вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

РАЗУМЕНЬНЕ СЬВЯТОГА СЛОВА

“Ўсім сэрцам сваім давярай Яўгу Ўлгіму з надзеяю, і не схіляйся да свайго ўласнага разуменьня” (Прыпавесьці 3:5).

Разуменьне ёсьць крыніцай жыцьця таму, хто мае яго” (Прыпавесьці 16:22).

“Мы ведаем, што Сын Улгіма Яўгу з’явіўся й даў нам разуменьне, каб мы маглі ведаць Таго, хто сапраўдны. І мы ў Тым, хто сапраўдны, у Яго Сыне Яго, Яўгушуа Месіі. Ён ёсьць сапраўдным Улгімам і жыцьцём вечным” (1 Яна 5:20).

“Бо мы прапаведваем не сябе, а Месію Яўгушуа, Госпада, і сябе саміх, рабоў вашых дзеля Яўгушуа Месіі. Бо Ўлгім Яўгу, які загадаў сьвятлу зьзяць зь цемры зазьзяў у нашых сэрцах, каб даць сьвятло разуменьня славы Ўлгіма Яўгу ў абліччы Месіі Яўгушуа” (2 Карыньцянаў 4:5-6).

“Таму я таксама, пасьля як пачуў пра вашую веру ў Госпада Яўгушуа Месію й любоў да ўсіх сьвятых, не спыняюся дзякаваць за вас, калі узгадваю вас у сваіх малітвах. Каб Улгім нашага Госпада Яўгушуа Месіі, Айцец славы, мог даць вам духа мудрасьці й адкрыцьця ў веданьні Яго, праліўшы сьвятло ў вочы вашага сэрца і розуму. Каб вы даведаліся, што гэта за надзея Яго пакліканьня, і якія багацьці славы Яго спадчыны ў сьвятых, і якая бязьмерная веліч Яго звышздольнасьці (δυνάμεως/дунамеос) да нас, хто верыць, адпаведна дзеяньню магутнасьці Яго сілы, якою Ён працаваў у Месіі Яўгушуа, падняўшы Яго зь мёртвых і пасадзіўшы Яго справа каля Сябе ў нябесным сьвеце, нашмат вышэй усалякага начальства, і аўтарытэту, і здольнасьці (δυνάμεως/дунамеос), і панаваньня, і кожнага імя, названага ня толькі ў гэтым сьвеце, але й у тым, што ідзе. І Ён паклаў усё пад ногі Ягоныя й даў Яму быць галавою над усім дзеля Дома Яўгу Ўлгіма (эклезіі), які ёсьць целам Ягоным (духоўным), Ягонай камплектнасьцю, якая напаўняе ўсё ва ўсім” (Эфесцаў 1:15-23).

“Таму я прашу вас не разгубляйцеся ад маіх гаротаў за вас, якія ёсьць славаю вашаю. Я схіляю калені мае перад Айцом нашага Госпада Яўгушуа Месіі, ад якога ўся сям’я на небе й на зямлі названая, каб Ён мог даць вам адпаведна багацьцяў Яго Славы, здольнасьць узмацніцца Яго Духам ва ўнутранім чалавеку. Каб Месія Яўгушуа мог пражываць у сэрцах вашых вераю. Каб вы, будучы ўкаранёнымі й заснаванымі ў любові, маглі быць здольныя зразумець з усімі сьвятымі якая гэта шырыня, і даўжыня, і глыбіня, і вышыня; і ўспрыняць любоў Месіі Яўгушуа, якая абмінае веды. Каб вы маглі стаць целам цалкам напоўненым і перапоўненым Улгімам Яўгу” (Эфесцаў 3:13-19).