вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

ДАБРАВЕСЬЦЕ

Госпад Яўгу Ўлгім стварыў Адама й Еву і пасяліў іх у райскім садзе, дзе ў іх было добрае жіцьцё й усе іхнія патрэбы былі задаволеныя. Яны мелі мець жыцьце вечнае, але яны сграшылі й былі выгнаны з райскага саду й празь іх грэх стаў памнажацца. Каін забіў брата Авеля й пайшло, і пайшло. Грэх заблытваў людзей і яны ня ведалі, як ад яго пазбавіцца.

Яны прыносілі ахвяраваньні для сплаты за грэх, які не на сьмерць. Але, як напісана ў “Пасланьні да Габрэяў” 10:11: “Кожны сьвятар стаіць штодня служачы й прыносячы шматразова тыя самыя ахвяраваньні, якія ніколі ня могуць зьняць грахі.” І Айцец наш нябесны ведаў, што людзі ня здольныя знайсьці выйсьце самастойна, таму й сказаныя словы Сынам Ягоным Госпадам Яўгушуа Месіям у “Дабравесьці ад Яна” 3:16: «Бо Ўлгім Яўгу так любіў сьвет, што Ён аддаў Свайго адзінага ад Сябе Сына, каб хто-колечы верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае».

І гэтыя словы зьдзейсьненыя. Вось як напісана ў “Пасланьні да Габрэяў” 10:12-14: “А Ён, аддаўшы адну ахвяру за грахі назаўсёды, сеў справа ад Улгіма Яўгу, чакаючы з таго часу пакуль Яго ворагі ня будуць зробленыя падножжам ног Ягоных. Бо аднім ахвяраваньнем Ён назаўсёды удасканаліў тых, хто асьвечаны.”

Дык гэта ёсьць ня проста добрая навіна, гэта ёсьць самая лепшая навіна ад часоў стварэньня чалавека. Кожны, хто прыме Яўгушуа Месію сваім асабістым Збаўцам, і будзе шчыра лічыць, што за яго асабістыя грахі Месія Яўгушуа, ня маючы ніякага грэху, заплаціў Сваім жыцьцём на Кальварыі, будзе збаўлены ад усіх грахоў поўнасьцю й атрымае жыцьцё вечнае. І каб ня збочыцца з гэтага накірунку, вывучайма Біблію, якая ёсьць інструкцыяй для добрага жыцьця.

Дык ці ёсьць навіна лепшая за гэтую?


Пакайцеся й збавіцеся

Жыцьцё вечнае. Жыцьцё ня вечнае. Компас жыцьця. Як жыць.

Сьвяты Дух (Рукха хол-Ходшуа)