вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

ПРАЯВЫ ЛЮБОВІ

“О, Госпадзе, вялікі й уразьлівы Ўлгіме Яўгу, Ты трымаеш Запавет і любазычлівасьць да тых, хто любіць Цябе й да тых, хто трымае Твае Загады” (Данііла 9:4).

“Той, хто ня любіць, ня ведае Ўлгіма Яўгу, бо Ўлгім Яўгу гэта ёсьць любоў” (1 Яна 4:8).

“Мы спазналі й паверылі любові, якую Ўлгім Яўгу мае да нас. Улгім Яўгу гэта ёсьць любоў, і хто пражывае ў любові, пражывае ва Ўлгіме Яўгу, і Ўлгім Яўгу ў ім” (1 Яна 4:16).

“Ніхто ніколі ня бачыў Улгіма Яўгу. Калі мы любім адзін аднаго, Улгім Яўгу застаецца ў нас, і Яго любоў удасканальваецца ў нас. Мы ведаем, што застаемся у Ім і Ён ў нас праз тое, што Ён даў нам Свой Дух” (1 Яна 4:12-13).

«Бо Ўлгім Яўгу так любіў сьвет, што Ён аддаў Свайго адзінага ад Сябе Сына, каб хто-колечы верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае» (Яна 3:16).

“Ніхто ня мае больш вялікае любові, чым такая, калі чалавек кладзе жыцьцё сваё за сяброў сваіх” (Яна 15:13).

«Той, хто мае Мае Загады й трымае іх, той любіць Мяне. І той, хто любіць Мяне, будзе любім Айцом Маім. І Я буду любіць яго й праяўляю Сябе яму». ... «Калі хто-колечы любіць Мяне, ён будзе трымаць Словы Мае, і Айцец Мой будзе любіць яго, і Мы з’явімся яму, і жытло Нашае зь Ім зробім. Той, хто ня любіць Мяне, не трымае Словы Мае. А Слова, якое вы чуеце не Маё, а Айца, які паслаў Мяне» (Яна 14:21, 23-24).

“Кожны, хто верыць, што Яўгушуа ёсьць Месіям, народжаны ад Улгіма Яўгу, і кожны, хто любіць Таго, хто нараджае, той любіць і народжанага ад Яго. Вось як мы ведаем, што мы любім дзяцей Улгіма Яўгу - калі мы любім Ўлгіма Яўгу й трымаем Яго Загады. Бо гэта й ёсьць любоў да Ўлгіма Яўгу, калі мы трымаем Яго Загады. А Яго Загады ня цяжкія. Бо ўсё, што народжанае ад Улгіма Яўгу, перамагае сьвет. І гэтая перамога, якая пераадольвае сьвет, і ёсьць нашай верай” (1 Яна 5:1-4).

“Калі праз правіннасьць аднаго, сьмерць панавала праз гэтага аднаго, дык тыя, хто атрымлівалі багацьце бацькоўскай любові й дар праведнасьці, значна болей будуць панаваць у жыцьці праз аднаго - Яўгушуа Месію” (Рымлянаў 5:17).

«У той дзень вы папросіце ў Маё Імя. І ня вам Я кажу, што Я буду ўпрошваць Айца ад вашага імя. Бо Сам Айцец любіць вас, бо вы палюбілі Мяне й паверылі, што Я з’явіўся ад Улгіма Яўгу» (Яна 16:26-27).

Любоў нашая ўдасканальваецца, каб мы маглі мець бязстрашную ўпэўненасьць на Дзень Суду, бо мы такія, як Ён ў гэтым сьвеце. У любові страху нямя, а дасканалая любоў адкідае страх, бо страх мае муку. Той, хто баіцца, ня дасканалы ў любові. Мы любім Яго, бо Ён першы нас палюбіў” (1 Яна 4:17-19).

“Калі Ўлгім Яўгу за нас, хто можа быць супраць нас? Ён, які не пашкадаваў Свайго ўласнага Сына, а аддаў Яго за нас усіх, дык як Ён таксама зь Ім не надасьць нам усяго дарам? Хто будзе вінаваціць выбранага Ўлгімам Яўгу? Улгім Яўгу адзіны апраўдвае. Хто той, што асуджае? Гэта Месія Яўгушуа, які памёр.
Так!
Бадай Той, хто падняты з мёртвых, хто каля правай рукі Ўлгіма Яўгу й хадайнічае за нас. Хто будзе адзьдзяляць нас ад любові Месіі Яўгушуа? Ці можа бяда, ці гора, ці перасьлед, ці голад, ці галеча, ці пагроза, ці меч? Як напісана “Дзеля Цябе нас забіваюць цэлы дзень, мы лічымся авечкамі на зарэз.
Не!
Ва ўсім гэтым мы больш, чым пераможцы, празь Яго, які любіў нас. Бо я перакананы, што ні сьмерць, ні жыцьцё, ні анёлы, ні кіраўнікі, ні, што існуе, ні, што з’явіцца, ні здольнасьці, ні вышыня, ні глыбіня, ні якое іншае стварэньне ня будзе здольнае адзьдзяліць нас ад любові Ўлгіма Яўгу, якая ў Месіі Яўгушуа, нашам Госпадзе” (Рымлянаў 8:31-39).

Любоў ня робіць шкоды блізкаму, бо любоў ёсьць выкананьнем Закону” (Рымлянаў 13:10).

«Яе грахі, якіх мноства, даравныя, бо яна любіць шмат, а каму даравана трошкі, тыя любяць трошкі» (Лукі 7:47).

“Улгім Яўгу працівіцца гордым, аднак дае бацькоўскую любоў сьціплым” (1 Пётры 5:5).

“Сапраўды Ён грэбуе пагардлівымі й дае бацькоўскую любоў цярплівым” (Прыпавесьці 3:34).

Любоў да людзей