вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

ЯНА 15:1-17

«Я сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой - вінаградар.

Кожную галіну ўва Мне, якая не дае плоду, Ён адцінае,
і кожную галіну ўва Мне, якая дае плоду, Ён абразае, каб яна магла даць больш плоду.

Цяпер вы чыстыя праз Слова, якое Я прамовіў вам.
Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас.

Як галіна ня можа даць плоду ад самой сабе, хіба што застанецца на лазе,
таксама й вы ня зможаце, калі не застанецеся ўва Мне.

Я лаза, а вы галіны. Той, хто застанецца ўва Мне, а Я ў ім,
той прыносіць шмат плоду, бо безь Мяне вы ня можаце рабіць нічога.

Калі хто не застанецца ўва Мне ён адкідаецца, як галіна, і ссыхае,
а людзі іх зьбіраюць, кідаюць у агонь, і яны згараюць.

Калі вы застаецеся ўва Мне, а Мае Словы - у вас,
дык будзеце прасіць, што пажадаеце, і будзе вам.

Айцец Мой славіцца тым, што вы мусіце прынесьці шмат плоду,
і вы станеце Маімі вучнямі.

Як Айцец палюбіў Мяне, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў маёй любові.

Калі вы дбаеце пра загады Мае, застанецеся ў Маёй любові,
як Я трымаўся загадаў Айца Майго, і застаюся ў Яго любові.

Гэта Я сказаў вам, каб радасьць Мая магла застацца ў вас,
і каб вашая радасьць магла быць поўнай.

Вось Мой Загад, каб вы любілі адзін аднаго, як я любіў вас.

Ніхто ня мае больш вялікае любові, чым такая,
калі чалавек кладзе жыцьцё сваё за сяброў сваіх.

Вы сябры Мае, калі вы робіце тое, што Я загадваю вам.
Я больш не заву вас рабамі, бо раб ня ведае, што яго гаспадар робіць,
а Я заву вас сябрамі, бо ўсё, што Я чуў ад Айца Майго, Я паведаміў вам.

Ня вы выбралі Мяне, а Я выбраў вас і прызначыў вам,
каб вы пайшлі й прынесьлі плод, і каб ваш плод мусіў застацца,
каб што-колечы вы папрасілі ў Айца ў Маё Імя, Ён мог бы даць вам.

Вось гэта я загадваю вам, каб вы любілі адзін аднаго».