вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

ЛЮБОЎ БЯЗ ХОЦЬ ЯКІХ УМОВАЎ (бацькоўская)

“Нават калі я моўлю языкамі людзей і анёлаў, а ня маю любові (ἀγάπην/агапен) - я станаўлюся, як медзь, што раздаецца, ці талеркі, што бразгаюць. І, нават, калі я маю дар прароцтва й разумею усе таямніцы й ўсе веды, і, нават, калі я маю ўсю веру так, што я мог бы перасунуць горы, а ня маю любові - дык я ёсьць нічым. І, нават, калі я аддаю ўсю маю маёмасьць, і, калі я даю цела сваё на спаленьне, а ня маю любові - гэта не дае мне ніякай карысьці.

Любоў цярплівая й дабразычлівая.

Любоў не зайздросьціць.

Любоў не выхваляецца, не напышваецца, ня дзейнічае непрыстойна, не шукае свайго, ня лёгка правакуецца, не злапомная, ня радуецца зь няправеднасьці, а радуецца з праўды, усё пераносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, ўсё трывае.

Любоў ніколі ня згубіць моц. А ці будуць прароцтвы - яны скончацца, будуць мовы - яны памруць, будуць веды - яны адыйдуць.

Часткова мы сапраўды ведаем і часткова мы прарочым, але калі з’явіцца дасканалае, тады частковае стане нічым.

Калі я быў дзіцём, я размаўляў, як дзіцё, я думаў, як дзіцё, я разважаў, як дзіцё; але калі я стаў дарослым, я адкінуў дзіцячае.

На самой справе мы цяпер бачым праз мутнае шкло, а тады - твар-у-твар. Цяпер я ведаю часткова, а тады буду ведаць, як мяне ведаюць.

А пакуль што трымаюцца вера, надзея, любоў. Гэтыя тры. Але ж найвялікшая зь іх любоў” (1 Карыньцянаў 13).