вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

БАНК АБЯЦАНЬНЯЎ ЯЎГУ ЎЛГІМА

Абяцаньні
"Цяпер глядзеце, сёньня я зьбіраюся пайсьці па ўсёй зямлі й вы ведаеце ўсім сэрцам вашым і ўсёю душою вашай, што ні адно Слова з усіх добрых Словаў, якія Яўгу, ваш Улгім, мовіў датычна вас, не правалілася. Усе выкананыя для вас, ні адно зь іх не правалілася" (Яўгушуа сына Нуна 23:14).

“Шымон Пётра, раб (δουλος/доўлос) і апостал Яўгушуа Месіі, тым, хто здабыў такога ж самага кшталту каштоўную веру, як нашая, у праведнасьці нашага Малхіýла й Збаўцы Яўгушуа Месіі, хай вам будзе памножаныя бацькоўская любоў і мір (адзінства, згода й гармонія) празь веданьне Ўлгіма Яўгу й Яўгушуа Месію, Госпада нашага адпаведна, як Яго сьвятая звышздольнасьць (δυνάμεως/дунамеос) надала нам усё, што мае дачыненьне да жыцьця й піетэту, празь веданьне Таго, хто паклікаў нас да славы й цноты, якімі даюцца нам празьмерна вялікія й каштоўныя абяцаньні, каб празь іх вы маглі б стаць удзельнікамі Ўлгімнай натуры, унікнуўшы псаваньня, якое існуе ў сьвеце праз прагу” (2 Пётры 1:1-4).

Падарунак Сьвятога Духа
“Пакайцеся кожны з вас і будзьце бапцізеныя ў Імя Яўгушуа Месіі дзеля вызваленьня ад сплаты за грэх, і вы атрымаеце дар Сьвятога Духа. Бо гэтае абяцаньне вам і дзецям вашым і ўсім, хто далёка, якраз усім, каго наш Улгім Яўгу пакліча” (Дзеі 2:38-39).

Мой народ
«Яны будуць Маім народам, а Я буду іхнім Улгімам. Я дам ім адзінае сэрца й адзіны шлях, каб яны маглі баяцца Мяне заўсёды, ім на дабро й дзецям іхнім пасьля іх. І Я зраблю зь імі вечнае пагадненьне, каб Я не адвярнуўся ад іх рабіць ім дабро, але Я пакладу страх перада Мною ў сэрца іхняе, каб яны не адыйшлі ад Мяне» (Ераміі 32:38-40).

Жыцьцё вечнае
“А што да вас, хай жыве ў вас тое, што вы чулі спачатку (дактрыну пра Айца й Сына). Калі тое, што вы чулі спачатку застанецца ў вас, тады вы таксама працягняце заставацца ў Сыне й у Айцы. І гэта ёсьць абяцаньнем, якое Ён абяцаў нам, якраз жыцьцё вечнае” (1 Яна 2:24-25).

Шлях жыцьця
"Бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле й не дазволіш сьвятому Свайму ўбачыць псаваньне. Ты мне пакажаш шлях жыцьця. У Тваёй прысутнасьці радасьць поўная, і прыемнасьці каля Тваёй правай рукі - заўсёды" (Псальма 16:10-11).

«Бо Я ведаю намеры, якія Я маю да вас, - кажа Яўгу Ўлгім, - намеры міру (שָׁלוֹם/шалом), а не благасьці (לְרָעָה/ра), каб даць вам чаканы канец (бабілёнскага палону). Тады вы паклічаце мяне, і пойдзеце й памоліцеся Мне, і Я буду слухаць вас. І вы будзеце шукаць Мяне й знойдзеце Мяне, калі шукаць будзеце ўсім сэрцам сваім» (Ераміі 29:11-13).

Шлях
«Я правяду сьляпых па шляху, які яны ня ведалі й буду весьці іх па хадох, зь якімі яны не знаёмыя. Я зраблю цемру сьвятлом перад імі й крывоя простым. Гэта Я зраблю ім і не пакіну іх» (Ісаі 42:16).

