вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

Псальма 29



Аддайце Яўгу, сыны Ўлгіма,
Аддайце Яўгу славу й сілу.
Аддайце Ягу славу дзеля Ймя Ягонага.
Пакланяйцеся Яўгу ў сьвятым убраньні.

Голас Яўгу над водамі,
Голас Яўгу Ўлгіма над водамі.
Улгім славы грукаціць,
Яўгу царуе над вялікімі водамі.

Голас Яўгу - гэта моц,
Голас Яўгу - гэта велічнасьць,
Голас Ягу ламае кедры,
Ушчэнт разьбівае Яўгу кедры лібанскія.

Ён прымушае Лібан скакаць, як цяля,
І Сыріон, як маладога дзікага быка.
Голас Яўгу расьсякае полымя агню,
І маланку ў небе рашчапляе.

Голас Яўгу віхруе пустыню,
Голас Яўгу віхруе пустыню Кадэш.
Голас Яўгу ў касуль выклікае роды
І лясы агаляе.

І ў храме Яго ўсё мовіць пра славу Яго
Яўгу Ўлгім сідзеў над патопам
І сідзець будзе Яўгу, як цар вечна.

Сілу дасьць Яўгу народу Свайму,
І мірам асьвяціць Свой народ Улгім Яўгу!