вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

АДКРЫЦЬЦЁ

Тым, хто прыняў Яўгушуа Месію сваім асабістым Збаўцам, які заплаціў за яго грахі Сваёю Крывёю, менавіта тым адкрываецца новае жыцьцё й гэта пачатак жыцьця вечнага.

“Цяпер Таму, хто ва ўладзе ўсталяваць вас адпаведна майму Дабравесьцю й казаньню Яўгушуа Месіі, адпаведна адкрыцьцю таямніцы, якая патаемна захоўвалася ад пачатку сьвету, але цяпер зроблена яўнай і празь Пісаньне прарокаў адпаведна загаду вечнага Ўлгіма Яўгу зроблена вядомай усім народам на паслухмянасьць у веры, адзінаму мудраму Ўлгіму Яўгу, хай будзе слава празь Яўгушуа Месію навечна. Амнаў” (Рымлянаў 16:25-27).

“Таму я таксама, пасьля як пачуў пра вашую веру ў Госпада Яўгушуа Месію й любоў да ўсіх сьвятых, не спыняюся дзякаваць за вас, узгадваючы вас у сваіх малітвах. Каб Улгім нашага Госпада Яўгушуа Месіі, Айцец славы, мог даць вам духа мудрасьці й адкрыцьця ў веданьні Яго, праліўшы сьвятло ў вочы вашага сэрца й розуму.

Каб вы маглі ведаць, што гэта за надзея Яго пакліканьня й якія багацьці славы Яго спадчыны ў сьвятых, і якая бязьмерная веліч Яго звышздольнасьці (δυνάμεως/дунамеос) да нас, хто верыць, адпаведна дзеяньню магутнасьці Яго сілы, якою Ён працаваў у Месіі Яўгушуа, падняўшы Яго зь мёртвых і пасадзіўшы Яго справа каля Сябе ў нябесным сьвеце, нашмат вышэй усялякага начальства, і аўтарытэту, і здольнасьці (δυνάμεως/дунамеос), і валадарства, і кожнага імя, названага ня толькі ў гэтым сьвеце, а й у тым, што йдзе.

І Ён паклаў УСЁ ў пад ногі Ягоныя, і даў Яму быць галавою над УСІМ дзеля Дома Яўгу Ўлгіма, які ёсьць целам Ягонай інстытуцыі, Ягонай камплектнасьцю, якая напаўняе ЎСЁ ва ЎСІМ” (Эфесцаў 1:15-23).

“Таму падрыхтуйце свой розум да дзеяў, будзьце сур'ёзныя й цалкам спадзявайцеся на бацькоўскую любоў, якая зьяўляецца вам падчас адкрыцьця Яўгушуа Месіі” (1 Пётры 1:13).

“Каб я ня быў узьнесены звыш меры праз багацьце адкрыцьцяў, мне дадзена церне ў цела, пасланьнік Сатаны, каб біць мяне, каб я ня быў узьнесяны звыш меры” (2 Карыньцянаў 12:7).

Адкрыцьцё: «Я павяду сьляпых па шляху, які яны ня ведалі, і буду весьці іх па хадох, зь якімі яны не знаёмыя. Я ЗРАБЛЮ ЦЕМРУ СЬВЯТЛОМ ПЕРАД ІМІ Й КРЫВОЯ ПРОСТЫМ. Гэта я зраблю ім і не пакіну іх» (Ісаі 42:16).

Адкрыцьцё: “Калі хто будзе ў Месіі Яўгушуа, дык ён новае стварэньне. Старое сыйшло. Глядзі, усё стала новае” (2 Карыньцянаў 5:17).

«Глядзі старое сышло й Я абвяшчаю новае. Пакуль яно раптам адкрыецца, Я ўжо кажу вам пра яго» (Ісаі 42:9).

Адкрыцьцё: «Не ўзгадвайце мінулае й не лічэцеся з старым. Глядзеце, Я раблю новае, зараз яно народзіцца. Вы, што, ня ведалі гэтага? Я нават зраблю дарогу ў дзікай мясьціне й рэкі ў пустыне. Ушануюць Мяне зьверы польныя, драконы й совы, бо Я даў ваду ў дзікай мясьціне й рэкі ў пустыні, каб даць піць народу Майму, выбраным Маім. Гэты народ Я сфармаваў для Сябе. Яны пакажуць надалей славу Маю» (Ісаі 43:18-21).

Адкрыцьцё: “Чаму ты кажаш, Яакобе, і мовіш, Ісраэле: “Мой шлях схаваны ад Яўгу і ад Улгіма, і мая спрвядлівасьць абмінула мяне?” Хіба ты ня ведаў? Хіба ты ня чуў, што Ўлгім, вечны Яўгу, Стваральнік канцоў зямлі, ня млее й не стамляецца? І няма як дасьледаваць Яго разуменьне. Ён дае здольнасьць самлеламу, і падымае сілы ў каго няма моцы. Нават маладыя самлеюць і стомяцца, і маладыя людзі моцна абломяцца. А тыя, хто чакаюць Яўгу Ўлгіма, адновяць сілы свае. Яны падымуцца крыламі, як арлы, яны пабягуць і не стомяцца й яны пойдуць і не самлеюць” (Ісаі 40:27-31).

“Хай дабром будзе асьвячоны Ўлгім Яўгу і Айцец нашага Госпада Малкхіула Яўгушуа Месіі, які адпаведна Яго шчодрай міласьці спарадзіў нас зноў да жывое надзеі ўваскрэсеньнем Яўгушуа Месіі зь мёртвых да спадчыны непсуемай і неапаганенай, якая ня блякне, зарэзерваванай на нябёсах для вас, які захаваны звышздольнасьцю (δύναμις/дунаміс) Ўлгіма Яўгу празь веру на збавеньне, гатовы быць адкрытым ў апошні час” (1 Пётры 1:3-5).

Адпаведнасьць вобразу Яўгушуа Месіі

Дары й плады Святога Духа

Банк абяцаньняў Яўгу Ўлгіма

Мудрасьць