вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

ПСАЛЬМА 148



Аўлюль Яўгу! Аўлюль Яўгу!

Хвалеце Яўгу Ўлгіма зь нябёсаў.
Хвалеце Яго ў вышынях.

Выхваляйце Яго ўсе анёлы Ягоныя.
Выхваляйце Яго ўсе войскі Ягоныя.

Хвалеце Яго сонца й месяц.
Хвалеце Яго ўсе зоркі сьвятла.

Хвалеце Яго нябёсы нябёсаў і воды, што над нябёсамі.

Хай яны ўхваляць Імя Яўгу Ўлгіма,
Бо Ён казаў і яны рабіліся,
Ён загадваў і яны ствараліся.
Ён усталяваў іх назаўсёды, на векі вечныя.
Ён зрабіў загад, які не скасуецца.

Хвалеце Яўгу Ўлгіма зьмеі ад зямлі й усе глыбіні.

Агонь, град, сьнег, хмары, штармавы вецер - яны выконваюць Слова Ягонае.

Горы й усе ўзгоркі, древы плодныя й усе кедры,
Зьверы дзікія й быдла ўсякае, гады й птушкі крылатыя,
Цары зямныя й усе народы, уладары й усе судзьдзі зямлі,
Маладыя мужчыны й жанчыны, старыя й моладзь

Хай выхваляюць Імя Яўгу Ўлгіма, бо толькі Яго Імя недасяжна высокае,
Яго слава вышэй зямлі й нябёсаў і Ён узьнясе рог Свайго народу -
Хвалу ўсім сьвятым Ягоным, дзецям Ісраэля, народу, які цягнецца бліжэй да Яго.

Аўлюль Яўгу! Аўлюль Яўгу! Аўлюль Яўгу!