Збавеньне
“І адбудзецца, што хто-колечы закліча Імя Яўгу Ўлгіма, будзе збаўлены, бо на гары Цыён (Сіён) і ў Ерусалеме будзе збавеньне, як Яўгу Ўлгім сказаў, і сярод рэшткаў (хто выжыў), якіх Яўгу Ўлгім пакліча” (Ёіля 2:32).

Ён вас узвысіць
“Падпарадкуйцеся Ўлгіму Яўгу, супраціўцеся д’яблу, і ён уцячэ ад вас. Цягнецеся бліжэй да Ўлгіма Яўгу, і Ён падцягнецца бліжей да вас. Адмыйце рукі вашыя, грэшнікі, і ачысьціце сэрцы вашыя, падвоеныя асобы. Будзьце няшчасныя, смуткуйце й плачце. Зьмянеце ваш сьмех на смутак і вашую радасьць на цяжар. Улагодзьце сябе ў вачох Госпада, і Ён вас узвысіць” (Яакоба 4:7-10).

Вы зь Ім не пасароміцеся
“Няхай ні адзін з тых, хто чакае Цябе, не пасароміцца. Хай пасаромяцца тыя, хто парушаюць мараль без прычыны" (Псальма 25:3). "Гляньце на Яго й зазьзяйце, каб твары вашыя ня былі засмучаныя" (Псальма 34:5).

Мы будзем замірыныя зь Улгімам Яўгу празь Месію Яўгушуа
“Бо калі мы былі яшчэ нямоглымі, у вызначаны час, Месія Яўгушуа памёр за тых, хто Ўлгіма Яўгу не шануе. Бо наўрад ці хто памрэ за праведнага чалавека, хаця за добрага чалавека нехта якраз і наважыцца памерці. Але Ўлгім Яўгу сьведчыць нам пра Сваю любоў да нас тым, што пакуль мы былі яшче грэшнікамі Месія Яўгушуа памёр за нас. І больш за тое, цяпер будучы апраўданымі Яго Крывёю, Ім мы будзем збавёныя ад гневу. Бо будучы ворагамі, мы былі замірыныя з Улгімам Яўгу праз сьмерць Яго Сына, дык тым болей, будучы замірынымі, мы будзем збавёныя Яго жыцьцём. І ня толькі гэта, мы таксама радуемся ва Ўлгіме Яўгу праз Госпада нашага Яўгушуа Месію, празь якога мы ўжо атрымалі замірэньне” (Рымлянаў 5:6-11).

Ён будзе штодзённа дараваць грахі
“Калі мы спавядаем грахі нашыя, Ён верны й справядлівы, каб дараваць нам грахі нашыя й ачысьціць нас ад кожнае няправеднасьці” (1 Яна 1:9).

Ён будзе працягла прысутнічаць у нашым жыцьці
«Я ніколі не пакіну цябе й не адракуся ад цябе» (Габрэяў 13:5).

“Але цяпер так кажа Яўгу Ўлгім, які стварыў цябе, Яакобе, і Той, хто сфармаваў цябе, Ісраэле: «Ня бойся, бо Я выкупіў цябе, Я паклікаў цябе тваім імём. Ты Мой. Калі ты будзеш праходзіць праз воды, Я буду с табою, і праз рэкі - яны не патопяць цябе. Калі ты будзеш праходзіць праз агонь, ты не апячэсься, і полымя не апаліць цябе. Бо Я, Яўгу, твой Улгім, Сьвяты Ісраэля, твой Збаўца. Я аддаў Егіпет выкупам за цябе, Этыёпію й Шебу за цябе»” (Ісаі 43:1-3).

“Але Ўлгім усёй бацькоўскай любові, які паклікаў нас у Сваю вечную славу празь Яўгушуа Месію, пасьля таго, як вы пацерпіце трохі, Сам удасканаліць вас, сьцьвердзіць вас, умацуе вас і дасьць вам падмурак” (1 Пётры 5:10).

“Бо гэта Ўлгім Яўгу працуе ў вас, стаўшы прычынай і жаданьня й дзеяньня вашага дзеля прыемнасьці Яму” (Піліпцаў 2:13).

