вход на сайт

Имя пользователя :
Пароль :

Восстановление пароля Регистрация

ЛЮБОЎ

Любасныя, давайце любіць адзін аднаго, бо любоў ад Улгіма Яўгу й кожны, хто любіць, народжаны ад Улгіма Яўгу й ведае Ўлгіма Яўгу. Той, хто ня любіць, ня ведае Ўлгіма Яўгу, бо Ўлгім Яўгу гэта любоў. Вось як выявілася любоў Улгіма Яўгу да нас - Улгім Яўгу паслаў у сьвет адзінага народжанага ад Яго Сына, каб мы маглі жыць празь Яго. Вось у гэтым ёсьць любоў, ня ў тым, што мы любілі Ўлгіма Яўгу, а ў тым, што Ён любіў нас, і паслаў Свайго Сына быць улашчваньнем за грахі нашыя. Любасныя, калі Ўлгім Яўгу так нас любіў, дык мы таксама мусім любіць адзін аднаго. Ніхто ніколі ня бачыў Улгіма Яўгу. Калі мы любім адзін аднаго, Улгім Яўгу застаецца ў нас, і Яго любоў удасканальваецца ў нас. Вось як мы ведаем, што мы застаемся у Ім і Ён у нас - Ён даў нам упэненасьць ад Свайго Духа” (1 Яна 4:7-13).

“Глядзі, якую любоў дараваў нам Айцец, такую, каб нас клікалі дзецьмі Ўлгіма Яўгу. Таму сьвет ня ведае нас, бо ён ня ведае Яго” (1 Яна 3:1).

Любоў (grace) гэта калі Ўлгім Яўгу дае нам тое, што мы не заслужылі (як бацькі даюць сваім дзецям). Міласьць (mercy) гэта калі Ўлгім Яўгу не дае нам тое, што мы заслужылі (гэта ўстрыманьне ад гневу)” (David J. Meyer).

Любоў (grace, ἀγάπην/агапен) гэта бацькоўская любоў без усякіх умоваў.

Любоў (charity, χάρις/харіс) гэта любоў да людзей.

“Бо бацькоўская Любоў Улгіма Яўгу, якая прыносіць збавеньне, зьявілася усім людзям, навучаючы нас, што адмаўляючы згубнасьць і сьвецкія прагі, мы мусім жыць разважліва, праведна й сьвята ў гэтым цяперышнім сьвеце, шукаючы асьвячонай дабром надзеі й зьяўленьня славы вялікага Ўлгіма Яўгу й нашага Збаўцы Яўгушуа Месіі, які Сам Сябе аддаваў за нас, каб Ён мог выкупіць нас з усяго беззаконня, і ачысьціць для Сябе асаблівы народ, заўзяты да добрых дзеяў” (Ціта 2:11-14).

«Як Айцец палюбіў Мяне, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові. Калі вы дбаеце пра загады Мае, застанецеся ў Маёй любові, як Я трымаюся загадаў Айца Майго, і застаюся ў любові Яго. Гэта Я сказаў вам, каб радасьць Мая магла застацца ў вас, і каб вашая радасьць магла быць поўнай» (Яна 15:9-11).

«Аднак Я маю штосьці супраць цябе, бо ты пакінуў сваю першую любоў. Таму ўзгадай адкуль ты ўпаў і пакайся, і рабі свае першыя ўчынкі. А калі не, Я хутка зьяўлюся да цябе й прыбяру твой падсьвечнік зь ягонага месца, калі ты не пакаесься» (Адкрыцьцё 2:4-5).