вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

ПСАЛЬМА 23



Яўгу Ўлгім ёсьць Пастухом маім. І мне ня трэба больш нічога.

Ён робіць, каб я жыў там, дзе трава зялёная.

Ён вядзе мяне каля водаў супакою.

Ён аднавіў душу маю.

Дзеля Яго Імя Ён увёў мяне ў шляхі праведнасьці.

Нават калі я мушу йсьці праз глыбокі яр сьмерці, благасьцяў я не забаюся, бо Ты з мною!
Твой кій і Тваё начыньне, гэта яны суцешылі мяне.

Ты стол падрыхтаваў перада мною на вачох маіх ворагаў.

Ты, намасьціў маю галаву алеем.

Чара мая, пераліваецца.

Дапэўна дабразычлівасьць Твая й вернасьць будуць ісьці за мною ўсе дні майго жыцьця,
І маё пражываньне ў Доме Яўгу Ўлгіма будзе заўсёды.