вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

СПАДЗЯВАНАЕ

Спадзявайся на Яўгу Ўлгіма, і рабі дабро, так ты будзеш жыць на зямлі й будзеш сапраўды накормлены. Май асалоду ў Яўгу Ўлгіме й Ён дасьць табе жаданьні сэрца твайго. Зрабі свой шлях да Яўгу Ўлгіма і спадзявайся на Яго й Ён зьдзейсьніць яго. І Ён народзіць тваю праведнасьць, як сьвятло; і справядлівасьць тваю, як поўдзень” (Псальма 37:3-6).

“Той, хто пражывае ў прытулку Найвышэйшага, будзе заставацца ў засені Ўсемагутнага. Ён скажа Яўгу: “Ты мой прытулак і мая фартэцыя, мой Улгіме! Я буду давяраць Яму з надзеяю” (Псальма 91:1-2).

Спадзяваньне: “Душа мая, ты чакай толькі Ўлгіма Яўгу, бо ад Яго надзея мая. Толькі Ён цьвярдыня мая й збавеньне маё. Ён абарона мая. Не пахіснуць мяне! Ва Ўлгіме Яўгу збавеньне маё й слава мая. Ва Ўлгіме Яўгу цвярдыня сілы маёй і прытулак мой. Людзі, давярайце Яму з надзеяю заўсёды, адкрывайце перад Ім сэрцы вашыя, бо Ўлгім Яўгу ёсьць прытулкам для нас” (Псальма 62:5-8).

“Таму падпярэзаўшы сьцёгны вашага розуму, будучы здаровыя розумам цалкам спадзявайцеся на бацькоўскую любоў, якая будзе дадзеная вам падчас адкрыцьця Яўгушуа Месіі” (1 Пётры 1:13).

“Лепей мець прытулак у Яўгу Ўлгіме, чым давяраць з надзеяй на чалавека. Лепей схавацца ў Яўгу Ўлгіма, чым давяраць з надзеяй на ўладароў” (Псальма 118:8-9).

“Калі я забаюся, я даверуся Табе з надзеяю. Улгіму Яўгу, чыё слова я хвалю, Улгіму Яўгу я давяраю з надзеяю. Я не забаюся таго, што можа мне зрабіць чалавек” (Псальма 56:3-4).

“Захавай мяне, Улгіме Яўгу, бо я давяраюся Табе” (Псальма 16:1).

“І мы мелі прысуд сьмерці ў сабе такі, што мы ўжо не маглі спадзявацца на сябе, а толькі на Ўлгіма Яўгу, які падымае мёртвых, які збавіў нас ад такой вялікай рызыкі сьмерці, і цепер збаўляе, на якога мы спадзяемся, што Ён усё ж такі нас збавіць” (2 Карыньцянаў 1:9-10).

“Бо я лічу, што цярпеньні гэтага цяперашняга часу не параўнальныя з славаю, якая будзе адкрытая ў нас. Бо старанныя спадзяваньні стварэньня чакаюць выяўленьня сыноў Улгіма Яўгу. Бо стварэньне рабілася суб'ектам пыхі не ахвоча, а з прычыны Таго, хто скарыў яго ў надзеі, бо само стварэньне таксама будзе вызвалена ад повязяў псаваньня да слаўнай свабоды дзяцей Улгіма Яўгу.

Бо мы ведаем, што ўсё стварэньне разам стогне, і з мучэньнем працуе ў болі дагэтуль. І ня толькі яны, але й мы таксама, хто мае першыя плады Духа, якраз мы самыя стогнем унутры сябе, чакаючы ўсынаўленьня, гэта значыць адкупленьне цела нашага.

Бо мы збаўляліся праз надзею. Але надзея, якая бачная, ня ёсьць надзеяю, бо калі чалавек нешта бачыць, навошта яму на гэта спадзявацца? А калі мы спадзяемся на тое, што мы ня бачым, дык з цярплівасьцю гэтага чакаем” (Рымлянаў 8:18-25).

“Таму будучы апраўданымі вераю, мы маем мір з Улгімам Яўгу праз нашага Госпада Яўгушуа Месію, празь якога мы таксама маем вераю доступ у Яго бацькоўскую любоў, у якой мы стаім і славімся ў спадзяваньні славы Ўлгіма Яўгу” (Рымлянаў 5:1-2).