Мы будзем мець Сьвятога Духа
«Я буду маліць Айца й Ён дасьць вам іншага Памагатага (Παράκλητον/Параклетон), каб Ён мог жыць з вамі вечна» (Яна 14:16).

Мы будзем мець Яго сілу
«Ты, каго Я ўзяў ад канцоў зямлі, і паклікаў цябе ад галоўнага чалавека твайго, і сказаў табе - ты ёсьць слугою Маім. Я выбраў цябе й не адхілю цябе. Ты ня бойся, бо Я з табою. Не палохайся, бо Я твой Улгім Яўгу. Я ўмацую цябе, і Я дапамагу табе, і Я падтрымаю цябе праваю рукою маёй праведнасьці» (Ісаі 41:9-10).

Ён задаволіць нашыя штодзённыя патрэбы
«Таму ня будзьце ў непакоі, кажучы: што нам есьці, ці што нам піць, ці на якія грошы нам апрануцца? (Бо ўсё гэта негабрэі шукаюць) бо ваш Айцец Нябесны ведае, што вы ў нястачы ўсяго гэтага» (Мацьвея 6:31-32).

Ён адкажа на малітвы
“І вось якую ўпэўненасьць мы маем у Ім: калі мы што просім па воле Ягонай, Ён чуе нас. І калі Мы ведаем, што Ён чуе нас, дык што б мы не папрасілі, мы ведаем, што мы маем тое, што прасілі ад Яго” (1 Яна 5:14-15).

Ён будзе дзейнічаць на нашую карысьць
“Бо ад пачатку сьвету людзі ня чулі, ні ўспрымалі вухам, ні бачылі вокам ніякага Улгіма, акрамя Цябе, які дзейнічае дзеля таго, хто чакае Яго” (Ісаі 64:4).

Ён не адмовіць нічога добрага
“Бо Яўгу Ўлгім ёсьць сонцам і шчытом. Улгім Яўгу дае бацькоўскую любоў і славу. Ён ня ўстрымае добрага ад тых, хто жыве сумленна” (Псальма 84:11).

Ён зробіць нас пасьпяховымі
“Няхай будзе дабром асьвячоны Яўгу Ўлгім, які штодня надзяляе нас карысьцю, Улгім нашага збавеньня” (Псальма 68:19).

Ён зробіць абмяжаваньні нашім выпрабаваньням
“Няма спакусы, што захапіла вас, іншай, акрамя, як звычайнай чалавеку. Але Ўлгім Яўгу верны. Ён не пацерпіць, каб вы спакушаліся больш, чым можаце, а разам з спакусаю забясьпечыць і выйсьце, каб вы былі здольныя выцярпець яе” (1 Карыньцянаў 10:13).

Ён суцешыць нас у турбоце
“Няхай дабром будзе асьвячоны Ўлгім і Айцец нашага Госпада Яўгушуа Месіі, Айцец міласьцяў і Ўлгім ўсякага суцяшэньня. Які суцяшае нас ва ўсіх нашых няшчасьцях, каб мы змаглі суцешыць тых, хто хоць у якой турбоце, суцяшэньнем ад Улгіма Яўгу, якім мы суцешылі сябе” (2 Карыньцянаў 1:3-4).

Ён дасьць нам мудрасьць
“Калі каму з вас не стае мудрасьці, хай ён просіць Улгіма Яўгу, які дае ўсім людзям проста й без дакораў. І будзе дадзена яму” (Яакоба 1:5).

Ён дасьць нам задавальненьне жыцьцём
«Прыходзьце да Мяне, усе, хто цяжка працуе й моцна абцяжараны, і Я дам вам супакой (ад усяго). Вазьмеце ярмо Маё на сябе й навучэцеся ад Мяне, бо Я лагодны й сьціплы ў серцы, і вы знойдзеце душам вашым супакой. Бо Маё ярмо прыемнае й Мой цяжар лёгкі» (Мацьвея 11:28-30).

