вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

ПСАЛЬМА 34



Ва ўсе часы я буду асьвячаць Яўгу Ўлгіма дабром.
Дыфірамбы Яму будуць на маіх вуснах безьперапынна.
Яўгу Ўлгімам будзе хваліцца душа мая, хай лагодныя чуюць і радуюцца.

Вялічайце Яўгу Ўлгіма з мною, і ўзносьма Імя Ягонае разам.
Я шукаў Яўгу Ўлгіма, і Ён адказваў мне, і збаўляў ад усіх маіх страхаў.
Гляньце на Яго, і зазьзяйце, каб твары вашыя ня былі засмучаныя.

Вось бядняк плачам крычаў, і Яўгу Ўлгім чуў яго, і збаўляў ад усіх турботаў ягоных.
Аточыць анёл Яўгу Ўлгіма тых, хто баіцца Яго, і збаўляць іх будзе.

Паспрабуйце, і ўбачыце, што Яўгу Ўлгім добры.
Асьвячоны дабром чалавек, які давярае Яму я надзеяю.
Бойцеся Яўгу Ўлгіма ўсе вы сьвятыя Ягоныя, бо ня маюць патрэбы тыя, хто баяцца Яго.

Маладыя львы галадаюць і церпяць нястачу.
А тыя, хто шукаюць Яўгу Ўлгіма, ня ў чым добрым ня маюць патрэбы.

Хадзеце дзеці, слухайце мяне. Я навучу вас баяцца Яўгу Ўлгіма.
Які чалавек не жадае жыцьця й ня любіць добрыя дні?
Дык трымай свой язык ад благасьці й свае вусны ад хітрасьці.
Адвярніся ад благасьці, рабі дабро, шукай міру, і імкніся да яго.

Вочы Яўгу Ўлгіма на праведных і вушы Ягоныя да плачу іхняга чуйныя,
але аблічча Яўгу Ўлгіма супраць тых, хто робіць благасьць, каб выкрэсьліць памяць пра іх на зямлі.

Праведныя плачам крычаць і Яўгу Ўлгім чуе й збаўляе йх ад пакутаў іхніх.
Яўгу Ўлгім блізкі да тых, у каго сэрца раскайнае, і разгубленых духам Ён ратуе.
Шмат пакутаў ў праведных, але ад усіх іх Яўгу Ўлгім збавіць.
Ён зьберагае ўсе косткі іхнія - ні адна зь іх ня будзе зламаная.

Благасьць забье згубных, і тыя, хто праведнасьць ненавідзяць, будуць пакараныя.

Яўгу Ўлгім выкупіць душы рабоў сваіх, і ні адзін з тых, хто давярае яму з надзеяю, ня будзе вінаваты.