вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

ДАРЫ Й ПЛАДЫ СЬВЯТОГА ДУХА

"Але кожнаму з нас даецца бацькоўская любоў па меры дара Месіі Яўгушуа. .. І Ён даў дар быць каму апосталамі, каму прарокамі, каму эвангелістамі, каму пастарамі й настаўнікамі для ўдасканаленьня сьвятых, для працы служэньня, для будаваньня цела йнстытуціі Месіі Яўгушуа" (Эфесцаў 4:7, 11-12).

"Бо як мы маем шмат членаў у адным целе, і ўсе члены маюць не адно й тое самае прызначэньне, так і мы, якіх шмат, ёсьць целам адной інстытуцыі ў Месіі Яўгушуа, і кожны ёсьць членам адзін аднаго. Тады маючы дары, якія адрозьніваюцца адпаведна дадзенай нам бацькоўскай любові, калі гэта прароцтва, давйце прарочыць прапарцыйна веры; ці служэньне, давайце абслугоўваць нашае служэньне; ці той, хто навучае - навучэньне; ці той, хто заклікае - казаньні; той, хто дае - хай ён гэта робіць з дабрадушнасьцю; той, хто кіруе - з стараннасьцю; той, хто выяўляе міласьць - з задавальненьем" (Рымлянаў 12:4-8).

“Цяпер браты, што тычыцца духоўных дароў, я б не хацеў, каб вы былі нявуцкія. .. Ёсьць разнастайнасьць дароў, а Дух той самы. І ёсьць разнастайнасьць служэньняў, а Гасподзь той самы. І ёсьць разнастайнасьць дзеяньняў, а Ўлгім той самы, які вырабляе ўсё ва ўсім. Але праява Духу даецца кожнаму чалавеку, каб карыстацца з усяго. Сапраўды аднаму даецца Духам слова мудрасьці, іншаму тым жа Духам слова ведаў, іншаму тым жа Духам вера, іншаму тым жа Духам дары ацаленьня, іншаму вырабленьне цудаў, іншаму прароцтва, іншаму распазнаваньне духаў, іншаму разнастайнасьць моваў, іншаму тлумачэньне моваў. Але ўсё гэта вырабляе адзін і той жа самы Дух, разьмяркоўваючы кожнаму асабіста па Сваёй волі” (1 Карыньцянаў 12:1, 4-11).

Плады Духа: любоў, радасьць, мір (адзінства, згода й гармонія), доўгацярплівасьць, спагадлівасьць, дабрыня, вера, далікатнасьць, стрыманасьць - супраць гэтага няма закону. І тыя, хто належаць Месіі Яўгушуа, укрыжавалі плоць (сваю) зь яе прыхільнасьцямі й прагамі” (Галятаў 5:22-24).

Такім чынам дары й плады Сьвятога Духа нам дадзеныя для служэньня Яму. "Бо, нават, Сын Чалавечы не зьявіўся, каб Яму служілі, а каб служыць і аддаць Сваё жыцьцё выкупам за многіх" (Марка 10:45).