Ён дасьць нам мір (адзінства, згоду й гармонію)
“Вельмі радуйцеся ў Госпадзе заўсёды. І зноў кажу: вельмі радуйцеся. Хай далікатнасьць вашая будзе вядома ўсім людзям. Госпад блізка. Непакойцеся нічым, але ж ва ўсім праз малітву й умольваньне з удзячнасьцю хай звароты вашыя будуць вядомыя Ўлгіму Яўгу. І мір ад Улгіма Яўгу, які абмінае усялякае разуменьне, ахавае вашыя сэрцы й галовы у Месіі Яўгушуа” (Піліпцаў 4:4-7)

Ён пагодзіцца задаволіць просьбы сэрца
“Цешся ў Яўгу Ўлгіме, і просьбы сэрца твайго Ён задаволіць” (Псальма 37:4).

"Ён выканае жаданьне тых, хто баіцца Яго" (Псальма 145:19).

Ён дасьць дапамогу падчас нягодаў
“Улгім Яўгу ёсьць прытулкам нашым і сілаю, самай наяўнай дапамогай у турбоце. Таму мы не забаімся, нават калі зямля затрасецца й горы будуць валіцца ў сярэдзіну мора, нават калі воды яго будуць раўсьці й штарміць і горы будуць трасьціся ад іх надзіманьня” (Псальма 46:1-3).

Ён дасьць накірунак для нашага жыцьця
“Я буду настаўляць цябе й навучаць цябе на шляху, па якім ты мусіш ісьці. Вокам Маім Я буду павадыром табе” (Псальма 32:8).

Ён дасьць ацаленьне падчас хваробы
“Душа мая, асьвяці Яўгу Ўлгіма дабром. Усё, што ўнутры мяне, асьвяці дабром Яго Сьвятое Імя. Душа мая, асьвяці Яўгу Ўлгіма дабром, і не забывай усе ўзнагароды Ягоныя; Які даруе ўсе твае беззаконьні; Які ацаляе ўсе твае хваробы; Які выкупляе жыцьцё тваё ад магілы; Які карануе цябе любазычлівасьцю й спачуваньнем; Які задавальняе жаданьні твае так, што твая маладосьць аднаўляецца, як у арла” (Псальма 103:1-5)

Мы будзем квітнець і прыносіць плады ў сталым веку
“Праведны будзе квітнець, як пальма, будзе расьці, як кедр у Лібане. Тыя, хто будуць пасаджаныя ў Доме Яўгу, на падворках нашага Ўлгіма, квітнець будуць. Яны й у сталым веку плады будуць прыносіць і будуць сакавітыя й квітнеючыя, каб заявіць, што сумленны Яўгу Ўлгім, мая цьвярдыня, і няма ў Ім ніякае няправеднасьці” (Псальма 92:12-15).

Нішто ня зможа адзьдзяліць нас ад любові Яўгу Ўлгіма
“Бо я перакананы, што ні сьмерць, ні жыцьцё, ні анёлы, ні кіраўнікі, ні ўлады, ні што існуе, ні што зьявіцца, ні вышыня, ні глыбіня, ні якое іншае стварэньне ня будуць здольныя адзьдзяліць нас ад любові Ўлгіма Яўгу, якая ў Месіі Яўгушуа, нашым Госпадзе” (Рымлянаў 8:38-39).

Мы будзем мець вечную бясьпеку
«Мае авечкі чуюць мой голас, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною, і Я даю ім жыцьцё вечнае, і яны ніколі не загінуць, і ніякі чалавек ня вырве іх з рукі Маёй» (Яна 10:27).

Мы будзем жыць у нябёсах
«Хай сэрца вашае не турбуецца. Вы верыце ва Ўлгіма Яўгу й, таксама, верце ў Мяне. У доме Айца Майго месцаў для жыхарства шмат, а калі б ня так, Я б сказаў вам: Я пайду падрыхтаваць месца для вас. І калі я пайду й падрыхтую месца для вас, Я прыйду зноў і прыму вас да Сябе. Каб там дзе Я, там і вы былі таксама» (Яна 14:1-3).