вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

ІМПЕРАТЫВЫ

“Слухай, О, Ісраэле! Яўгу наш Улгім ёсьць адзіным Яўгу! Ты мусіш любіць Яўгу, твайго Ўлгіма, усім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёю, і ўсёю моцаю тваёю. І гэтыя словы, якія я загадваю табе ў гэты дзень мусяць быць у сэрцы тваем. І ты мусіш вучыць ім старанна дзяцей сваіх і размаўляць пра іх, калі ты сядзіш у доме сваім, і калі ты ідзеш па дарозе, і калі ты лажысься, і калі ты ўстаеш. І ты мусіш прывязаць іх у знак на руку сваю, і яны мусяць быць, як павязка, на ілбе тваім. І ты мусіш напісаць іх на слупох дома твайго й на брамах тваіх” (Другі закон 6:4-9).

“О, любеце Яўгу Ўлгіма, усе вы, сьвятыя Ягоныя. Бо Яўгу Ўлгім захоўвае верных і узнагароджвае гордых дзеячоў. Будзьце мужныя й Ён узмацніць сэрцы вашыя, усіх вас, хто мае надзею на Яўгу Ўлгіма” (Псальма 31:23-24).

“Настаўнік, які загад у Законе найвялікшы?” Яўгушуа Месія сказаў ім: «Ты мусіш любіць (αγαπήσεις/агапесеіс) Яўгу, Улгіма твайго, усім сэрцам тваім, усёю душою тваёю, усім розумам тваім. Гэта вялікі й першы Загад. Другі Загад падобны на гэты: ты мусіш любіць блізкага свайго, як самаго сябе. На гэтых двух Загадах вісіць весь Закон і Прарокі»” (Мацьвея 22:36-40).

«Новы Загад Я даю вам, каб вы любілі (ἀγαπᾶτε/агапате) адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любеце адзін аднаго» (Яна 13:34; 15:12,17).

“Цяпер я ўмольваю цябе, Курыя, не як новы загад табе пішу, а той што мы мелі ад пачатку, каб мы любілі адзін аднаго. І любоў ёсьць гэта: каб мы паводзілі сябе па Яго Загадах. Гэта Загад, які вы пачулі ад пачатку, каб у ім вы паводзілі сябе” (2 Яна 5-6).

“Ачысьціўшы душы вашыя да непрытворнай братэрскай любові ў паслухмянасьці праўдзе, любеце адзін аднаго ад чыстага сэрца, палка, нарадзіўшыся зноў не ад псуемага насеньня, а ад непсуемага, - праз Слова Ўлгіма Яўгу, якое жыве й застаецца. Бо ўсялякая плоць, як трава, і ўся слава яе, як квет травы. Трава жухне й квет яе ападае, але Слова Госпада застаецца навекі. Менавіта гэтае Слова дабравешчана вам” (1 Пятра 1:22-25).

“Калі нехта кажа: я люблю Ўлгіма Яўгу, а брата свайго ненавідзіць, ён хлус. Бо той, хто ня любіць свайго брата, якога ён бачыў, ня можа любіць Улгіма Яўгу, якога ён ня бачыў? І мы маем такі Загад ад Яго: «Той, хто любіць Улгіма Яўгу, мусіць любіць і брата свайго таксама»” (1 Яна 4:20-21).

“Мы ведаем, што мы перайшлі ад сьмерці да жыцьця, бо мы любім братоў нашых. Той, хто ня любіць брата свайго, той застаецца ў сьмерці. Хто-колечы ненавідзіць брата свайго, той ёсьць забойцам. А вы ведаеце, што ніякі забойца ня мае жыцьця вечнага, якое б пражывала ў ім. Мы так зразумелі любоў: як Ён паклаў Сваё жыцьцё за нас, так і мы мусім пакласьці жыцьцё нашае за братоў” (1 Яна 3:14-16).

“Таму будзьце пераймальнікамі Ўлгіма Яўгу, як любыя дзеці, і паводзьце сябе ў любові, як Месія Яўгушуа любіў нас і аддаў Сябе за нас, як прынашэньне й ахвяраваньне Ўлгіму Яўгу на прыемныя пахошчы” (Эфесцаў 5:1-2).

«Калі вы любіце тых, хто любіць вас, што гэта вам дае? Бо й грэшнікі любяць тых, хто іх любіць. Калі вы робіце дабро тым, хто робіць дабро вам, што гэта вам дае? Бо й грэшнікі робяць тое самае. І калі вы пазычаеце тым, ад каго вы спадзяецеся атрымаць, што гэта вам дае? Бо й грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб столькі ж атрымаць. А вы любеце ворагаў сваіх і рабеце дабро, і пазычайце безнадзейна, і вашая ўзнагарода будзе вялікая, і вы будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён добры да няўдзячных і да благіх. Таму будзьце міласьцівыя, таксама як Айцец ваш міласьцівы» (Лукі 6:32-36).

«Любеце ворагаў сваіх, малецеся за тых, хто перасьледуе вас, асьвячайце дабром тых, хто кляне вас, рабеце дабро, тым, хто выкарыстоўвае вас і ненавідзіць вас. Каб вы маглі быць дзецьмі Айца вашага на нябёсах. Бо Ён зрабіў, каб Яго сонца падымалася на благіх і на добрых і пасылае дождж на праведных і няправедных. Бо калі вы любіце тых, хто любіць вас, якую вы маеце ўзнагароду? Ці ня тое ж робяць і мытнікі? І калі вы вітаеце толькі вашых братоў, што вы робіце надзвычайнага? Ці ня тое ж робяць і негабрэі? Таму будзьце дасканалыя, такімі, як Айцец ваш, які на нябёсах, дасканалы» (Мацьвея 5:44-48).

“Канец усяго блізка, таму будзьце цьвярозыя розумам і дбайце пра што памаліцца. І вышэй усяго майце сярод вас палкую любоў ἀγάπην. Бо любоў ἀγάπη пакрые мноства грахоў. Ужывайце гасьціннасьць адзін да аднаго без шкадаваньня” (1 Пятра 4:7-9).