея 3:1-2, 5-8, 11-17).

Βάπτισμα/баптізма – 1) акунаньне, паглыбленьне, затапленьне; 2) ачышчэньне праз акунаньне, паглыбленьне, затапленьне; 3) = 1) у пераносным сэнсе.
Тэрмін хрышчэньне азначае, што чалавек праходзіць рытуал пасьвячэньня Хрысту без удакладненьня якім чынам гэта робіцца.
Тэрмін бапцізіньне азначае, што чалавек ня толькі праходзіць рытуал пасьвячэньня Месію / Хрысту, але мае на ўвазе, што гэта робіцца праз поўнае занурэньне ў ваду.

Калі чалавек
- зразумеў, што ён грэшны,
- зразумеў, што ён сам сябе збавіць ад грэху ня ў стане, і ніхто зь людзей яго збавіць ня ў стане,
- калі ён зьвярнуўся да Яўгушуа Месіі, як свайго асабістага Збаўцу, які заплоціў за яго грэх Сваёю Крывёю,
- калі гэты чалавек перад Ім шчыра пакаяўся за свае грахі й ёсьць гэтаму сьведкі,
- і калі ён зразумеў, што яго жыцьцё цяпер належыць Яўгушуа Месію,
- i калі ў яго ўжо ёсьць плады вартыя пакаяньню, як загадваў Ян Бапціст у Мацьвея 3:8,
- і калі ён старанна вышукаў замірынае з Госпадам сумленьне праз уваскрэсеньне Яўгушуа Месіі, як сказана ў 1 Пётры 3:21,
тады у яго зьявіцца жаданьнне СЛУХАЦЦА Яўгушуа Месію й пераймаць яго ў паводзінах сваіх, у думках сваіх, цалкам пераймаць Яго ў сваім жыцьці.

Тады ён будзе вельмі жадаць атрымаць пасьвячэньне Госпаду праз бапцізіньне. І гэта ня толькі публічная дзея паслухмянства перад Яўгушуа Месіем, бо й Ён быў бапцізяны Янам, паказаўшы нам прыклад, але гэта ёсьць і асабістай мяжою паміж жыцьцём старога чалавека й нараджэньнем новага чалавека.

Стары чалавек быў патоплены пад вадою, а чалавек, які народжаны зноў, выйшаў з вады й стаў старанна імкнуцца жыць новым жыцьцём бяз грэху, у паслухмянстве Госпаду Ўлгіму Яўгу Айцу й Яго Сыну Госпаду Малхіулу Яўгушуа Месію й Памагатаму Сьвятому Духу, якія ёсьць Адно.

(Для грэшніка ці ня шчырага чалавека бапцізіньне ня мае сэнсу. Ён толькі стане мокрым грэшнікам.)

“Бо тых, каго Ён ведаў наперад, Ён таксама перадвызначыў быць ПРЫПАДОБНЯНЫМІ вобразу Яго Сына, каб Ён мог быць Першанароджаным сярод шмат братоў” (Рымлянаў 8:29).

«Праўду, праўду Я кажу табе, калі хто не народзіцца ад вады й Духа, ён ня здольны ўвайсьці ў Царства Ўлгіма Яўгу» (Яна 3:5).

А “калі мы спадзяемся на Месію Яўгушуа дзеля жыцьця толькі ў гэтым сьвеце, мы самые няшчасныя з усіх людзей” (1 Карыньцяням 15:19).

«Таму ідзеце й рабеце вучняў з усіх народаў, бапцізячы іх у Імя Айца й Сына й Сьвятога Духа, навучаючы іх трымацца ўсяго, што Я загадаў вам. І глядзеце, Я з вамі ўсе дні, да сканчэньня веку. Амнаў» (Мацьвея 28:19-20).


Ілюстрацыі бапцізіньня відео