вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

МУДРАСЬЦЬ

“Я, мудрасьць пражываю з разважнасьцю й знаходжу веды дзеяў я абачлівасьцю. Страх перад Яўгу Ўлгімам ёсьць нянавісьцю да благасьці. Я ненавіджу празьмерны гонар, дрэнныя паводзіны й вусны наперакор. Я валодаю радай і здатнасьцю; я маю разуменьне й сілу. .. Хто прапускае мяне, той той сам сабе шкодзіць, хто ненавідзіць мяне - любіць сьмерць” (Прыпавесьці 8:12-14, 36).

“Адкуль прыходзіць мудрасьць? І дзе месьціцца разуменьне? Яна схаваная ад вачэй усяго жывога й прыхавана ад птушак нябесных. Царства мёртвых і сьмерць кажуць: “Мы чулі чуткі пра яе сваімі вушамі”. Але Ўлгім Яўгу разумее шлях да яе й Ён ведае месца яе, бо Ён глядзіць да краёў зямлі й бачыць усё пад нябёсамі, каб вызначыць ветру моц, Ён мераў ваду мераю. Калі Ён вызначыў парадак дажджу й даў сьцежку грамавое маланцы, тады Ён бачыў яе й ацаніў яе. Ён заснаваў яе й дасьледаваў яе да канца. І Ён сказаў чалавеку: «Глядзі, страх перад Госпадам ёсьць мудрасьцю, і адыход ад благасьці ёсьць разуменьнем»” (Ёва 28:20-28).

“Калі каму з вас не стае мудрасьці, хай ён просіць Улгіма Яўгу, які дае ўсім людзям свабодна й без дакораў. І будзе дадзена яму. Але хай ён просіць зь вераю й не вагаецца. Бо, хто вагаецца, той, як хваля на моры, якую вецер гоніць і распырсківае. Хай ня думае такі чалавек, што ён атрымае штосьці ад Госпада. Чалавек двудушны няўстойлівы на ўсіх шляхох сваіх” (Яакоба 1:5-8).

"Мудрасьць крычыць звонку. Яна ўзвышае свой голас на плошчах і вуліцах. Яна крычыць на людных месцах і на сходах людзей. У горадзе яна гучна мовіць свае словы, кажучы: "Дакуль вы, прасьцякі будзеце любіць прастату? І кпіўцы будуць цешыцца ў сваіх кпінах, а дурні будуць ненавідзець веды? Павярнецеся да маіх папрокаў - глядзеце, я вылью мой дух на вас, я зраблю вядомымі мае словы да вас.

Вось я клікала, а вы не хацелі слухаць. Я падавала руку сваю, а ніхто не заўважыў. І для вас усе мае парады ёсьць нічым, і мае папрокі былі б нішто таксама. Я пэўна буду сьмяяцца з вашай бяды. Я буду насьміхацца, калі прыйдзе страх ваш. А калі ваш страх прыйдзе, як спустошанасьць і вашае зьнішчэньне прыйдзе, як сьмерць, калі гора й пакуты прыйдуць на вас.

Тады яны паклічуць мяне, а я не адклікнуся. Яны будуць шукать мяне зранку, але ня знойдуць мяне. Бо як яны ненавідзелі веды й не хацелі баяцца Яўгу Ўлгіма, яны ня будуць з маёй нарады, яны пагарджалі ўсімі маімі папрокамі. Таму яны будуць есьці плады сваіх уласных шляхоў, і будуць поўныя сваімі ўласнымі распрацоўкамі. Бо адварот ад простага заб'е іх, а росквіт дурняў зьнішчыць іх. А хто-колечы прыслухаецца да мяне, той будзе пражываць бясьпечна, той будзе спакойны ад страху перад благасьцю”" (Прыпавесьці 1:20-33).

Мудрасьць апраўдваецца яе дзеямі” (Мацьвея 11:19).

Мудрасьць апраўдваецца ўсімі яе дзецьмі” (Лукі 7:35).