вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

ПАКАЙЦЕСЯ Й ЗБАВІЦЕСЯ

“У тыя дні зьявіўся Ян Баптыст, прапаведуючы ў пустыні Юдэйскай і кажучы: “Пакайцеся, бо Царства нябеснае ўжо блізка” (Мацьвея 3:1-2).

“Зьявіўся Ян бапцізячы ў пустыні й прапаведуючы бапцізіньне пакаяньня на дараваньне грахоў. І выходзіла да яго ўся краіна Юдэя й усе зь Ерусалему. І былі ім бапцізеныя ў рацэ Ярдан, спавядаючы грахі свае” (Марка 1:4-5).

Пакаяньне ёсьць зьменай стаўленьня й погляду на грэх. Яно патрабуе вашых зьменаў. Зьмяніцца ня цяжка. Цяжка наважыцца зьмяніцца. Але калі вы наважыліся, дык робіцца лёгка жыць з усім, што вакол вас. Бо вы робіцеся свабоднымі ад грэху. Ня трэба спрабаваць пакаяцца. Кайцеся зараз” (Cohanul).

Пакаяньне ёсьць зьменай розуму. Яно стане коранем і дасьць вынік у зьмене паводзінаў. Гэта будзе плодам” (Rick Warren).

“Грэцкае слова, якое перакладзена словам пакайцеся азначае каманду “кругом”. Калі вы былі павернутыя да грэху й Сатане, дык павярнецеся кругом да праведнасьці, да Яўгу Ўлгіма” (David J. Meyer).

«Павярнецеся да Мяне ўсім сэрцам вашым з постам, плачам, жалобаю. І разарвеце сэрца вашае, а ня вопратку, і павярнецеся да Яўгу, Улгіма вашага, бо Ён выяўляе бацькоўскую любоў і міласьць, павольны гнявіцца й мае вялікую дабразычлівасьць і пакайцеся перад Ім за благасьць» (Ёіля 2:12-13).

Пакайцеся й адвернецеся, каб грахі вашыя маглі быць зацёртыя, калі ад прысутнасьці Госпада прыйдзе час аднаўленьня. І Ён пашле Яўгушуа Месію, Які яшчэ дагэтуль дабравесьціўся вам, якога нябёсы маюць прыняць пакуль яшчэ час вяртаньня ўсяго таго, што Ўлгім Яўгу казаў Сваімі вуснамі пра ўсіх Сваіх сьвятых прарокаў ад пачатку сьвету” (Дзеі 3:19-21).

«Наколькі Я люблю, на столькі Я папракаю й дысцыпліную. Таму будзь руплівы й пакайся. Глядзі, Я стаю каля дзьвярэй і стукаюся. Калі хто пачуе Мой голас і адкрые дзьверы, Я зайду да яго і буду вячэраць зь ім, і ён з Мною» (Адкрыцьцё 3:19-20).

“Вырабляйце плады вартыя пакаяньня” (Лукі 3:8).

«Пакайцеся, бо наблізілася Царства нябеснае» (Мацьвея 4:17).

“Ты збавіш замучаных людзей, і апусьціш высокі погляд” (Псальма 18:27).

“Ён збаўляе замучаных у мучэньнях іхных, і адкрывае вушы іхнія падчас прыгнёту” (Ёва 36:15).

«Глядзі, Я збаўлю Маіх людзей ад зямлі на ўсходзе й ад зямлі на захадзе» (Захарыя 8:7).

“Вер у Госпада Яўгушуа Месію, і ты збавісься, і хатнія твае” (Дзеі 16:31).

“Калі ты прызнаеш вуснамі сваімі Госпадам Яўгушуа Месію й паверыш сэрцам сваім, што Ўлгім Яўгу падняў Яго зь мёртвых, дык збавісься” (Рымлянаў 10:9).

“Ўлгім Яўгу не вызначыў нас да гневу, а каб здабыць збавеньне праз Госпада нашага Яўгушуа Месію, які памёр за нас, каб мы, ці сьпім, ці ня сьпім, мусілі жыць разам зь Ім” (1 Тэсалонцаў 5:9-10).

“Любасныя мае, як вы заўсёды слухаецеся ня толькі ў маёй прысутнасьці, але цяпер яшчэ болей у маёй адсутнасьці, выпрацоўвайце вашае ўласнае збавеньне з страхам і трымценьнем, бо гэта Ўлгім Яўгу працуе ў вас і на жаданьне, і на працавньне адпаведна Яго добрага намеру” (Піліпцаў 2:12-13).

“Бо бацькоўскай любоўю вы збавёныя празь веру. І гэта не ад вас саміх, гэта падарунак Улгіма Яўгу, не ад учынкаў, каб ніхто ня мог хваліцца” (Эфесцаў 2:8-9).

Вось як збавіўся ад сьмерці апостал Павал, калі знаходзіўся па-за межамі чалавечых магчымасьцяў, як на караблі, які павольна тоне, а вакол нікога няма, каб уратаваць.
“Бо мы ня хочам, каб вы былі ў няведаньні, браты, пра нашую бяду, якая выпала на нас у Азіі, якою мы былі прыціснутыя празьмерна, звыш нашых сілаў, так, што мы былі ў роспачы, нават, за жыцьцё сваё. І мы мелі прысуд сьмерці ў сабе такі, што мы ўжо не маглі спадзявацца на сябе, а толькі на Ўлгіма Яўгу, які падымае мёртвых, які збавіў нас ад такой вялікай рызыкі сьмерці, і цяпер збаўляе, на якога мы спадзяемся, што Ён усё ж такі нас збавіць. Вы таксама далучыліся ў дапамозе нам праз вашыя малітвы, каб многія маглі дзякаваць ад нашага імя за прыхільнасьць, якая зьявілася на нас праз малітву многіх” (2 Карынцянаў 1:8-11).

“Ты шчыльна сьледаваў за маім вучэньнем, паводзінамі, мэтаю, вераю, цярплівасьцю, любоўю, вытрываласьцю, перасьледамі, пакутамі, якія выпалі мне ў Антыёху, Іконіуме, Лістры. Якія перасьледы я вытрымаў, але ж ад усіх іх выбавіў мяне Гасподзь.

Сапраўды ўсе, хто жадае жыць сьвята ў Месіі Яўгушуа, будуць перасьледаваны, а благія людзі й ашуканцы будуць рабіцца горай, падманваючы й стаўшы падманутымі” (2 Цімафея 3:10-13).