вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

СЬВЕТ

«Бо праўду кажу вам, пакуль нябёсы й зямля не памруць, ні адна ёта, ці рыска ня зьнікне з Закону, пакуль усё ня выканаецца» (Мацьвея 5:18).

“Ён зрабіў зямлю Сваёй звышздольнасьцю, Ён заснаваў сьвет Сваёю мудрасьцю, і па Свайму разуменьню расьцягнуў нябёсы” (Ераміі 10:12).

“Ўлгім Яўгу, які зрабіў сьвет і ўсё, што ў ім, ёсьць Госпадам нябёсаў й зямлі й не жывае ў храмах, зробленых рукамі, і не вымагае служэньня чалавечымі рукамі, нібыта Яму чаго нестае, бо Ён Сам дае ўсім жыцьцё й дых і ўсё, што трэба, і ад аднаго зрабіў кожны народ чалавецтва, каб пражываць на ўсім абліччы зямлі, вызначыўшы акрэсьленыя тэрміны й межы іхняга жыхарства й шукаць Улгіма Яўгу. Магчыма яны маглі б намацаць Яго й знайсьці Яго, бо Ён і недалёка ад кожнага з нас. Бо ў Ім мы жывем і рухаемся й існуем, як адзін ваш паэт сказаў: "Бо мы таксама Яго атожылкі” (Дзеі 17:24-28).

«Гора сьвету з-за спатыкаў грэху (σκανδάλων/скандалон)! Бо патрэбна, каб спатыкі (σκάνδαλα/скандала) з’явіліся, але гора таму чалавеку, празь якога спатыкі (σκάνδαλον/скандалон) зьяўляюцца!» (Мацьвея 18:7).

“Вочы Яўгу Ўлгіма туды-сюды аглядаюць усю зямлю, каб паказаць Сябе моцным на карысьць тых, чыі сэрцы цалкам Яго” (2 Летапісаў 16:9).

«Бо Ўлгім Яўгу так любіў сьвет, што Ён аддаў Свайго адзінага ад Сябе Сына, каб хто-колечы верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае. Бо Ўлгім Яўгу не паслаў Сына ў сьвет вінаваціць сьвет, а каб сьвет мог быць збавёны празь Яго» (Яна 3:16-17).

“Бо ўсё, што народжана ад Ўлгіма Яўгу, перамагае сьвет. І гэтая перамога, якая праадольвае сьвет, і ёсьць нашай верай. Хто той, хто перамагае сьвет, як ня той, хто верыць, што Яўгушуа Месія ёсьць Сынам Улгіму Яўгу?” (1 Яна 5:4-5).

«Я вам сказаў гэта, каб ува Мне вы маглі мець мір. У сьвеце вы будзеце мець турботы. Але будзьце сьмелыя, Я перамог сьвет!» (Яна 16:33).

«Я Сьвятло сьвету. Той, хто ідзе за Мною, ня будзе хадзіць у цемры, а будзе мець Сьвятло жыцьця» (Яна 8:12).

«І суд такі, што Сьвятло зьявілася ў сьвеце, а людзі любілі цемру больш за Сьвятло, бо ўчынкі іхнія былі благія. Бо кожны, хто чыніць благасьць, ненавідзіць Сьвятло, і ня ідзе да Святла, каб яго ўчынкі ня былі выкрытыя. А хто жыве па праўдзе, ідзе да Сьвятла, каб магл быць бачна, што яго ўчынкі выкананыя ва Ўлгіме Яўгу» (Яна 3:19-21).

“Не любеце сьвет ні чагосьці ў свеце. Калі хто любіць сьвет, дык няма любові Айца ў ім. Бо ўсё, што ў сьвеце прага плоці, прага вачэй і выхваленьне жыцьцём не ад Айца, а ад сьвету. Сьвет праходзіць і прага яго таксама, а той, хто чыніць волю Ўлгіма Яўгу, застаецца вечна” (1 Яна 2:15-17).

“Не зьдзіўляйцеся браты, калі сьвет ненавідзіць вас” (1 Яна 3:13).

«Калі б вы былі ад сьвету, сьвет любіў бы вас. Але як вы не ад сьвету, а Я выбраў вас з сьвету, таму сьвет ненавідзіць вас» (Яна 15:19).

“Не прыстасоўвайцеся да сьвету гэтага, а будзьце ператвораныя аднаўленьнем розуму вашага, каб б вы сабе выявілі якая воля Ўлгіма Яўгу добрая, прымальная й дасканалая ” (Рымлянаў 12:2).

“Часу застаецца мала. Няхай тыя, хто маюць жонак, жывуць, як іх ня маюць, і хто плачуць - як ня плачуць, і хто радуюцца - як ня радуюцца і хто нешта купляюць - як гэтым не валодаюць, і хто карыстаюцца сьветам гэтым, як не карыстаюцца ім напоўніцу. Бо лад сьвету гэтага праходзіць” (1 Карыньцянаў 7:29-31).

“Вялікі цмок быў кінуты ўніз, зьмей даўніны, які зваўся д’ябал і Сатан, які падманвае ўвесь населены сьвет. Ён быў кінуты ўніз на зямлю й зь ім былі кінутыя ўніз анёлы ягоныя” (Адкрыцьцё 12:9).

“Яны (фальшывыя прарокі) ад сьвету. Таму тое, што яны кажуць ад сьвету, і сьвет слухае іх. Мы - ад Улгіма Яўгу. Той, хто ведае Ўлгіма Яўгу, слухае нас, той, хто не ад Улгіма Яўгу, ня слухае нас. Праз гэта мы ведаем дух праўды й дух фальшывасьці” (1 Яна 4:5-6).

“Любасныя, ня верце кожнаму духу, а правярайце, ці яны ад Улгіма Яўгу, бо шмат фальшывых прарокаў вышлі ў сьвет. Вось праз што спазнаеце Духа Ўлгіма Яўгу: кожны дух, які прызнае, што Яўгушуа Месія зьявіўся ў плоці, ёсьць ад Улгіма Яўгу. А кожны дух, які не прызнае, што Яўгушуа Месія з'явіўся ў плоці, ня ёсьць ад Улгіма Яўгу. І гэта дух аньцімесіі, пра якога вы чулі, што ён з’яўляецца, і ўжо зараз ён у сьвеце” (1 Ян 4:1-3).